Вусьце (Аршанскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
спасылка
Радок 74:
==== Пад уладай Расейскай імпэрыі ====
[[Файл:Панскi дом вусьце.jpg|значак|Панскі дом у Вусьці (да нашага часу не захаваўся)]]
Да 1772 года маёнтак Вусьце з прылеглымі вёскамі належаў князю [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Каралю Радзівілу]]. 
 
У 1772 годзе, ў сувязі зь першым падзелам [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], Вусьце трапляе ў катэгорыю дзяржаўных земляў [[Расейская імпэрыя|Расейскай Імпэрыі]]. У 1782-1785 гадох маёнтак Вусьце належаў Марыі Міхайлаўне Ваташнёвай. У той час Вусьце ўяўляла сабой сяло з 40 дварамі, у якіх пражывалі 144 мужчыны і 148 жанчын. Таксама меліся панскі двор, млын на адно кола<ref>Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 715</ref>. Агульная плошча маёнтка складала 3781 дзесяціну (1 дзес. = 1,0925 га) у тым ліку 39 дзесяцін пад сялібамі, 3129 дзесяцін пад ральлёй, 393 – пад лесам. Па тых часох маёнтак моцна узараны. У 1797-1806 гадох маёнткам валодала Марыя Дзьмітрыеўна Стурза. У гэты час у самім Вусьці 39 двароў, 139 мужчын і 124 жанчыны.[[Файл:Алея вусьце.jpg|значак|Алея зь лістоўніц на цэнтральнай вуліцы вёскі]]У ХІХ стагодзьдзі маёнтак зьяўляўся ўласнасьцю паноў Курчаў. У 1895 годзе ў ім было 2 млыны і 4 карчмы. Агульная плошча маёнтка скарацілася да 1640 дзесяцін. Зь іх 150 дзесяцін паплавоў, 253 дзесяціны ворыва і 1000 дзесяцін лесу. Гаспадарка Курча мела каля 100 кароў і 20 выязных коней, гадаваліся свіньні, авечкі, птушка. На двары стала працавалі 17 сем'яў парабкаў. Ворыўныя землі і сенакосныя паплавы Курча апрацоўваліся мясцовымі сялянамі, якіх нялёгкае жыцьцё вымушала наймацца на падзённую працу з аплатай ад 15 да 50 капеек у дзень ці арандаваць зямлю на ўмовах “трэцяга снапа” – дзьве трэці ўраджая забіраў пан. Асноўны прыбытак маёнтку прыносіла каровіна масла і садавіна, якія Курч выпраўляў на продаж у [[Петраград]] і па Дняпры ў [[Кіеў]]. Масла выпрацоўвалася на месцы, а садавіну даваў вялікі панскі сад.<ref>Дадзеныя па XVIII-ХІХ стст. прадастаўленыя доктарам гіст. навук Я.К. Анішчанкам, Інстытут гісторыі НАН РБ</ref>