Георгі Канстанцінавіч Жукаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д JPEG → SVG
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Палітычная кар'ера: +Зьвязнасьць
Радок 88:
З 10 чэрвеня 1945 году па сакавік 1946 году быў галоўным камандзірам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Група савецкіх войскаў у Нямеччыне|Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне|ru|Группа советских войск в Германии}}. У сакавіку — чэрвені 1946 году займаў пасаду галоўнага камандзіра Сухапутных войскаў СССР, на якой вывеў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Палітычная ўправа Чырвонай арміі|палітычныя аддзелы|ru|Политическое управление Красной армии}} са складу сухапутных войскаў. 9 чэрвеня 1946 г. яго накіравалі камандзірам [[Адэская вайсковая акруга|Адэскай вайсковай акругі]] ([[Украінская ССР]]). У лютым 1948 — сакавіку 1953 г. быў камандзірам Уральскай вайсковай акругі. У сакавіку 1953 г., адразу пасьля атручаньня Сталіна, заняў пасаду 1-га намесьніка міністра абароны СССР. 26 чэрвеня падчас паседжаньня Прэзыдыюма ЦК КПСС затрымаў [[Міністэрства ўнутраных справаў СССР|міністра ўнутраных справаў СССР]] [[Лаўрэнці Берыя|Лаўрэнція Берыю]] на загад старшыні ўраду СССР [[Георгі Малянкоў|Георгія Малянкова]]. У ліпені стаў сябрам ЦК КПСС.
 
14 верасьня 1954 г. правёў {{Артыкул[[Тоцкія у іншым разьдзелевучэньні|Тоцкія вайсковыя вучэньні||ru|Тоцкие войсковые учения}}]] ([[Арэнбурская вобласьць]], Расейская СФСР) з выкарыстаньнем [[Ядравая зброя|ядравай зброі]] пры ўдзеле 45 тыс. савецкіх жаўнераў. 9 лютага 1955 — 29 кастрычніка 1957 году займаў пасаду міністра абароны СССР, на пасадзе якога задушыў [[Вугорская рэвалюцыя 1956 году|Вугорскую рэвалюцыю]] ў кастрычніку — лістападзе 1956 году. У чэрвені 1957 г. Пленум Цэнтральнага камітэту (ЦК) КПСС абраў яго на пасаду сябра Прэзыдыюму ЦК КПСС, зь якой зьняў 29 кастрычніка за «ліквідацыю кіраўніцтва і кантролю над арміяй і Вайскова-марскім флётам з боку партыі». У той самы дзень, 29 кастрычніка 1957 г., Прэзыдыюм [[Вяхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савету СССР]] зьняў яго з пасады міністра абароны СССР.
 
Улетку 1966 году зьняўся ў 2 з 7 сэрыяў дакумэнтальнага фільму [[Віктар Магатаеў|Віктара Магатаева]] «Старонкі Сталінградзкай бітвы». У сакавіку 1969 году выдаў кнігу {{Артыкул у іншым разьдзеле|Успаміны і развагі|«Успаміны і развагі»|ru|Воспоминания и размышления}}, якую пачаў пісаць у 1958 годзе. Пры канцы 1973 году зь ім здарыўся [[Інфаркт міякарда|інфаркт]]. 30 траўня 1974 году ўпаў у [[Кома|кому]] ў Крамлёўскай лякарні. 18 чэрвеня памёр, не вярнуўшыся да прытомнасьці. Насуперак перадсьмяротнаму пажаданьню аб пахаваньні ў зямлі і адпаведнай просьбы сваякоў яго цела спалілі, заклаўшы ўрну з попелам у Крамлёўскую сьцяну.