Вусьце (Аршанскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д спасылкі
артаграфія
Радок 59:
Гарадзішча выявіў у 1929 годзе С. А. Дубінскі, абсьледвалі ў 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе – М. І. Лашанкоў. У 1990-1991 гг. былі праведзеныя раскопкі. 
 
Культурны пласт больш 1 м., чорнага колеру. Выяўлены наслаеньні [[ІІ стагоддзястагодзьдзя]] і [[12 стагодзьдзе|ХІІ стагоддзястагодзьдзя]], выразна падзеленыя пажарышчам. 
 
На гарадзішчы выяўлены жыльлёва-гаспадарчы комплекс з трох жылых пабудоў і разьмешчаных побач зь імі гаспадарчых ям і агнішчаў. Жытло № 1 слупавой канструкцыі разьмяшчалася на паўднёвым участку гарадзішча. Да яго паўночнай сьценкі прымыкалі дзьве жылыя пабудовы зрубна-слупавой канструкцыі. Усе тры пабудовы зьяўляліся наземнымі прамавугольнымі збудаваньнямі. Памеры пабудоў 3-3,6 х 3,8-4 м. У цэнтры жытла разьмяшчаліся каменныя агнішчы, збудаваныя ў ямах. Такія ж агнішчы разьмяшчаліся за 0,5 м. на поўнач ад жытлаў № 2, 1, 3. З усходу і захаду да жытлаў прымыкалі гаспадарчыя ямы. Тая ж схема забудовы была, відаць, і на паўночным участку. Сьляды пабудоў тут прасачыліся па рэштках агнішчаў аналягічнай вышэйапісанай канструкцыі. Наяўнасьць жыльлёва-гаспадарчых комплексаў на паўднёвым і паўночным участках гарадзішча дазваляе меркаваць, што яно належала абшчыне з трох-чатырох патрыярхальных сем’яў (да 50 чалавек), якія вялі самастойную гаспадарку.
Радок 75:
У 1772 годзе, ў сувязі зь першым падзелам [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], Вусьце трапляе ў катэгорыю дзяржаўных земляў [[Расейская імпэрыя|Расейскай Імпэрыі]]. У 1782-1785 гадох маёнтак Вусьце належаў Марыі Міхайлаўне Ваташнёвай. У той час Вусьце ўяўляла сабой сяло з 40 дварамі, у якіх пражывалі 144 мужчыны і 148 жанчын. Таксама меліся панскі двор, млын на адно кола<ref>Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 715</ref>. Агульная плошча маёнтка складала 3781 дзесяціну (1 дзес. = 1,0925 га) у тым ліку 39 дзесяцін пад сялібамі, 3129 дзесяцін пад ральлёй, 393 – пад лесам. Па тых часох маёнтак моцна узараны. У 1797-1806 гадох маёнткам валодала Марыя Дзьмітрыеўна Стурза. У гэты час у самім Вусьці 39 двароў, 139 мужчын і 124 жанчыны.
 
У ХІХ стагоддзістагодзьдзі маёнтак зьяўляўся ўласнасьцю паноў Курчаў. У 1895 годзе ў ім было 2 млыны і 4 карчмы. Агульная плошча маёнтка скарацілася да 1640 дзесяцін. Зь іх 150 дзесяцін паплавоў, 253 дзесяціны ворыва і 1000 дзесяцін лесу. Гаспадарка Курча мела каля 100 кароў і 20 выязных коней, гадаваліся свіньні, авечкі, птушка. На двары стала працавалі 17 сем'яў парабкаў. Ворыўныя землі і сенакосныя паплавы Курча апрацоўваліся мясцовымі сялянамі, якіх нялёгкае жыцьцё вымушала наймацца на падзённую працу з аплатай ад 15 да 50 капеек у дзень ці арандаваць зямлю на ўмовах “трэцяга снапа” – дзьве трэці ўраджая забіраў пан. Асноўны прыбытак маёнтку прыносіла каровіна масла і садавіна, якія Курч выпраўляў на продаж у [[Петраград]] і па Дняпры ў [[Кіеў]]. Масла выпрацоўвалася на месцы, а садавіну даваў вялікі панскі сад.<ref>Дадзеныя па XVIII-ХІХ стст. прадастаўленыя доктарам гіст. навук Я.К. Анішчанкам, Інстытут гісторыі НАН РБ</ref>
 
На пачатак ХХ ст. вёска Вусьце мела 88 двароў, каля 280 жыхароў і 261 дзесяціну зямлі. Побач зь вёскай знаходзіўся фальварак Вусьце Курчаў – 8 двароў, 94 жыхары, 587 дзесяцін зямлі, у тым ліку 200 дзесяцін лесу. У 1900 годзе панскім садаводам Д. Я. Лісоўскім закладзеная алея зь лістоўніц. 
Радок 122:
З 1982 года пачынае сваю працу мясцовы музэй. Яго стваральнік, М. М. Дзятлоўскі, праводзіць вялікую арганізатарскую працу, зьбірае дакумэнты, экспанаты, фатаздымкі і іншыя матэрыялы, агулам больш за 3000 экспанатаў. Экспазіцыя ўключала наступныя раздзелы: побыт нашых продкаў, рэвалюцыйныя і ваенныя падзеі, навуковыя і спартыўныя дасягненьні, культура, нумізматыка, дары мораў і акіянаў.
 
У 1984 годзе дырэктарам экспэрыментальнайэкспэрымэнтальнай базы “Вусьце” прызначаны Іван Антонавіч Голуб. Ён ажыцьцявіў вялікую арганізатарскую і гаспадарчую працу па разьвіцьцю жывёлаводчай галіны. У выніку ў 1987 годзе надоі павялічыліся больш чым на 195 кіляграмаў ад каровы. У гаспадарцы налічвалася больш 3600 галоў буйной рагатай жывёлы. Зьявіўся будаўнічы каапэратыў.<ref>"Экспериментальная база «Устье»" (под ред. В.Г. Ференца), Мн., 1988</ref>
 
У 2001 годзе на базе вусьцянскага лябараторнага корпуса створаны [[Інстытут Ільна Акадэміі навук Беларусі]]. Ім кіруе А. І. Голуб.