Зараастрызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Фрашо-керэці: артаграфія
д артаграфія
Радок 1:
{{Арыі}}
'''ЗораастрызмЗараастрызм''' альбо маздаізм — [[рэлігія]], заснаваная ў 8 ці 7 стагодзьдзях да н. э. рэфарматарам старажытнае іранскае рэлігіі [[Заратустра|Заратуштрам]] (грэцкае ЗораастрЗараастр).
 
== Асновы веравызнаньня ==
Радок 115:
 
== Авэста ==
Сьвятая кніга Зораастрызмузараастрызму — Авэста, аднак, паводле шэрагу азнакаў, толькі пэўную частку яе можна прыпісваць [[Заратуштра|Заратуштру]]. Гэтую частку складаюць Гаты, малітвы ў складзе Авэсты. Гаты — адзіная аўтэнтычная крыніца нашых зьвестак пра Заратуштру. Галоўнай вонкавай падзеяй яго жыцьця было абарачэньне нейкага «князя Віштаспы» ([[грэцкая мова|па-грэцку]]: Гістаспа), якога па шэрагу прычынаў немагчыма атаясаміць зь яго цёзкам, бацькам Дарыя. У Гатах усё ўказвае на паўночны ўсход [[Іран]]у як на радзіму Заратуштры, далёкую ад кантактаў зь мескімі цывілізацыямі Бабілёніі і Заходняга Ірану, населенага пэрсамі і мідыйцамі. Відаць, Заратуштра жыў і прапаведваў ў Харэзме (тэрыторыя сучасных [[Таджыкістан]]у і [[Узбэкістан|Ўзбэкістану]]), у ніжнім цячэньні Окса ([[Аму-Дар'я|Аму-Дар’і]]).
 
Індаіранская рэлігія да Заратуштры ўяўляла сабой пэўны кшталт політэізму. Заратуштра адмовіўся ад усіх [[Бог|багоў]], за выняткам аднаго, асура (у старажытнаіранскім вымаўленьні — ахура), то бок «бога», «пана», мудрасьці; адсюль яго імя Ахурамазда (паглявійская форма — Ормазд), то бок «Прамудры гасподзь», альбо «Валадар мудрасьці». Невядома, ці быў Заратуштра першым, хто абвесьціў культ Ахурамазды. Апошняму пакланяўся, як вялікаму боству, Дарый I, аднак мы ня ведаем, ці ўспрыняў Дарый гэты культ ад Заратуштры і яго пасьлядоўнікаў ці незалежна ад іх. Іншыя ахуры ігнараваліся ім, а старажытныя багі-апекуны дзьвюх ніжэйшых клясаў сталі лічыцца ліхімі боствамі, дэманамі. Аднак іх атрыбуты і якасьці ў сыстэме зораастрызмузараастрызму атрымалі істоты-паўбагі, якія атрымалі назву «Сьвятыя несьмяротныя» і ўяўлялі сабой сутнасьці, што раней асацыяваліся з малодшымі боствамі, а цяпер падпарадкаваныя Ахурамазьдзе. Ахурамазда ўважаўся таксама бацькам духаў-блізьнятаў, якія, напачатку тварэньня, ажыцьцяўляюць выбар паміж жыцьцём і нежыцьцём, между добром і злом і г. д. Аналягічны выбар павінен зрабіць кожны чалавек, які павінен «думкай, словам і справай» стаць на бок Ахурамазды і Сьвятых Несьмяротных ў іх барацьбе супраць сілаў ліха.
 
Заратуштра меркаваў, што неўзабаве прыйдзе эпоха новага сьвету і што толькі прыхільнікі дабра атрымаюць у гэтым сьвеце новае жыцьцё, якое, на думку Заратуштры, будзе цягнуцца на зямлі вечна. А да прыходу гэтай эпохі памерлыя павінны ўзыходзіць на мост, які добрых людзей вядзе ў нябёсы, а ліхіх — у пекла.
Радок 123:
Заратуштра рэзка асудзіў дзьве формы ахвярапрынашэньняў, што чыніліся ў гонар адрынутых ім багоў: крывавыя ахвяры і ліцьцё п’янкога соку саумы (хаомы). Ён захаваў толькі вогненыя ахвяраваньні, лічачы агонь сымбалем праведнасьці і адзіна верным шляхам да несьмяротнасьці.
 
