Фатаграфія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 1:
'''Фатагра́фія''' (ад [[грэцкая мова|грэцкіх]] ''φως'' — сьвятло і ''γραφη'' — пішу) — спосаб атрыманьня адбіткаў [[прадмет]]аў на сьвятлоадчувальных [[матэрыял]]ах. Таксама фатаграфіяй альбо фатаздымкам, ці проста здымкам называюць канчатковую выяву, атрыманую ў выніку фатаграфічнага працэсу й разгляданую чалавекам непасрэдна, маецца на ўвазе як [[кадар]] выяўленай плёнкі, так і малюнак у электронным ці друкаваным выглядзе.
 
У больш шырокім сэнсе, фатаграфія ёсьць [[мастацтва]] атрыманьня фатаздымкаў, дзе асноўны творчы працэс заключаецца ў пошуку й выбары [[кампазыцыя|кампазыцыі]], асьвятленьня й моманту фатаздымка. Такі выбар вызначаецца умельсьцюўмельсьцю й навыкамі фатографа, а таксама ягонымі асабістымі перавагамі й густам, што характэрна для любога віду мастацтва.
 
== Гісторыя фатаграфіі ==
Радок 7:
Хімічная перадгісторыя фатаграфіі пачынаецца ў глыбокай старажытнасьці. Людзі заўсёды ведалі, што ад сонечных прамянёў цямнее чалавечая скура, іскрацца апалы й амэтыст, псуецца смак піва. Аптычная гісторыя фатаграфіі налічвае прыкладна тысячу гадоў. Самую першую [[камэра-абскура|камэру-абскуру]] можна назваць «пакоем, частка якой асьветлена сонцам». Арабскі матэматык і навуковец [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] [[Альгазэн]] з Басры, які пісаў аб асноўных прынцыпах оптыкі й вывучаў паводзіны сьвятла, заўважыў прыродны фэномэн перагорнутага малюнка. Ён бачыў гэтыя перагорнутыя малюнакі на белых сьценах прыцемненых пакояў ці намётаў, пастаўленых па сонечных берагах Пэрсыдзкага заліву, — выява праходзіла празь невялікую круглую адтуліну ў сьцяне, у адкрытым спадзістай палаткі альбо [[драпіроўка|драпіроўкі]]. Альгазэн карыстаўся камэрай-абскурай дзеля назіраньня за зацьменьнямі сонца, ведаючы, што шкодна глядзець на сонца няўзброеным вокам.
 
Першым чалавекам, які даказаў, што сьвятло, а не цяпло робіць срэбранную соль цёмнай, быў [[Ёган Гэйнрых Шульцэ]] (1687—1744), фізык, прафэсар Гальскага унівэрсытэтуўнівэрсытэту ў [[Нямеччына|Нямеччыны]]. У 1725 годзе, спрабуючы прыгатаваць рэчыва, якое будзе сьвяціцца, ён выпадкова зьмяшаў [[мел]] з [[азотная кісьля|азотнай кісьлёй]], у якой утрымоўвалася трохі растворанага [[срэбра]]. Ён зьвярнуў увагу на тое, што калі сонечнае сьвятло трапляе на белую сумесь, то яна станавілася цёмнай, у той час як сумесь, абароненая ад сонечных прамянёў, цалкам не зьмянялася. Затым ён правёў некалькі экспэрымэнтаў зь літарамі й фігурамі, якія выразаў з паперы й накладаў на бутэльку з прыгатаваным растворам, — атрымліваліся фатаграфічныя адбіткі на пасярэбранымпасрэбраным мелу. Прафэсар Шульцэ апублікаваў атрыманыя дадзеныя ў 1727 годзе, але ў яго не было й думкі паспрабаваць зрабіць знойдзеныя падобным чынам выявы сталымі. Ён боўтаў раствор у бутэльцы, і малюнак зьнікаў. Гэты экспэрыментэкспэрымэнт, тым ня менш, даў штуршок цэлай сэрыі назіраньняў, адкрыцьцяў і вынаходзтваў ў [[хімія|хіміі]], якія праз крыху больш стагодзьдзя прывялі да вынаходзтву фатаграфіі.
 
Першая замацаваная выява была зроблена ў 1822 годзе французам [[Жазэф Ньепс|Жазэфам Ньепсам]], але яна не захавалася да нашых дзён. Таму першай у гісторыі фатаграфіяй лічыцца здымак «выгляд з акна», атрыманы Ньепсам у 1826 годзе з дапамогай камэры-абскуры на цынавай пласьцінцы, пакрытай тонкім слоем асфальту. [[Экспазыцыя (фатаграфія)|Экспазыцыя]] доўжылася 08:00 пры яскравым сонечным сьвятле. Вартасьцю мэтаду Ньепса было тое, што малюнак атрымліваўся рэльефным, пасьля пратручваньня асфальту, і яго лёгка можна было размножыць у любой колькасьці.
 
