Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 10:
|Статус = ваяводзтва
|Уваходзіць у = [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|ІІ Рэч Паспалітая]]
|Улучае = 10 паветаў ([[1922]]), 8 паветаў ([[1929]])
|Цэнтар = [[Наваградак]]
|БуйныГорад =
|БуйныяГарады =
|ДатаЎтварэньня = [[4 лютага]] [[1921]]
|ДатаЛіквідацыі = [[верасень]] [[1939]]
|Кіраўнік =
|Назва пасады кіраўніка = ваявода
Радок 25:
|Месца паводле шчыльнасьці =
|Нацыянальны склад =
|Плошча = 22 966 км² ([[1931]])
|Адсотак ад плошчы = 6
|Месца паводле плошчы =
Радок 49:
|Мапа адміністрацыйнай адзінкі = Wojewodztwo nowogrodzkie mapa.png
|Колер фону парамэтраў = {{Колер|Польшча}}
|Колер фону герб-сьцяг =
}}
'''Нава́градзкае ваяво́дзтва''' ({{мова-pl|Województwo Nowogródzkie}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспубліцы]] з цэнтрам у [[Наваградак|Наваградку]]. Буйныя гарады: [[Баранавічы]], [[Ліда]], [[Нясьвіж]], [[СтоўбцыСтоўпцы]]. Утворана паводле законазакону (палажэньня) ад [[4 лютага]] [[1921]] году.<ref>{{Літаратура/ЭГБ|5к}}</ref>
 
== Геаграфія ==
=== Тэрыторыя ===
Наваградзкае ваяводзтва займала тэрыторыю плошчаю 22 966 км², што складала 6% тэрыторыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|ІІ Рэчы Паспалітай]].<ref name="mrs13">Mały rocznik statystyczny [[1939]]. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939. S. 13</ref><ref name="bar11">Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., [[1999]]. S. 11</ref> На ўсходзе межавала з [[СССР]], на поўдні з [[Палескае ваяводзтва|Палескім ваяводзтвам]], з захаду і поўначы — зь [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкім]] і [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскім]].
 
=== Тапаграфія ===
Наваградзкае ваяводзтва ляжала на плоскасьці, найвышэйшы пункт якой узносіўся на вышыню 324 мэтраў над узроўнем мора і знаходзіўся гэты пункт у [[Наваградак|Наваградку]]. На захад і на поўдзень рэльеф зьніжаўся і пераважалі абшары, якія ляжалі на вышыні 150—200 м.<ref>Mały rocznik statystyczny [[1939]]. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939. S. 11</ref>
 
=== Водная сыстэма ===
Наваградзкае ваяводзтва ляжала ў парэччы ракі [[Нёман]], якая падзяляла ваяводзтва натуральным чынам на дзьве частцы. [[Нёман]] праходзіў праз паветы [[Стаўпецкі павет|Стаўпецкі]], [[Наваградзкі павет|Наваградзкі]], [[Лідзкі павет|Лідзкі]] і [[Шчучынскі павет|Шчучынскі]] па даўжыні 286 км.<ref>S. Odlanicki-Poczobutt, Województwo Nowogródzkie, Wilno [[1936]], s. 4</ref>
 
Да найважнейшых рэк акрамя [[Нёман]]у належаць [[Сула (рака)|Сула]] (даўжыня 72 км), [[Бярэзіна]] (192 км), [[Гаўя (басэйн Нёмана)|Гаўя]] (65 км), [[Дзітва]] (95 км), [[Лебяда (рака)|Лебяда]] (57 км), [[Маўчадка]] (86 км), [[Вуша (прыток Нёмана)|Вуша]] (83 км), [[Сэрвач (прыток Нёмана)|Сэрвач]] (68 км) і найвялікшай пасьля [[Нёман]]у рака [[Шчара]] (330 км). Цалкам, даўжыня рачной сеці ваяводзтва даходзіла да 4066 км.<ref name="bar11"/>
 
Вялікіх азёраў не было. Найважнейшымі былі [[Сьвіцязь]], [[Калдычэўскае возера]], [[Кромаль]], [[Дамачэўскае возера]], [[Пеласы]] і [[Маторы]]. Іх паверхня вагалася ў граніцах 93—170 га.
 
