Трапічны год: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
W (гутаркі | унёсак)
Радок 43:
 
== Каляндарны год ==
Для падтрымкі адпаведнасьці трапічнаму году вынайшлі сонечны [[каляндар]]. У 46 годзе да Н.Х. дыктатар Рымскай рэспублікі [[Гай Юліюс Цэзар]] увёў сярэднюю працягласьць году ў 365 дзён і 6 гадзін з улікам [[Высакосны год|высакоснага году]]. Год пачынаўся [[СтудзенемСтудзень|студзенем]]. Для ўпарадкаваньня ранейшай хібнасьці 46 год да Н.Х. расьцягнулі да 15 месяцаў (445 дзён), што зрабіла яго найдаўжэйшым за ўвесь час. Такі каляндар, які атрымаў назоў [[Юліянскі каляндар|юліянскага]], грунтаваўся на разьліку астранома Сазігена з [[Александрыя|Александрыі]] (правінцыя Эгіпет). Наступнік Цэзара перайшоў на прызначэньне высакоснага году праз 2 гады на 3-і. У 8 годзе да Н.Х. рымскі імпэратар [[Актавіян Аўгуст]] выправіў прызначэньне высакоснага году назад на кожны 4-ы год. Юліянскае летазьлічэньне перавышала трапічны год больш як на 11 [[хвіліна]]ў. За 128 гадоў і 68 дзён розьніца назапашвалася да [[Содні|содняў]]. Да 1582 году набралося 10 лішніх дзён<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=[[Алесь Лозка]].|загаловак=Каляндарныя памылкі|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 студзеня 2001|нумар=6 (24122)|старонкі=6|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У кастрычніку 1582 году рымскі папа Рыгор XIII (1572—1585) прызначыў пасьля [[Чацьвер|чацьвярга]] 4 кастрычніка 1582 году наступны дзень пятніцай 15 кастрычніка. Папраўлены каляндар, які распрацаваў італьянскі матэматык Люіджы Лільё (1510—1576), атрымаў назоў [[Грыгарыянскі каляндар|рыгарыянскага]]. Упарадкаваньне высакосных гадоў прывядзе да набору лішніх содняў за блізу 3300 гадоў (3 дні 17 хвілін 33 сэкундаў за 10 000 гадоў). Пры канцы 1582 году [[Вялікае Княства Літоўскае]] афіцыйна прыняло рыгарыянскі каляндар разам з 4 першымі краінамі: Італія, [[Гішпанія]], Партугалія і Польшча<ref name="з"/>. Рыгарыянскі каляндар мае пэрыядычнасьць у 400 гадоў (146097 дзён). У кожным пэрыядзе цалкам паўтараюцца месяцы, даты і дні тыдня. Сярэдняя працягласьць каляндарнага году: 146097 / 400 = 365,2425 дзён.
 
== Крыніцы ==