У 1839 годзе француз [[Люі Дагера|Люі-Жак Дагер]] апублікаваў мэтад атрыманьня малюнка на [[медзь|меднай]] пласьціне, пакрытай [[срэбра]]м. Пасьля трыццаціхвіліннага экспанаваньня Дагера перанёс пласьціну ў цёмны пакой і нейкі час трымаў яе над парамі нагрэтай [[ртуць|ртуцьцю]]цю. У якасьці [[замацаваньне фатаграфій|замацавальніка]] выявы Дагер выкарыстаў [[спажыўная соль|спажыўную соль]]. Здымак атрымаўся даволі высокай якасьці — добра прапрацаваныя дэталі як у сьвятле, гэтак і ў цені, аднак, капіяваньне здымка было немагчыма. Свой мэтад атрыманьня фатаграфічнага малюнка Дагер назваў [[дагератыпія]]й.
 
Практычна ў той жа самы час ангелец [[Ўільям Фокс Талбат]] вынайшаў спосаб атрыманьня негатыўнаганэгатыўнага фатаграфічнага малюнка, які назваў [[калятыпія]]й. У якасьці носьбіта выявы Талбат выкарыстаў паперу, прасякнутую [[хлёр]]ыстым срэбрам. Гэтая тэхналёгія злучала ў сабе высокую якасьць і магчымасьць капіяваньня здымкаў, такім чынам пазытывы маглі друкавацца на аналягічнай паперы.
 
Акрамя таго, у 1833 годзе мэтад атрыманьня фатаграфіі пры дапамозе [[нітрат]]у срэбра апублікаваў франка-бразыльскі вынаходнік і мастак [[Эркюль Фляранс]]. Свой мэтад ён не запатэнтаваў і ў далейшым не прэтэндаваў на першынства.
Радок 32:
Практычнае прымяненьне трохкаляровай фатаграфіі стала магчымым пасьля таго, як вучань Фогеля, нямецкі вучоны [[Адольф Мітэ]] распрацаваў сэнсыбілізатары, якія робяць фотапласьціну адчувальнай да іншых участкаў [[спэктар|спэктру]]. Ён таксама сканструяваў фотакамэру для атрыманьня трохкаляровых здымкаў і трохпромневы [[праектар]] для паказу атрыманых каляровых здымкаў. Гэтае абсталяваньне ў дзеяньні ўпершыню было прадэманстравана Адольфам Мітэ ў [[Бэрлін]]е ў 1902 годзе.
 
Вялікі ўнёсак у далейшае ўдасканаленьне мэтаду трохкаляровай фатаграфіі зрабіў вучань Адольфа Мітэ [[Сяргей Пракудзін-Горскі]], які распрацаваў тэхналёгіі, якія дазваляюць паменшыць вытрымку й павялічыць магчымасьці тыражаваньня здымка. Пракудзін-Горскі таксама вынаўшаў у 1905 годзе свой рэцэпт сэнсыбілізатара, які ствараў максымальную адчувальнасьць да чырвона-аранжавага участкуўчастку спэктру, перасягнуўшы ў гэтым дачыненьні свайго настаўніка.
 
Разам з мэтадам колерааддзяленьня з пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] сталі актыўна разьвівацца й іншыя працэсы каляровай фатаграфіі. У прыватнасьці, у 1907 годзе быў запатэнтаваны й паступілі ў вольны продаж фотапласьціны «[[Аўтахром]]» [[Браты Люмьер|Братоў Люмьер]], якія дазваляюць адносна лёгка атрымліваць каляровыя фатаграфіі. Нягледзячы на шматлікія недахопы, як то хуткае выцьмяваньне фарбаў, далікатнасьць пласьцін, зярністасьць выяваў, мэтад хутка заваяваў папулярнасьць і да 1935 году ў сьвеце было выраблена больш за 50 млн аўтахромных пласьцінак. Альтэрнатывы гэтай тэхналёгіі зьявіліся толькі ў 1930-х гадох.
Радок 39:
[[Файл:Coolscan-V.jpg|міні|180пкс|Лічбавая камэра Nikon і сканэр для фотастужкі]]
{{Асноўны артыкул|Лічбавая фатаграфія}}
Лічбавая фатаграфія — адносна маладая, але папулярная тэхналёгія, якая зарадзілася ў 1981 годзе, калі кампанія [[Sony]] выпусьціла на рынак камэру [[Sony Mavica]] з [[ПЗС-матрыца]]й, якая запісвае здымкі на дыск. Гэты апарат ня быў лічбавым у сучасным разуменьні, бо на дыск запісваўся аналягавы сыгнал, аднак выкарыстаньне камэры дазваляла адмовіцца ад фотастужкі. Першая паўнавартасная лічбавая камеракамэра — [[Kodak DCS 100|DCS 100]], якая была выпушчана ў 1990 годзе кампаніяй [[Kodak]].
 
Прынцып працы лічбавай камэры складаецца ў фіксацыі сьветлавога патоку матрыцай і пераўтварэньня гэтай інфармацыі ў лічбавую форму. У цяперашні час лічбавая фатаграфія паўсюдна выцясьняе стужкавую ў большасьці галінаў.