Яўген Бузіньнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Яўген Іванавіч Бузіньнікаў (1938 – 2010) – іншадумца, палітычны вязень. У 1955 бы...'
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
Яўген Іванавіч Бузіньнікаў (1938 – 2010) – іншадумца, палітычны вязень.
 
У 1955 быў асуджаны на 1 год зьняволеньня за “покушение на спекуляцию лавровым листом”, у 1956 – на 3 гады зьняволеньня за спробу перайсьці дзяржаўную мяжу.
 
Быў сьведкам падзей 1962 года ў Новачаркаску (увод войскаў у горад для падаўленьня пратэстаў рабочых супраць роста цэн, дэфіцыта тавараў і нізкіх заробкаў).
 
У 1966 асуджаны на 12 гадоў зьняволеньня за “хищение государственного имущества, совершенное путем кражи” і “покушение на убийство работников милиции” (работнікі міліцыі бяз ордэра на вобыск зьявіліся да яго на кватэру для “росшука крадзеных рэчаў”; калі Бузіньнікаў стаў пратэставаць, міліцыянты накінуліся на яго; Бузіньнікаў, абараняючыся, схапіў паляўнічую сякерку і выгнаў іх з дому, пры гэтым трох параніў). Быў вызвалены ў лютым 1975, паколькі яму зьменшылі тэрмін зьняволеньня да 9 гадоў.
 
Пасьля вызваленьня жыў у Сьветлагорску Гомельскай вобласьці, працаваў сьлесарам-мантажнікам, кватараваў у гуртажытку. Слухаў замежныя радыёстанцыі, чытаў самвыдат, рабіў спробы (няўдалыя) яго памнажаць. Падтрымліваў асабістае знаёмства з Міхасём Кукабакам, ліставаньне зь Віктарам Некіпелавым.
 
Арыштаваны 18 траўня 1978. Ад удзелу ў сьледстве адмовіўся, не падпісваў пратаколы допытаў. У матэрыялах справы знаходзіліся: самвыдавецкая кніга “Эканамічныя маналёгі” украінскага пісьменьніка і дысыдэнта Міколы Рудэнкі з прадмовай Пятра Грыгарэнкі, ліст Бузіньнікава Андрэю Сахараву (да адрасата не дайшоў), 5 лістоў Бузіньнікава Віктару Некіпелаву (да адрасата не дайшлі), копія Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Верагодна, у адным з лістоў Некіпелаву апісваліся падзеі 1962 года ў Новачаркаску.
 
Асуджаны 1 жніўня 1978 па артыкуле 186-1 КК БССР (“Распространение заведомо ложных измышлений, порочащих советский государственный и общественный строй”) на тры гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Падрабязны рэпартаж з суда быў зьмешчаны ў 51 выпуску расійскага самвыдавецкага часопіса “Хроника текущих событий”. Бузіньнікаў быў асуджаны за тое, што “систематически в устной форме распространял среди своего окружения на работе и по месту жительства заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, клеветал на советскую действительность и социалистическую демократию, восхвалял образ жизни в капиталистических странах, заявлял о якобы имеющих место в СССР ущемлениях прав человека и отсутствии свободы личности, допускал оскорбительные высказывания в адрес белорусского народа. Заведомо ложные измышления, порочащие советский государственный и общественный строй, он распространял также в письменной и печатной формах” (цытата з прысуду). Бузіньнікаў вінаватым сябе не прызнаў, паколькі ў яго дзеяньнях не было складу злачынства нават па заканадаўстве СССР. 25 жніўня 1978 Вярхоўны суд БССР разглядзеў касацыйную скаргу і пакінуў прысуд бяз зьменаў. У кастрычніку 1978 Бузіньнікаў прыбыў у лягер Азанка (Таўдзінскі раён Сьвярдлоўскай вобласьці).
 
У абарону Яўгена Бузіньнікава выступіў беларускі дысыдэнт Міхась Кукабака. Расійскі праваабаронца Віктар Некіпелаў напісаў адкрыты ліст з заклікам да заходніх прафсаюзных і праваабарончых арганізацый падтрымаць Яўгена Бузіньнікава.
 
Лісты ў калёнію яму амаль не даходзілі, з замежжа – не даходзілі зусім.
 
У пачатку лета 1980 Бузіньнікава пасадзілі ў ПКТ (памяшканьне камернага тыпу). У канцы кастрычніка яго ізноў пасадзілі ў ПКТ, гэтым разам на 6 месяцаў, бо ён нібыта напісаў нейкі ліст (Бузіньнікаў ня ведаў, які) і "блага ўплываў на асуджаных". У лягер прыяжджалі супрацоўнікі КДБ, дапытвалі зьняволеных пра Бузіньнікава. Шэраг вобшукаў у яго ні да чаго не прывёў.
 
Быў вызвалены 18 траўня 1981 года па сканчэньні тэрміна. Пры вызваленьні не атрымаў дакумэнтаў. Бузіньнікаву сказалі, што ён будзе пад наглядам па месцы жыхарства, куды ён павінен дабрацца за 2 дні і нікуды не заязжаць, правадзілі да цягніка, пераапрануцца не далі – давялося выехаць у лягерным адзеньні. Па дарозе Бузіньнікаў хацеў высадзіцца, каб наведаць свайго знаёмага Вадзіма Канаваліхіна, які знаходзіўся ў ссылцы, але нехта ў штацкім паказаў яму пасьведчанне МУС і забараніў выходзіць на патрэбнай станцыі.
 
У 1984 годзе ў кватэры Бузіньнікава прайшоў ператрус у сувязі са справай В. Канаваліхіна (Канаваліхін да арышта жыў у Гусеве Калінінградзкай вобласьці, утрымліваўся ў СІЗА ў Калінінградзе). Непасрэдна перад вобшукам у дзьверы Бузіньнікава пазваніў незнаёмы чалавек, які перадаў скрутак ”ад В. Канаваліхіна”. У скрутку быў “Архіпелаг ГУЛАГ”. Адразу ўсьлед за гэтым зьявілася група вобшука і скрутак быў канфіскаваны. Я. Бузіньнікава затрымалі на тры дні і падверглі допыту.
 
У канцы 1980-х гадоў жыў у Марыупалі. Яшчэ да распаду СССР пераехаў у ФРГ. Па зьвестках Вадзіма Канаваліхіна, Яўген Бузіньнікаў памёр у Нямеччыне 16 красавіка 2010 года<ref>[http://maxpark.com/community/8/content/525943 ''Коновалихин, Вадим. Странная смерть политзека в Германии! 6 сентября 2010'']</ref>.
 
== Літаратура ==
Радок 19 ⟶ 31:
* Вести из СССР. №№ 2/1978, 20/1979, 19/1980, 2/1981, 19-20/1984 (https://kronid.wordpress.com/).
* Апошняе слова Міхася Кукабакі // Права на волю. 2002, красавік, № 7, с. 5.
* .
* Коновалихин, Вадим. Странная смерть политзека в Германии! 6 сентября 2010 (http://maxpark.com/community/8/content/525943).