Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
'''Адміністрацыйны падзел Польшчы''' трохузроўневы: краіна падзяляецца на [[ваяводзтва (Польшча)|ваяводзтвы]] ({{мова-pl|województwo|скарочана}}), ваяводзтвы — на [[павет]]ы ({{мова-pl|powiat|скарочана}}), паветы — на [[гміна|гміны]] ({{мова-pl|gmina|скарочана}}).
 
У [[1999]] годзе ўведзены новы адміністрацыйны падзел. Цяпер у Польшчы 16 [[ваяводзтва (Польшча)|ваяводзтваў]], 379 [[павет]]аў (65 гарадзкіх + 314 сельскіх), і 2478 [[гміна]]ў (307 гарадзкіх + 582 сельска-гарадзкіх + 1589 сельскіх). Папярэдняя адміністрацыйная рэформа была праведзеная [[1 чэрвеня]] [[1975]] году, тады краіна падзялялася на ваяводзтвы (49) і гміны.
 
У [[1946]] годзе адбыўся першы пасьляваенны адміністрыцыйны падзел, узьнікла 14 ваяводзтваў і 2 вялікія гарады (як самастойныя адзінкі): [[Варшава]] — сталіца дзяржавы, і [[Лодзь]]. Ваяводзтвы падзяляліся на 299 паветаў, у тым ліку 29 гарадзкіх. [[Павет]]ы падзяляліся на [[гміна|гміны]], які было болей за 3000.
 
Найбуйнейшым стала [[Познанскае ваяводзтва|Познанскае]] ваяводзтва — 39,2 тыс. км², а самым малым — [[Гданьскае ваяводзтва|Гданьскае]] — 10,7 тыс. км².
Радок 12:
Болей за ўсё жыхароў налічвала [[Сылескае ваяводзтва|Сылескае]] (Шлёнскае) — 2,823 млн чал., а менш за ўсё — [[Ольштынскае ваяводзтва|Ольштынскае]] — 352 тыс. чал.
 
У [[1950]] годзе ўзьнікла 3 новыя ваяводзтвы з цэнтрамі ў [[Кашалін]]е, [[Зялёна Гура|Зялёнай Гуры]] і [[Аполе]]. Гэты адміністрацыйны падзел захаваўся парктычна безь зьмяненьняў да [[31 траўня]] [[1975]] году.
 
З [[1 чэрвеня]] [[1975]] году ліквідаваліся [[павет]]ы і адміністрацыйная структура зьмянялася з трохступеньчатай на двухступеньчатую. Было створана 49 [[ваяводзтва (Польшча)|ваяводзтваў]], у тым ліку 3 у аглямэрацыях: у Варшаве, Лодзі і Кракаве. Мінімальнымі адміністрацыйнымі адзінкамі сталі 2345 гмінаў і 814 гарадоў, і нават асобныя раёны некаторых буйных гарадоў.
 
З 1 студзеня [[1999]] году ўступіў у сілу новы трохступеньчаты адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які абапіраецца на ваяводзтва, паветы і гміны.
 
На канец сьнежня [[1999]] году ў Польшчы пражывала каля 38 млн 654 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складала 124 чалавекі на 1 км².
 
== Ваяводзтвы Польшчы ==