Розьніца паміж вэрсіямі «Эстонія»

120 байтаў выдалена ,  3 гады таму
д
д (→‎Палітычны лад: дапаўненьне)
|ЧасРозьніцаUTCУлетку = +3
|НезалежнасьцьПадзеі = — ад [[СССР]]
|НезалежнасьцьДаты = [[20 жніўня]] [[1991]]
|АўтамабільныЗнак = EST
|ДамэнВерхнягаЎзроўню = ee
{{Гісторыя Эстоніі}}
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Эстоніі}}
У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі [[фіна-вугры|фіна-вуграў]]. [[Хрысьціянства]] прыйшло на эстонскую зямлю, калі [[Нямеччына|нямецкія]] [[крыжакі]] і [[Данія|датчане]] заваявалі краіну ў [[1227]] годзе. За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, [[Данія|Даніі]], [[Швэцыя|Швэцыі]], [[Рэч Паспалітая Абодвух Народаў|Рэчы Паспалітае]], і ўрэшце рэшт [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Ажно да [[1918]] году пануючаю клясай заставаліся [[астзэйскія немцы]], рэшткі якіх зьехалі ў Нямеччыну пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]].
 
Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкае рэвалюцыі]] і распаду Расейскай імпэрыі Эстонія [[24 лютага]] [[1918]] году абвесьціла незалежнасьць. У чэрвені [[1940]] году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з [[Пакт Молатава—Рыбэнтропа|савецка-нацысцкаю змовай]]. З [[1941]] па [[1944]] год Эстонія была пад нямецкай акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасьць Эстоніі адноўленая [[20 жніўня]] [[1991]] году пасьля балтыйскае [[Сьпяваючая рэвалюцыя|Пяючае рэвалюцыі]] і [[Развал СССР|распаду СССР]].
 
Пасьля канчатковага вываду расейскіх войскаў [[31 жніўня]] [[1994]] году Эстонія змагла разьвіваць актыўныя сувязі з Заходняю Эўропай. [[29 сакавіка]] [[2004]] году Эстонія далучылася да [[NATO]], а [[1 траўня]] [[2004]] году — да [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]].
 
<gallery>
{{Асноўны артыкул|Эканоміка Эстоніі}}
[[Файл:ESTCube orbiidil 2.jpg|значак|[[ESTCube-1]] — першы эстонскі [[спадарожнік]]]]
Эстонія — сябра [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]], буйнейшае ў сьвеце эканамічнае зоны. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці краіны ў [[1991]] годзе адбылася [[прыватызацыя]] большасьці энэрґетыкі, тэлекамунікацыяў, чыгункі і іншых прадпрыемстваў.
 
Эстонія сталася адной з найбольш дынамічна разьвіваючаюся эканомік усходняе Эўропы і нават сьвету. Яна першаю з былых рэсублік [[СССР]] выйшла на ўзровень вытворчасьці [[1990]] году і перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжаньня годам для краіны быў [[1999]], пад уплывам фінансавае крызы ў Расеі [[17 жніўня]] [[1998]] году Эстонія была другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя|Сусьветнай гандлёвай арганізацыі]] (у лістападзе [[1999]] году). Ужо да канца [[2002]] году Эстонія выканала большасьць патрабаваньняў для сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе, і [[1 траўня]] [[2004]] году сталася сябрам ЭЗ.
 
Важным чыньнікам буйнага росту эканомікі Эстоніі ёсьць інвэстыцыі [[Фінляндыя|фінляндзкіх]] прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасьці на тэрыторыю краіны.
Моцна разьвіты сэктар інфармацыйных тэхналёґіяў. Эстонія займае першыя месцы ў сьвеце па карыстаньні Інтэрнэтам і выкарыстаньні найноўшых сродкаў сувязі.
 
У [[1994]] годзе Эстонія сталася першаю ў сьвеце краінаю, перайшоўшаю на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26%). У студзені [[2005]] году падатак на даходы фізычных асобаў быў зьменшаны да 24%.
 
[[1 студзеня]] [[2011]] году Эстонія далучылася да эўразоны — [[эстонская крона]] была замененая на [[эўра]]<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/2264390.html Ужо выходныя, 1—2 студзеня] [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]], 1 студзеня 2011</ref>.
 
== Насельніцтва ==
26 427

зьменаў