Яўген Бузіньнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 11:
Арыштаваны 18 траўня 1978. Ад удзелу ў сьледстве адмовіўся, не падпісваў пратаколы допытаў. У матэрыялах справы знаходзіліся: самвыдавецкая кніга “Эканамічныя маналёгі” украінскага пісьменьніка і дысыдэнта Міколы Рудэнкі з прадмовай Пятра Грыгарэнкі, ліст Бузіньнікава [[Андрэй Сахараў|Андрэю Сахараву]] (да адрасата не дайшоў), 5 лістоў Бузіньнікава Віктару Некіпелаву (да адрасата не дайшлі), копія [[Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека|Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека]]. Верагодна, у адным зь лістоў Некіпелаву апісваліся падзеі 1962 года ў Новачаркаску.
 
Асуджаны 1 жніўня 1978 па артыкуле 186-1 КК БССР (“Распространение заведомо ложных измышлений, порочащих советский государственный и общественный строй”) на тры гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Падрабязны рэпартаж з суда быў зьмешчаны ў 51 выпуску расійскага самвыдавецкага часопіса “Хроника текущих событий”. Бузіньнікаў быў асуджаны за тое, што “систематически в устной форме распространял среди своего окружения на работе и по месту жительства заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, клеветал на советскую действительность и социалистическую демократию, восхвалял образ жизни в капиталистических странах, заявлял о якобы имеющих место в СССР ущемлениях прав человека и отсутствии свободы личности, допускал оскорбительные высказывания в адрес белорусского народа. Заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, он распространял также в письменной и печатной формах” (цытата з прысуду). Бузіньнікаў вінаватым сябе не прызнаў, паколькі ў яго дзеяньнях не было складу злачынства нават па заканадаўстве [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. 25 жніўня 1978 Вярхоўны суд БССР разглядзеў касацыйную скаргу і пакінуў прысуд бяз зьменаў. УЗа кастрычнікучас 1978этапаваньня, якое цягнулася зь 9 верасьня, Бузіньнікаў прайшоў сем перасыльных турмаў. За час перасылкі яму, як і іншым, непалітычным зьняволеным, давялося начаваць у камэрах з выбітымі шыбамі, на голых жалезных койках без матрасаў, трываць зьдзекі канвойных (у Саратаве зьняволеных білі прыкладамі), галадаць (на трохдзённы этап да Сьвярдлоўска выдалі аднадзённы паёк - паўбоханы хлеба і бляшанку кансэрваў). 23 кастрычніка 1978 ён прыбыў у лягер Азанка (Таўдзінскі раён [[Сьвярдлоўская вобласьць|Сьвярдлоўскай вобласьці]]).
 
У абарону Яўгена Бузіньнікава выступіў беларускі дысыдэнт Міхась Кукабака. Расійскі праваабаронца Віктар Некіпелаў напісаў адкрыты ліст з заклікам да заходніх прафсаюзных і праваабарончых арганізацый падтрымаць Яўгена Бузіньнікава.
Радок 30:
* Суд над Бузинниковым // [http://www.memo.ru/history/diss/chr/ ''Хроника текущих событий'']. Выпуск 51. 1 декабря 1978.
* Московская Группа “Хельсинки”. Документ №76. 20 января 1979 г. Преследования лиц, пытающихся создать независимые ассоциации для защиты трудовых прав. Преследования отдельных рабочих // [http://mhg-main.org/sites/default/files/files/docmhg_1976_1982.pdf Документы Московской Хельсинкской группы / Московская Хельсинкская группа; общество «Мемориал»; сост. Д. И. Зубарев, Г. В. Кузовкин. Москва, 2006]. С. 328-333.
* В других тюрьмах и лагерях // [http://www.memo.ru/history/diss/chr/ ''Хроника текущих событий'']. Выпуск 52. 1 марта 1979.
* В других лагерях // [http://www.memo.ru/history/diss/chr/ ''Хроника текущих событий'']. Выпуск 53. 1 августа 1979.
* В других тюрьмах и лагерях // [http://www.memo.ru/history/diss/chr/ ''Хроника текущих событий'']. Выпуск 54. 15 ноября 1979.