Стэфан Курч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 4:
камандорскі крыж Ганаровага легіёна ([[1902]]),
вялікі афіцэрскі крыж ордэна Сьв. Маўрыкія і Лазара ([[1902]])|сувязі=|у адстаўцы=}}
'''Стэфан Ёсіфавіч Курч''' (1850—1906)  — расейскі генэрал-маёр беларускага паходжаньня, вайсковы цэнзар Віленскай вайсковай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай.
 
== Паходжаньне ==
Шляхецкі род Курчаў вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя, яго прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі (гл. [[Курчы]]).
 
Стэфан Курч нарадзіўся 31 траўня 1850 году ў маёнтку [[Вусьце (Аршанскі раён)|Вусьце]] Магілёўскай губерні. Бацька - — беларускі шляхціч Ёсіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, уладальнік маёнтка. Маці - — Надзея Васілеўна Бібікава дачка расейскага генэрала В.  А.  Бібікава.
 
== Пачатак вайсковай кар'ерыкар’еры ==
Службу распачаў кандуктарам у Мікалаеўскай Інжынэрнай Вучэльні, зь якой у 1868 годзе выпушчаны прапаршчыкам у 2-гі пантонны паўбатальён.
 
У 1869 годзе пераведзены ў ранейшым чыне ў Ляйб-Гвардыі Праабражэнскі полк.
 
У 1875 годзе атрымаў чын гвардыі штабс-капітана і праз месяц накіраваны на службу да камандуючага Заходне-Сыбірскай вайсковай акругай з залічэньнем маёрам па армейскай пяхоце.
 
== Расейска—турэцкая вайна ==
З пачаткам [[Расейска—турэцкай вайны]] Стэфан Курч быў пераведзены ў 19-ы пяхотны Кастрамскі полк, у складзе якога прымаў удзел у штурме Плеўны 8 ліпеня 1877 году. Потым пераведзены ў 17-ы пяхотны Архангелагародзкі полк. У баі 28 лістапада Архангелагародзкі полк першым прыйшоў на дапамогу грэнадэрам супраць прарыву войска Асмана-пашы. Далей быў зімовы пераход праз Балканы і пасьпяховы штурм Чыфліка. За бездакорную службу Стэфан Курч быў узнагароджаны ордэнам Сьв. Станіслава 2 ступені зь мячамі, Сьв. Ганны 2 ступені зь мячамі і Сьв. Уладзімера 4 ступені зь мячамі і бантам. Пасьля вайны зноўку вярнуўся да службы ў штабе Заходне-Сыбірскай вайсковай акругі.
 
== Апошнія гады ==
У 1881 годзе ўзьведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сыбірскага міннага батальёна. Потым пасьлядоўна камандаваў 30-й рэзервовай пяхотнай брыгадай і 19-м Кастрамскім палком (1888—1897).
 
14 траўня 1896 году ўзьведзены ў [[Генэрал-маёр|генэрал-маёры]] і з 1897 году камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й,2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 году  — 50-й рэзервовай пяхотнай брыгадай.
 
У 1905—1906 гадох  — ваенны цэнзар Віленскай вайсковай акругі. Гэты час разам з дзецьмі жыў у [[Менск|Менску]]у па адрасе: вул. Захар'еўскаяЗахар’еўская, дом 16.
 
== Сям'яСям’я ==
* Брат  — Мікалай Ёсіфавіч Курч (1854-19161854—1916), скончыў вучэльню правазнаўства ў [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]у, уладальнік сядзібы [[Чэрвіна]], з 1895  — калежскі асэсар.
* Жонка  — Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861-19351861—1935), дачка віцэ-губэрнатара Акмолінскай вобласьці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псэўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданьняў для дзяцей. Пасьля сьмерці мужа жыла ў [[Масква|Маскве]] на Сьпірыдонаўцы, дом 16.
* Дачка  — Надзея Курч ([[1891]]—?)
* Сын  — Барыс Курч ([[1899]]—?)
 
== Сьмерць ==