21% абшараў Наваградзкага ваяводзтва займалі дрыгвы. Цалкам паверхня багнаў і балот, якія ляжалі ў басэйнах рэк складала 588. 600 га. Найбольш іх было ў [[Стаўпецкі павет|Стаўпецкім павеце]], потым у [[Валожынскі павет|Валожынскім]], [[Слонімскі павет|слонімскім]] і [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкім]]. Найменш у [[Наваградзкі павет|наваградзкім]] і [[Шчучынскі павет|Шчучынскім]]. Знаходзячыся ў паўднёвай частцы ваяводзтва, значныя дрыгвяныя комплексы былі працягам [[Палеская нізіна|Палескіх балот]]. Працягваліся яны да шашы [[Берасьце]] — [[Слуцак]] і далей на поўдзень.
 
=== Лясы ===
Тэрыторыя Наваградзкага ваяводзтва была досыць густа залесенай. Агульная плошча лясоў у [[1931]] годзе дасягала 517. 000 га (24,3% паверхні).<ref>Mały rocznik statystyczny [[1939]]. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939. S. 72</ref> Найбуйнейшыя лясныя абшары знаходзіліся ў павеце [[Валожынскі павет|Валожынскім]], [[Слонімскі павет|Слонімскім]] і [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкім]]. [[Валожынскі павет]] і ўсходняя частка [[Стаўпецкі павет|Стаўпецкага павету]] займаў буйны лясны комплекс, які складаўся зь лясоў [[Бакшанцкая пушча|Бакшанцкіх]], [[Вішнеўская пушча|Вішнеўскіх]], [[Любчанская пушча|Любчанскія]] і [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай Пушчы]] з паверхняй каля 100. 000 га. Другім па памеры лясным абшарам была пакладзеная па левым берагу [[Нёман]]а пры вусьці [[Шчара|Шчары]] ў [[Слонімскі павет|Слонімскім павеце]] і часткова [[Наваградзкі павет|Наваградзкім]] [[Ліпічанская пушча]], называемая таксама Занёманскай. У [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкім павеце]] былі значныя лясныя скапленьні ў прырэччы [[Шчара|Шчары]].
 
На поўнач ад [[Нёман]]у, лясы выступалі радзей. Найменей іх было ў паветах [[Лідзкі павет|Лідзкім]], [[Наваградзкі павет|Наваградзкім]] і [[Нясьвіскі павет|Нясьвіскім]]. Гэтыя паветы прадстаўлялі сабой слаба залесены пас, які апаясваў Наваградзкае ваяводзтва з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. У Шчучынскім павеце лясныя абшары ляжалі на паўднёва-ўсходнім яго канцы, і адносіліся да [[Гарадзенская пушча|Гарадзенскай пушчы]].
Радок 238:
 
== Ліквідацыя Наваградзкага ваяводзтва ==
Пасьля нападу [[СССР]] на [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]] [[17 верасьня]] [[1939]] году і прыйсьця Чырвонае Арміі, на некаторы час наступіла анархія. Гэты пэрыяд быў скарыстаны крымінальнымі і скамунізаванымі элемэнтамі, каторыя правялі бандыцка-рабункавыя акцыі супраць асаднікаў, заможных сялянаў, паліцэйскіх, афіцэраў Войска Польскага. Здаралася, што даходзіла да забойстваў. Толькі на тэрыторыі [[Наваградзкі павет|наваградзкага павету]] ахвярамі падобных акцыйакцыяў сталі прынамсі 25 асобаў.<ref>Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., [[1999]]. S. 17</ref><ref>M. Werzbicki. Niektórze aspekty stosunków polsko-białoruskich w czasie pierwszych miesięcy okupacji sowieckiej (1939—1940), w : Spoleczeństwo białoruskie, litewskie i polskie… S. 240</ref>
 
Разбурэньні працягваліся, пакуль сытуацыя не была апанавана і ўзята пад кантроль новай адміністрацыяй і НКВД. На тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва была ўсталявана савецкая ўлада, а на месцы ваяводзтва створана [[Баранавіцкая вобласьць]], якая была нязначна большай за прадваеннае Наваградзкае ваяводзтва.
Радок 248:
* {{Літаратура/ЭГБ|5}}
* Baradyn Zygmud. Niemen — rzeka niezgody / Red. — Warszawa : Rytm., 1999. — 333 s.
* Mały rocznik statystyczny [[1939]]. — Warszawa: nakł. Gł. Urzędu Statyst., 1939.
 
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел міжваеннай Польскай Рэспублікі}}
{{Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Ваяводзтвы Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)| ]]