Касьцёл Сьвятога Вінцэнта і кляштар місіянэраў (Сьмілавічы): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выява, стыль
д пунктуацыя
Радок 32:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другім падзеле Рэчы Паспалітай]] (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) 19 ліпеня 1832 году ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] ліквідавалі кляштар. У 1841 годзе палову кляштару займала брація [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]], другую — станавы прыстаў. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] (1863—1864) 29 сьнежня 1866 году расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і 22 студзеня 1867 году перарабілі яго пад царкву Сьвятой Тройцы Маскоўскага патрыярхату. Аднак неўзабаве праз адсутнасьць фінансаваньня будынак прыйшоў у заняпад.
Радок 43:
 
=== Касьцёл ===
Касьцёл — 3-нэфавая[[нэф]]авая 2-вежавая [[базыліка]]. Яруснасьць аб'ёмнай кампазыцыі манумэнтальнага будынка стваралі 2-схільны дах цэнтральнага і больш нізкія бакавыя 1-схільныя дахі. Высокая роўніца галоўнага фасада завяршалася магутным тонкапрафіляваным [[антаблемэнт|антаблемэнтам]]. Над галоўным [[фасад|фасадам]] узвышаліся 2-ярусныя [[чацьвярык|чацьверыковыя]] вежы, паміж якімі месьціўся фігурны шчыт з выгнутым прафіляваным карнізам. Фасад шчыльна падзяляўся высокімі [[пілястра|пілястрамі]], якія аздаблялі бакавыя аркавыя нішы-эксэдры, лучковыя і цэнтральны аркавыя аконныя праёмы і 3 аркавыя ўваходы. Бакавыя фасады рытмічна падзяляліся высокімі аконнымі праёмамі зь пілястрамі ў прасьценках.
 
Інтэр'ер упрыгожвалі 6 ілюзіяністычных алтароў з абразамі і скульптурамі<ref>[[Аляксандар Ярашэвіч|Ярашэвіч А.]] Смілавіцкі кляштар місіянераў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 604.</ref>. У касьцёле зьберагаліся творы іканапісу XVIII ст.; у тым ліку абраз Сьвятога Вінцэнта работы мастака [[Сымон Чаховіч|С. Чаховіча]].