Малдаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

д
д (дададзеная Катэгорыя:Малдавія з дапамогай HotCat)
'''Малдова''', '''Малдаўскае княства''' — фэўдальная дзяржава ў басэйнах рэк [[Сырэт]], [[Прут]], [[Днестр]] у 1359—1861 гадох. Яна ўзьнікла як васал [[Вугорскае каралеўства|Вугорскага каралеўства]], затым па чарзе васал [[Польшча|Польшчы]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], з 1513 — [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У 1859—1861 разам з [[Валахія]]й утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валоскае ваяводзтва», «Валошчына».
 
Ужо пры «''первых господарех воевод волоских и князей литовских… они мели межи собою братство и прыятельство и мир''». У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод ([[1363]]) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя [[Дунай|Дунаю]] і [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Пасьля спыненьня першай княскай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя [[Юры Карыятавіч|Юрыя Карыятавіча]] ([[1374]]), які ў тым жа годзе быў атручаны іншымі прэтэндэнтамі на малдоўскі сталец. Пасьля падпісаньня [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1385]]) [[Ягайла]] пры падтрымцы [[Вітаўт]]а ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзэрэнітэт Польшчы. Пазьней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у 1391 створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя [[Васіль I|Васіля I]]). У 1399 Малдоўскае княства выступіла саюзьнікам Вітаўта ў [[Бітва на Ворскле|бітве на Ворскле]].
 
З канца [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся [[Сьвідрыгайла Альгердавіч]], які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з [[ВКЛ]] (у апошні раз уцёк у 1437 г. пасьля канчатковае паразы ў канфлікце ў ВКЛ, да гэтага каля 1433 г. дзеля атрыманьня падтрымкі намагаўся ўзяць шлюб з дачкою малдоўскага гаспадара). Ня выключана, што на мяжы [[14 стагодзьдзе|XIV]]-[[15 стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавулехрысавуле гаспадара Аляксандра Добрага ([[1400]]—[[1432]]1400—1432) ад [[30 чэрвеня]] [[1401]] згаданы «''господин наш, великий князь Витовт''». Аднак больш хаpактэpныміхарактэрнымі зьяўляюцца pоўнапpаўныяраўнапраўныя двухбаковыя пагадненьні. Вядомыя дагавоpыдагаворы [[1415]], [[1431]] (з удзелам [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]]), [[1435]], [[1437]], [[1442]], [[1447]], [[1496]], [[1499]], [[1518]], [[1551]], [[1554]]. З [[1420]]-х да [[1480]]-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імпэрыі.
 
Паводле дагаваpоўдагавароў ВКЛ нязьменна захоўвала з Малдовай мір (за выняткам вайны [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ [[1492]]—[[1494]]1492—1494, у якой Малдоўскае княства выступіла саюзьнікам Масквы), нягледзячы на тое, што зьвязаная зь ёй уніяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у [[1497]], [[1503]]—[[1505]]1503—1505, [[1509]], [[1531]], [[1535]]—[[1538]]1535—1538, ня лічачы шматлікіх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымі магнатамі. Вялікія ж князі літоўскія, нават калі былі адначасова і польскімі каралямі, імкнуліся ўнікнуць канфліктаў з Малдовай, улічваючы настрой грамадзтва і перадусім паноў-рады, якая паводле земскіх пpывілеяўпрывілеяў, пачынаючы з пpывілеюпрывілею АляксандpаАляксандра (1492), была адказнай за вызначэньне зьнешняй палітыкі. Калі ў [[1509]], рыхтуючыся да вайны з Малдовай, [[Жыгімонт І Стары]] прапанаваў удзел у ей Літве, ён атpымаўатрымаў адказ паноў-рады: «''Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми... Нижли только ешчо.. з тое стороны од Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны''». На сойме ў [[Вільня|Вільні]] у [[1532]] прадстаўнікі Жыгімонта СтаpогаСтарога прасілі дазволу выкарыстаць супpацьсупраць Малдовы літоўскія войскі. Аднак паны-рада адказалі, што «''около того намовяли зъ рыцерством великого князьства''», але яно «''произволить на то''» не рачыла, беручы пад увагу «''записы стародавныи покою зьвечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводзтвом Волошскимъ''».
 
На пpыкладзепрыкладзе дачыненьняў з Малдовай можна пpасачыцьпрасачыць, што ў літоўскай зьнешняй палітыцы, асабліва да [[1569]], меліся ўласныя прыярытэты, што адpозьніваліадрозьнівалі яе ад палітыкі польскай. Часта гэтыя дачыненьні павінны былі пpадэманстpавацьпрадэманстраваць Польшчы незалежнасьць ВКЛ. Калі ў [[1545]] малдаўскія паслы сустрэлі [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]] ў [[Люблін]]е па дарозе ў [[Кракаў]], ён адаслаў іх у Вільню, «''до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит''». У [[1551]] вальны сойм у Вільні згадзіўся «''прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским''». У той жа час палякі падпісваць мірны дагавор адмовіліся, адклаўшы яго да часоў «''лепшага вызнаньня крыўд, якія нашым людзям пачынены''». Аналягічны дагавор (апошні з гэтай сэрыі) быў заключаны ў [[1554]] з гаспадаром [[Аляксандар IV Лапушняну|Аляксандрам IV Лапушняну]]. Дыпляматычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасьля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] (напрыклад, [[Крыштаф Радзівіл|Крыштафам Радзівілам]] на мяжы [[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзяў, [[Януш Радзівіл|Янушам Радзівілам]] у сярэдзіне [[1640]]-х) і, як правіла, выражалі імкненьне літоўскіх «сэпаратыстаў» да большай незалежнасьці ад Польшчы.
 
Блізкасьць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдоўскага княства спрыялі іх культурнаму збліжэньню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства (да канца [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] — афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт [[Рыгор Цамблак]] у сярэдзіне [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдоўскага княства. Беларускі друкар [[Самуіл Рагаля]] зьявіўся заснавальнікам малдоўскага кнігадрукаваньня. Дынастычнымі сувязямі з малдоўскімі гаспадарамі былі зьвязаныя [[Алелькавічы]], [[Гальшанскія]], [[Радзівілы]]. Палітычныя эмігранты з Малдоўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малдоўскіх баяраў да канца XVII стагодзьдзя была папулярная ідэя дабівацца для Малдоўскага княства ў выпадку вызваленьня ад туркаў статусу, аналягічнага ВКЛ: уваходжаньня ў склад [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] на ўмовах захаваньня асобных: адміністрацыі, дзяржаўнага скарбу, войска і судовай сыстэмы.
 
Тэрыторыя Бесарабіі з [[1812]] адышла да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], а ў [[1991]] тут утворана незалежная [[Рэспубліка Малдова]]. Большая частка Малдовы ў [[1861]] аб’ядналася з Валахіяй у адзіную дзяржаву — [[Румынія|Румынію]].
 
== Літаратура ==
* Белы, А. Малдаўскае княства // {{Літаратура/ЭГБ|5}} С. 58.
* Книга посольская МетpикиМетрики Великого княжества Литовского (КПМЛ), т.1, М., 1843;
* Уляницкий B. Материалы для истории взаимных отношений России, Польши, Молдавии, Валахии и Турции в XIV—XVI вв. М., 1887;
* Jabłonowski A. Sprawy wołoskie za Jagiełłonów. Źródła dziejowe, X, Warszawa, 1887;
30 329

зьменаў