Яўген Іванавіч Бузіньнікаў (1938 – 20101938—2010) – — іншадумца, палітычны вязень.
У 1955 быў асуджаны на 1 год зьняволеньня за “покушение«покушение на спекуляцию лавровым листом”листом», у 1956 – — на 3 гады зьняволеньня за спробу перайсьці дзяржаўную мяжу.
Быў сьведкам падзей 1962 году ў Новачаркаску (увод войскаў у горад для падаўленьня пратэстаў рабочых супраць роста цэн, дэфіцыта тавараў і нізкіх заробкаў).
У 1966 асуджаны на 12 гадоў зьняволеньня за “хищение«хищение государственного имущества, совершенное путем кражи”кражи» і “покушение«покушение на убийство работников милиции”милиции» (работнікі міліцыі бяз ордэра на вобыск зьявіліся да яго на кватэру для “росшука«росшука крадзеных рэчаў”рэчаў»; калі Бузіньнікаў стаў пратэставаць, міліцыянты накінуліся на яго; Бузіньнікаў, абараняючыся, схапіў паляўнічую сякерку і выгнаў іх з дому, пры гэтым трох параніў). Быў вызвалены ў лютым 1975, паколькі яму зьменшылі тэрмін зьняволеньня да 9 гадоў.
Пасьля вызваленьня жыў у [[Сьветлагорск (Гомельская вобласьць)|Сьветлагорску Гомельскай вобласьці]], працаваў сьлесарам-мантажнікам, кватараваў у гуртажытку. Слухаў замежныя радыёстанцыі, чытаў самвыдат, рабіў спробы (няўдалыя) яго памнажаць. Падтрымліваў асабістае знаёмства зь [[Міхась Кукабака|Міхасём Кукабакам]], ліставаньне зь Віктарам Некіпелавым.
Арыштаваны 18 траўня 1978. Ад удзелу ў сьледзтве адмовіўся, не падпісваў пратаколы допытаў. У матэрыялах справы знаходзіліся: самвыдавецкая кніга “Эканамічныя«Эканамічныя маналёгі”маналёгі» украінскага пісьменьніка і дысыдэнта Міколы Рудэнкі з прадмовай Пятра Грыгарэнкі, ліст Бузіньнікава [[Андрэй Сахараў|Андрэю Сахараву]] (да адрасата не дайшоў), 5 лістоў Бузіньнікава Віктару Некіпелаву (да адрасата не дайшлі), копія [[Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека|Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека]]. Верагодна, у адным зь лістоў Некіпелаву апісваліся падзеі 1962 году ў Новачаркаску.
Асуджаны 1 жніўня 1978 па артыкуле 186-1 КК БССР (“Распространение«Распространение заведомо ложных измышлений, порочащих советский государственный и общественный строй”строй») на тры гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Падрабязны рэпартаж з суда быў зьмешчаны ў 51 выпуску расейскага самвыдавецкага часопіса “Хроника«Хроника текущих событий”событий». Бузіньнікаў быў асуджаны за тое, што “систематически«систематически в устной форме распространял среди своего окружения на работе и по месту жительства заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, клеветал на советскую действительность и социалистическую демократию, восхвалял образ жизни в капиталистических странах, заявлял о якобы имеющих место в СССР ущемлениях прав человека и отсутствии свободы личности, допускал оскорбительные высказывания в адрес белорусского народа. Заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, он распространял также в письменной и печатной формах”формах» (цытата з прысуду). Бузіньнікаў вінаватым сябе не прызнаў, паколькі ў яго дзеяньнях не было складу злачынства нават па заканадаўстве [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. 25 жніўня 1978 Вярхоўны суд БССР разглядзеў касацыйную скаргу і пакінуў прысуд бязь зьменаў. За час этапаваньня, якое цягнулася зь 9 верасьня, Бузіньнікаў прайшоў сем перасыльных турмаў. За час перасылкі яму, як і іншым, непалітычным зьняволеным, давялося начаваць у камэрах з выбітымі шыбамі, на голых жалезных койках без матрасаў, трываць зьдзекі канвойных (у Саратаве зьняволеных білі прыкладамі), галадаць (на трохдзённы этап да Сьвярдлоўска выдалі аднадзённы паёк — паўбоханы хлеба і бляшанку кансэрваў). 23 кастрычніка 1978 ён прыбыў у лягер Азанка (Таўдзінскі раён [[Сьвярдлоўская вобласьць|Сьвярдлоўскай вобласьці]]).
У абарону Яўгена Бузіньнікава выступіў беларускі дысыдэнт Міхась Кукабака. Расейскі праваабаронца Віктар Некіпелаў напісаў адкрыты ліст з заклікам да заходніх прафсаюзных і праваабарончых арганізацыяў падтрымаць Яўгена Бузіньнікава.
