Анатоль Красоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 5:
|апісаньне =
|род дзейнасьці = бізнэсмэн, навукоўца
|дата нараджэньня = [[17 траўня]] [[1952]]
|месца нараджэньня = [[Крупкі]], [[Менская вобласьць]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]
|дата сьмерці = [[16 верасьня]] [[1999]] (?)
|месца сьмерці =
}}
'''Анатоль Сьцяпанавіч Красоўскі''' ([[17 траўня]] [[1952]] — [[16 верасьня]] [[1999]] (?)) — беларускі бізнэсмэн, [[16 верасьня]] [[1999]] году разам зь [[Віктар Ганчар|Віктарам Ганчаром]] выкрадзены пры нявысьветленых абставінах.
 
== Біяграфія ==
Радок 18:
 
=== Перадгісторыя ===
[[1999]] год стаў годам бязьлітаснай канфрантацыі паміж афіцыйнымі ўладамі на чале з прэзыдэнтам [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнкам]] і дэмакратычнай апазыцыяй вакол новай рэдакцыі [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі]]. Новая рэдакцыя Канстытуцыі была прынятая пасьля спрэчнага [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндума 1996 году]] і сярод іншага прызначала новую дату прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на 2001 год. Апазыцыйныя палітычныя сілы, якія не прызналі новую вэрсію Канстытуцыі, намагаліся правесьці [[прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1999 году|прэзыдэнцкія выбары ў 1999 годзе]], як гэта і прадугледжвала першапачатковая рэдакцыя Канстытуцыі.
 
Значная частка супраціўнікаў прэзыдэнта Лукашэнкі аб’ядналася вакол беларускага парлямэнта — [[Вярхоўны Савет 13-га скліканьня|Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня]], які быў афіцыйна распушчаны па выніках рэфэрэндуму 1996 году.
Радок 31:
 
=== Выкраданьне ===
Увечары [[16 верасьня]] [[1999]] году Анатоль Красоўскі й Віктар Ганчар былі выкрадзеныя. Праваахоўнымі органамі было пачатае расьсьледаваньне, аднак усе вядомыя ў цяперашні час доказы былі сабраныя добраахвотнікамі. У тым ліку і выяўленыя на месцы выкраданьня на вуліцы Фабрычнай у [[Менск]]у аскепкі шкла аўтамабіля Анатоля Красоўскага, якім сябры карысталіся ў гэты дзень, і сьляды крыві, ідэнтыфікаванай незалежнай экспэртызай як кроў Віктара Афіцыйнае сьледзтва — нягледзячы на тое, што за Віктарам Ганчаром, і за Анатолем Красоўскім вялося пастаяннае сачэньне сіламі [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Камітэта дзяржбяспекі]] — канстатавала немагчымасьць усталяваньня ісьціны. Пасьля зьнікненьня КДБ заявіў, што сачэньне было зьнятае менавіта 16 верасьня.
 
У чэрвені [[2001]] году сусьветная грамадзкасьць атрымала ў распараджэньне паказаньні сьледчых КДБ Петрушкевіча і Случака, якія распавялі падрабязнасьці кантраляванай Лукашэнкам сыстэмы фізычнага прыбіраньня непажаданых у Беларусі, так званых «[[Эскадроны сьмерці|эскадронаў сьмерці]]»<ref>[http://www.compromat.ru/page_10866.htm «Эскадрон смерти» в Белоруссии: Сотрудники правоохранительных органов республики решили повторить «подвиг» украинского майора Мельниченко]{{Ref-ru}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==