== Узьнікненьне дуалістычнага зораастрызмузараастрызму ==
Пасьля сьмерці Заратуштры яго рэлігія стала паступова пашырацца на поўдзень (па тэрыторыі сучаснага [[Аўганістан]]у) і на захад (у напрамку Ірану і Мідыі). У выніку гэтага пашырэньня зораастрызмзараастрызм зьмяшаўся з элемэнтамі старажытнае рэлігіі, багам якой — Мітры, Анахіце і іншым — прыносілі ў ахвяру [[кроў]] і хаому. Гэтая [[эвалюцыя]], адбылася ў эпоху праўленьня дынастыі Ахемэнідаў (553—330 да н. э.) і атрымала адлюстраваньне ў пазьнейшых частках Авэсты.
 
Нягледзячы на аднаўленьне ўшанаваньня некаторых старых багоў, Ахурамазда па-ранейшаму заставаўся вялікім богам, што ўзвышаўся над усімі іншымі багамі. Аднак цяпер яго ўсёмагутнасьць была абмежаваная сілай Ліхога Духа: вялікае супрацьстаяньне і барацьба ажыцьцяўлялася ўжо не паміж двума падпарадкаванымі духамі-блізьнятамі, бо сам Ахурамазда быў атаясамлены з Добрым Духам і тым самым нізьведзены на адную прыступку зь Благім Духам. Абодва яны лічыліся аднанагодкамі. Добраму чыну, што ажыцьцяўляўся Ахурамаздам, Ліхі Дух, Ангра-Майнью (паглявійская форма — Ахрыман) супрацьпастаўляў свой уласны злы чын.
Радок 130:
Гэтая дуалістычная сыстэма нагадвала рэлігію, вядомую грэкам як «рэлігія магаў».
 
Пры Сэлеўкідох (323—248 да н. э.) і партанскай дынастыі Аршакідаў (248 да н. э. — 224 н. э.) Іран быў так ці інакш элінізаваны, а мясцовая рэлігія) перадусім зораастрызмзараастрызм заняпаў. Яго адраджэньне, перадусім у форме дзяржаўнае рэлігіі прыпала на часы закату Аршакідаў і ўзвышэньня Сасанідаў (224 да н. э. — 651 н. э.). Заняпад зораастрызмузараастрызму ў гэтыя часы зьвязаны ня столькі з прыходам [[іслам]]у, колькі з дэградацыяй і карумпаваньнем інстытутаў гэтае рэлігіі ў выніку сымбіёзу яе афіцыйнага істэблішмэнту зь дзяржаўнымі інстытуцыямі. Раньнімі азнакамі крызісу зораастрызмузараастрызму сталі ў прыватнасьці паўстаньні Мані і Маздака. Фактычна, на момант зьяўленьня [[іслам]]скіх прапаведнікаў зораастрызмзараастрызм ужо знаходзіўся ўжо ў надзвычай глыбокім крызысекрызісе.
 
У пазьнейшы час, у тым ліку і пад уплывам [[хрысьціянства|хрысьціянскага]] (ранейшага але слабейшага ўзьдзеяньня) і ісламскага (пазьнейшага, але мацнейшага) монатэізму зораастрызмзараастрызм моцна трансфармаваўся, а таму ў сваёй сёньняшняй форме, пашыранай у Іране і [[Індыя|Індыі]], Зараастрызм моцна адрозьніваецца ад зораастрызмузараастрызму Сасанідзкіх часоў.
 
== Герархія ==
Радок 199:
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Zoroastrianism}}
 
[[Катэгорыя:Рэлігіі]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
 
[[ml:സൊറോസ്ട്രിയന്‍ മതം]]
[[mr:पारशी धर्म]]