Пра лёс Бузіньнікава клапаціўся Камітэт абароны вязьняў сумленьня на Беларусі, створаны [[Беларуская дыяспара|беларускай дыяспарай]] у [[ЗША]], на чале з Паўлам Янкоўскім ([[Янка Запруднік|Янкам Запруднікам]]). У прыватнасьці, імя Бузіньнікава згадвалася ў "«Мэмарандуме ў справе дэкалянізацыі СССР"», перададзеным чальцом 35-ае [[Генэральная Асамблея ААН|Генэральнае Асамблеі ААН]] у кастрычніку 1980 году ад міжнацыянальнага камітэту паняволеных народаў СССР<ref>Загорны А. Мэмарандум пра дэкалянізацыю СССР // Беларус. №283-284. Лістапад-сьнежань 1980. С. 2.</ref>. Амаль адначасна, 20 кастрычніка 1980, Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне й Камітэт абароны вязьняў сумленьня на Беларусі выслалі амэрыканскаму кангрэсмэну Дантэ Фасэлу, старшыні амэрыканскае ўрадавае камісіі па справах бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе, мэмарандум пра пагвалтаваньне правоў чалавека ў Беларусі. 9-старонкавы мэмарандум быў высланы ў сувязі з Мадрыдзкай канфэрэнцыяй (лістапад 1980) па праверцы выкананьня Хэльсынскіх пагадненьняў. У ім называліся імёны тых, хто пацярпеў у БССР ад перасьледу за свае палітычныя ці рэлігійныя перакананьні, а таксама тых, каго не выпускалі да сваякоў у Ізраіль або ЗША: Міхал Кукабака, Яўген Бузіньнікаў, Вячаслаў Зайцаў, Іван Карэйша, Аляксандар Круцько, Сьвятлана Місюк, Леў Аўсішчар, Рыгор Хес, Алег Чарапахін, Аляксандра Бэргер, Яўхім Собаль<ref>Пра Беларусь на Мадрыдзкую канфэрэнцыю // Беларус. №283-284. Лістапад-сьнежань 1980. С. 8.</ref>.
Лісты ў калёнію яму амаль не даходзілі, з замежжа – — не даходзілі зусім. Начальнік атрада лейтэнант Шуляеў распытваў Бузіньнікава, хто ў яго ёсьць за мяжой, і пераконваў яго, што ліставаньне зьняволеных з замежжам забаронена. Ён фактычна пацьвердзіў, што недастаўка Бузіньнікаву карэспандэнцыі зьвязаная зь ягоным "«палітычным"» артыкулам (186-1 КК БССР).
У кастрычніку 1979 году Яўгена Бузіньнікава перавялі ў лягер Белы Яр, таксама ў Таўдзінскім раёне Сьвярдлоўскай вобласьці. У пачатку студзеня 1980 яго яшчэ раз перавялі ў іншы лягер — на ст. Княж-Пагост у [[Рэспубліка Комі|Комі АССР]].
У пачатку лета 1980 Бузіньнікава пасадзілі ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу). У канцы кастрычніка яго ізноў пасадзілі ў ПКТ, гэтым разам на 6 месяцаў, бо ён нібыта напісаў нейкі ліст (Бузіньнікаў ня ведаў, які) і "«блага ўплываў на асуджаных"». У лягер прыяжджалі супрацоўнікі КДБ, дапытвалі зьняволеных пра Бузіньнікава. Шэраг вобшукаў у яго ні да чаго не прывёў.
Быў вызвалены 18 траўня 1981 году па сканчэньні тэрміна. Пры вызваленьні не атрымаў дакумэнтаў. Бузіньнікаву сказалі, што ён будзе пад наглядам па месцы жыхарства, куды ён павінен дабрацца за 2 дні і нікуды не заязжаць, правадзілі да цягніка, пераапрануцца не далі – — давялося выехаць у лягерным адзеньні. Па дарозе Бузіньнікаў хацеў высадзіцца, каб наведаць свайго знаёмага Вадзіма Канаваліхіна, які знаходзіўся ў ссылцы, але нехта ў штацкім паказаў яму пасьведчаньне МУС і забараніў выходзіць на патрэбнай станцыі.
У 1984 годзе ў кватэры Бузіньнікава прайшоў ператрус у сувязі са справай В. Канаваліхіна (Канаваліхін да арышта жыў у Гусеве [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградзкай вобласьці]], утрымліваўся ў СІЗА ў [[Калінінград]]зе). Непасрэдна перад вобшукам у дзьверы Бузіньнікава пазваніў незнаёмы чалавек, які перадаў скрутак ”ад«ад В. Канаваліхіна”Канаваліхіна». У скрутку быў “«[[Архіпэляг ГУЛАГ]]”». Адразу ўсьлед за гэтым зьявілася група вобшука і скрутак быў канфіскаваны. Я. Бузіньнікава затрымалі на тры дні і падверглі допыту.
У канцы 1980-х гадоў жыў у [[Марыюпаль|Марыюпалі]]. Яшчэ да распаду СССР пераехаў у ФРН. Паводле зьвестак Вадзіма Канаваліхіна, Яўген Бузіньнікаў памёр у [[Нямеччына|Нямеччыне]] 16 красавіка 2010 году<ref>[http://maxpark.com/community/8/content/525943 ''Коновалихин, Вадим. Странная смерть политзека в Германии!''] Допіс у сацыяльнай сетцы maxpark ад 6 верасьня 2010.</ref>.
== Літаратура ==
* Суд над Бузинниковым // [http://www.memo.ru/history/diss/chr/ ''Хроника текущих событий'']. Выпуск 51. 1 декабря 1978.
* Московская Группа “Хельсинки”«Хельсинки». Документ №76. 20 января 1979 г. Преследования лиц, пытающихся создать независимые ассоциации для защиты трудовых прав. Преследования отдельных рабочих // [http://mhg-main.org/sites/default/files/files/docmhg_1976_1982.pdf Документы Московской Хельсинкской группы / Московская Хельсинкская группа; общество «Мемориал»; сост. Д. И. Зубарев, Г. В. Кузовкин. Москва, 2006]. С. 328-333328—333.
* В других тюрьмах и лагерях // [http://www.memo.ru/history/diss/chr/ ''Хроника текущих событий'']. Выпуск 52. 1 марта 1979.
* В других лагерях // [http://www.memo.ru/history/diss/chr/ ''Хроника текущих событий'']. Выпуск 53. 1 августа 1979.
|