Стэфан Курч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
фатаздымак
жыцьцяпіс
Радок 1:
{{Вайсковы дзяяч|поўнае імя=Стэфан Ёсіфавіч Курч|арыгінальнае імя=(па-расейску: Степан Осипович Курч)|пэрыяд жыцьця={{Нарадзіўся|31|05|1850}} — {{Памёр|12|01|1906}}|месца нараджэньня={{Сьцяг|Расейская імпэрыя}} вёска [[Вусьце]] [[Магілёўскай губерні]]|месца сьмерці={{Сьцяг|Расейская імпэрыя}} [[Менск]]|партрэт=[[Файл:Stefan Kurch.jpg|200px]]|подпіс=|мянушка=|прыналежнасьць={{Сьцягафікацыя|Расейская імпэрыя}}|гады службы=[[1868]]—[[1906]]|званьне=[[генэрал-маёр]]|род войскаў=|камандаваў=|частка=|бітвы=[[Расейска-турэцкая вайна]] (1877-1878), [[Расейска-японская вайна]] (1904-1905)|узнагароды=ордэн сьв. Станіслава 2-й клСьв. зьУладзімера мячамі,4 ступені
ордэн сьвСьв. ГанныСтаніслава 2-й1 кл. зь мячамі,ступені (1901)
ордэн сьвСьв. Ганны 1 кл.ступені (1904),
ордэн сьв. Уладзімера 4-й кл. зь мячамі і бантам,
камандорскі крыж Ганаровага легіёна (1902),
ордэн сьв. Станіслава 1-й кл. (1901),
вялікі афіцэрскі крыж ордэна сьвСьв. Маўрыкія і Лазара (1902)|сувязі=|у адстаўцы=}}
ордэн сьв. Ганны 1-й кл. (1904),
камандорскі крыж Ганаровага легіёна (1902),
вялікі афіцэрскі крыж ордэна сьв. Маўрыкія і Лазара (1902)|сувязі=|у адстаўцы=}}
'''Стэфан Ёсіфавіч Курч''' (1850—1906) — расейскі генэрал-маёр беларускага паходжаньня, вайсковы цэнзар Віленскай вайсковай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай.
 
== Паходжаньне ==
Шляхецкі род Курчаў вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя, яго прадстаўнікі займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай і ў свой час нават парадніліся з Сапегамі (гл. [[Курчы]]).
 
Стэфан Курч нарадзіўся 31 траўня 1850 году ў маёнтку [[Вусьце (Аршанскі раён)|Вусьце]] Магілёўскай губерні. Бацька - беларускі шляхціч Ёсіф Адамавіч Курч, перахрышчаны ў праваслаўе каталік, быў уладальнікам маёнтка. Маці - Надзея Васілеўна Бібікава была дачкой расейскага генэрала В. А. Бібікава.
 
== Пачатак вайсковай кар'еры ==
Службу распачаў кандуктарам у Мікалаеўскай Інжынэрнай Вучэльні, зь якой у 1868 годзе выпушчаны прапаршчыкам у 2-гі пантонны паўбатальён.
 
У 1869 годзе пераведзены ў ранейшым чыне ў Ляйб-Гвардыі Праабражэнскі полк.
 
У 1875 годзе атрымаў чын гвардыі штабс-капітана і праз месяц накіраваны на службу да камандуючага Заходне-Сыбірскай вайсковай акругай з залічэньнем маёрам па армейскай пяхоце.
 
== Расейска—турэцкая вайна ==
З пачаткам Расейска—турэцкай вайны Стэфан Курч быў пераведзены ў 19-ы пяхотны Кастрамскі полк, потым у 17-й пехотны Архангелагародзкі. За бездакорную службу быў узнагароджаны ордэнам Сьв.Станіслава 2 ступені зь мячамі, Сьв. Ганны 2 ступені зь мячамі і Сьв.Уладзімера 4 ступені зь мячамі і бантам. Пасьля вайны зноўку вярнуўся да службы ў штабе Заходне-Сыбірскай вайсковай акругі.
 
== Апошнія гады ==
У 1881 годзе ўзьведзены ў чын палкоўніка і пастаўлены камандзірам 1-га Заходне-Сыбірскага міннага батальёна. Потым пасьлядоўна камандаваў 30-й рэзервовай пяхотнай брыгадый і 19-м Кастрамскім палком.
 
14 траўня 1896 году ўзьведзены ў генэрал-маёры і з 1897 году камандаваў рознымі пяхотнымі брыгадамі ў 4-й,2-й і 5-й дывізіях, а з 14 красавіка 1900 году — 50-й рэзервовай пяхотнай брыгадай.
 
У 1905—1906 гадох — ваенны цэнзар Віленскай вайсковай акругі. Гэты час разам з дзецьмі жыў у Менску па адрасе: вул. Захар'еўская, дом 16.
 
== Сям'я ==
* Жонка - Кацярына Міхайлаўна Курбаноўская (1861-1935), дачка віцэ-губэрнатара Акмолінскай вобласьці. Перакладчыца, драматург, празаік. Друкавалася пад псэўданімам Эк у шэрагу папулярных тагачасных часопісаў («Русская мысль», «Журнал для всех», «Журнал для женщин» і інш.). Напісала шмат апавяданьняў для дзяцей. Пасьля сьмерці мужа жыла ў Маскве на Сьпірыдонаўцы, дом 16.
* Дачка - Надзея Курч (1891—?)
* Сын - Барыс Курч (1899—?)
 
== Сьмерць ==
Памёр у студзені 1906 году і быў пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.