Вусьце (Аршанскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д частковая артаграфія
Дададзеныя зьвесткі па XVII-XVIII стст.
Радок 55:
=== Архэалягічныя зьвесткі ===
[[Файл:Гарадзiшча з дняпра вусьце.jpg|значак|Вусьцянскае гарадзішча]]
За 1,5 км на поўнач ад сучаснай вёскі Вусьце непадалёк ад ракі Дняпро ва ўрочышчы Падгорыца (раней Гарадзец) знаходзіцца Вусьцянскае гарадзішча. Яно займае пляцоўку 50×40 мэтраў. З боку поля мае дугападобны вал вышынёй каля 4 мэтраў, даўжынёй 18—20 мэтраў. Гарадзішча выявіў у 1929 годзе С. А. Дубінскі, абсьледавалі ў 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе — М. І. Лашанкоў. У 1990—1991 гадах былі праведзеныя раскопкі. Культурны пласт больш за 1 м, чорнага колеру. Выяўлены наслаеньні [[ІІ стагодзьдзя]] і [[12 стагодзьдзе|ХІІ стагодзьдзя]], выразна падзеленыя пажарышчам. 
 
На гарадзішчы выяўлены жыльлёва-гаспадарчы комплекс з трох жылых пабудоваў і разьмешчаных побач зь імі гаспадарчых ям і агнішчаў. Жытло № 1 слупавой канструкцыі разьмяшчалася на паўднёвым участку гарадзішча. Да яго паўночнай сьценкі прымыкалі дзьве жылыя пабудовы зрубна-слупавой канструкцыі. Усе тры пабудовы зьяўляліся наземнымі прамавугольнымі збудаваньнямі. Памеры пабудоў 3-3,6 х 3,8-4 м. У цэнтры жытла разьмяшчаліся каменныя агнішчы, збудаваныя ў ямах. Такія ж агнішчы разьмяшчаліся за 0,5 м. на поўнач ад жытлаў № 2, 1, 3. З усходу і захаду да жытлаў прымыкалі гаспадарчыя ямы. Тая ж схема забудовы была, відаць, і на паўночным участку. Сьляды пабудоў тут прасачыліся па рэштках агнішчаў аналягічнай вышэйапісанай канструкцыі. Наяўнасьць жыльлёва-гаспадарчых комплексаў на паўднёвым і паўночным участках гарадзішча дазваляе меркаваць, што яно належала абшчыне з трох-чатырох патрыярхальных сем’яў (да 50 чалавек), якія вялі самастойную гаспадарку.
Радок 61:
На тэрыторыі гарадзішча былі знойдзены жалезныя страмяно, наверша мяча і адзін выраб незразумелага прызначэньня. У 2007 годзе падчас архэалягічнай выведкі В. Арцюховічам было знойдзена жалезнае колца. 
 
У керамічным комплексе гарадзішча прадстаўлена ляпная гладкасьценная кераміка жалезнага веку, сярод якой прасочваецца штрыхаваная кераміка позьнезарубінецкай прафіліроўкі, а таксама ганчарная кераміка раньняга [[сярэднявечча]].

<ref>Каласоўскі Ю. Археалагічныя помнікі Аршаншчыны жалезнага веку // Памяць: Орша. Аршанскі раён. Т.1., - Мн., 1999</ref>
 
Вусьцянскае гарадзішча знаходзілася непасрэдна на галоўным гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі", які праходзіў па Дзьвіне і Дняпры, таму можна без сумніваў сьцьвярджаць, што тут нярэдка бывалі і мірныя гандляры і вікінгі-рабаўнікі, а жыцьцё было досыць насычаным на падзеі.
 
