Розьніца паміж вэрсіямі «Аўстралія»

6 байтаў дададзена ,  3 гады таму
→‎Эканоміка: няма такога слова "дадаўца"
(→‎Эканоміка: найбуйнейшы)
(→‎Эканоміка: няма такога слова "дадаўца")
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. [[ВУП]] складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень [[інфляцыя|інфляцыі]] — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. [[Уліковая стаўка]] — каля 6%.
 
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: [[вугаль]], [[прыродны газ]], [[уранавыя руды|уранавыя]], [[жалезныя руды|жалезныя]], полімэталічныя руды, [[баксыты]], [[сьвінец]], [[медзь]], [[каштоўныя мэталы]], [[дыямэнт]]ы і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і дадаўцапастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.
 
Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.
5920

зьменаў