Яўген Бузіньнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 11:
Арыштаваны 18 траўня 1978. Ад удзелу ў сьледстве адмовіўся, не падпісваў пратаколы допытаў. У матэрыялах справы знаходзіліся: самвыдавецкая кніга “Эканамічныя маналёгі” украінскага пісьменьніка і дысыдэнта Міколы Рудэнкі з прадмовай Пятра Грыгарэнкі, ліст Бузіньнікава [[Андрэй Сахараў|Андрэю Сахараву]] (да адрасата не дайшоў), 5 лістоў Бузіньнікава Віктару Некіпелаву (да адрасата не дайшлі), копія [[Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека|Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека]]. Верагодна, у адным зь лістоў Некіпелаву апісваліся падзеі 1962 года ў Новачаркаску.
 
Асуджаны 1 жніўня 1978 па артыкуле 186-1 КК БССР (“Распространение заведомо ложных измышлений, порочащих советский государственный и общественный строй”) на тры гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Падрабязны рэпартаж з суда быў зьмешчаны ў 51 выпуску расійскага самвыдавецкага часопіса “Хроника текущих событий”. Бузіньнікаў быў асуджаны за тое, што “систематически в устной форме распространял среди своего окружения на работе и по месту жительства заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, клеветал на советскую действительность и социалистическую демократию, восхвалял образ жизни в капиталистических странах, заявлял о якобы имеющих место в СССР ущемлениях прав человека и отсутствии свободы личности, допускал оскорбительные высказывания в адрес белорусского народа. Заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, он распространял также в письменной и печатной формах” (цытата з прысуду). Бузіньнікаў вінаватым сябе не прызнаў, паколькі ў яго дзеяньнях не было складу злачынства нават па заканадаўстве [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. 25 жніўня 1978 Вярхоўны суд БССР разглядзеў касацыйную скаргу і пакінуў прысуд бяз зьменаў. У кастрычніку 1978 Бузіньнікаў прыбыў у лягер Азанка (Таўдзінскі раён [[Сьвярдлоўская вобласьць|Сьвярдлоўскай вобласьці]]).
 
У абарону Яўгена Бузіньнікава выступіў беларускі дысыдэнт Міхась Кукабака. Расійскі праваабаронца Віктар Некіпелаў напісаў адкрыты ліст з заклікам да заходніх прафсаюзных і праваабарончых арганізацый падтрымаць Яўгена Бузіньнікава.