=== Паходжаньне назвы вёскі ===
Паводле мясцовай легенды, вёску заснавала [[княгіня Вольга]]: «''па Дняпры калісьці плыла княгіня Вольга і ў гэтай мясцовасьці сышла на бераг, каб адпачыць. Некалькі дружыньнікаў упадабалі гэтае месца і вырашылі тут застацца. Так і ўзьнікла вёска.''» Назва ж вёскі паводле той жа легенды тлумачыцца так: «''Калі княгіня Вольга плыла па Дняпры, ёй падалося, што яна бачыць мора, і яна загадала спыніцца ў вусьці Дняпра''».<ref>Паданьне пра вёску Вусьце запісаў М.М. Дзятлоўскі паводле апавяданьня В.Г. Папковай, 1888 г.н., жыхаркі вёскі Яромкавічы.</ref>
 
=== За часамі Рэчы Паспалітай ===
У пісьмовых крыніцах Вусьце ўпершыню ўзгадваецца ў 1670 годзе ў тэстамэньце Войцэха Цэханскага: “''Власную мною набытую маетность Вустье зовиму у повете Оршанскім лежачу с десятю дымами людьми подаными службу есьмо мне чинючими со всельким будынком земле оромо и не оромо сяножатями лесом бором кгаем реками с целым спрентом домовым коньми быдлом рогатым и нерогатым злотом сребром медью и цыною и со всею принадлежностью их Милости Паном сыном моим милым Янови и Станиславови Цэханским записую''”.  
 
З 1671 года маёнткам Вусьце супольна валодалі браты Ян і Станіслаў Цэханскія. У 1705 годзе яны падзялілі маёнтак на дзьве часткі. Ян атрымаў старую фальваркавую забудову зь пяцьцю дварамі сялян з правага боку маёнтка, з іх пабудовамі і заараным хлебам, а Станіслаў новую фальваркавую забудову па левым баку маёнтка, зь пяцьцю дварамі сялян і левай часткай зааранага хлеба. Рэшта маёмасьці (скарб, хатняя жывёла, птушкі, інвэнтар) падзялялася на дзьве роўныя часткі.
 
У 1735 годзе Цэханскія (Янаў сын Даніла,  і дзеці Станіслава Аляксандар і Гаўрыла) праз Аршанскі павятовы суд падцьвердзілі свае правы на маёнтак.
 
У 1765 годзе новае пакаленьне Цэханскіх (а гэта ўжо 10 мужчын) апынулася не ў стане падзяліць між сабою маёнтак Вусьце і таму, параіўшыся, прадаюць яго Антонію Бурскаму за 16 800 злотых.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Панскi дом вусьце.jpg|значак|Панскі дом у Вусьці (да нашага часу не захаваўся)]]
Да 1772 году маёнтак Вусьце з прылеглымі вёскамі належаў князю [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Каралю Радзівілу]]. 
 
У 1772 годзе, ў сувязі зь першым падзелам [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], Вусьце трапляе ў катэгорыю дзяржаўных земляў [[Расейская імпэрыя|Расейскай Імпэрыі]]. У 1782-1785 гадох маёнтак Вусьце належаў Марыі Міхайлаўне Ваташнёвай. У той час Вусьце ўяўляла сабой сяло з 40 дварамі, у якіх пражывалі 144 мужчыны і 148 жанчын. Таксама меліся панскі двор, млын на адно кола<ref>Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 715</ref>. Агульная плошча маёнтка складала 3781 дзесяціну (1 дзес. = 1,0925 га) у тым ліку 39 дзесяцін пад сялібамі, 3129 дзесяцін пад ральлёй, 393 – пад лесам. Па тых часох маёнтак моцна узараны. У 1797-1806 гадох маёнткам валодала Марыя Дзьмітрыеўна Стурза. У гэты час у самім Вусьці 39 двароў, 139 мужчын і 124 жанчыны.
 
Радок 125 ⟶ 136:
 
== Насельніцтва ==
* 17821705 год — 29210 жыхарыдвароў
* пачатак1782 XX ст.год37440 двароў, 292 жыхары
* пачатак XX ст. — 96 двароў, 374 жыхары
* 1999 год — 893 жыхары
* 2010 год — 783 жыхары