Вялікае Княства Літоўскае: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
аўтэнтычны герб, дзярж. сьцяга не было ўвогуле
д →‎Утварэньне: кірылічная «ё»
Радок 4:
|НазваЎРоднымСклоне = Вялікага Княства Літоўскага
|НазваНаДзяржаўнайМове = Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных
|ПэрыядІснаваньня = [[XIII стагодзьдзе]][[1795]]
|НаступнаяДзяржава1 = Рэч Паспалітая
|НаступнаяДзяржава2 = Расейская імпэрыя
Радок 45:
|ЧасРозьніцаUTCУлетку =
|НезалежнасьцьПадзеі = — абвешчаная<br />— страчаная<br />
|НезалежнасьцьДаты = <br />[[9 ліпеня]] [[1253]]<br />[[1795]]
|АўтамабільныЗнак =
|ДамэнВерхнягаЎзроўню =
Радок 51:
|Дадаткі =
}}
'''Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае й Жамо́йцкае'''<ref group="а">{{мова-be-old|Великое Князство Литовъское, Руское, Жомоитъское|скарочана}}; {{мова-la|Magnus Ducatus Lithuaniae|скарочана}}, {{мова-pl|Wielkie Księstwo Litewskie|скарочана}}; іншыя назвы: '''Вялі́кая Лі́тва''', '''Вялікалі́тва'''</ref> — [[Фэадалізм|фэўдальная]] эўрапейская дзяржава, якая займала тэрыторыю сучасных [[Беларусь|Беларусі]] і [[Летува|Летувы]], а таксама [[Украіна|Ўкраіны]] ([[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўшчына]], [[Чарнігаў]]шчына і [[Валынь]], да [[1569]] году), [[Расея|Расеі]] ([[Смаленскае ваяводзтва|Смаленшчына]] і [[Севершчына]], да сярэдзіны [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]стагодзьдзя) і [[Польшча|Польшчы]] ([[Падляшша]], да [[1569]] году). Першая сталіца — [[Наваградак]], з [[1323]] году — [[Вільня]].
 
[[Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага|Узьнікла]] ў сярэдзіне [[XIII стагодзьдзе|XIII ст.]] на беларускіх землях верхняга і сярэдняга [[Нёман|Панямоньня]] ([[Літва старажытная]]) і землях у вярхоўі ракі [[Вяльля|Вяльлі]]<ref name="ehb387">{{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 387.</ref><ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|к}} С. 7.</ref>. У [[1569]] годзе ўтварыла саюзную дзяржаву з [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўствам Польскім]] — [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую Абодвух Народаў]]. Спыніла сваё існаваньне ў выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|яе трэцяга падзелу]] ў [[1795]] годзе<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Вялікае Княства Літоўскае: Гістарычны нарыс // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 401.</ref>.
Радок 60:
Назва Вялікага Княства і тытул гаспадара зьмяняўся зь цягам часу ў залежнасьці ад ягоных межаў і дзяржаўнай будовы.
 
У сярэдзіне [[XIII стагодзьдзе|XIII]] — пачатку [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзях дзяржава называлася толькі Літвой. Так, у грамаце вялікага князя [[Міндоўг]]а ([[1254]]) ён значыцца «каралём Літвы». Па далучэньні да Вялікага Княства Літоўскага Кіеўскай і іншых украінскіх зямель гаспадар называўся «кароль ліцьвінаў і многіх русінаў»<ref name="ehb401">[[Язэп Юхо|Юхо Я.]] Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 401.</ref>). Па далучэньня часткі [[Латвія|Латвіі]] вялікі князь [[Гедымін]] пачаў называцца «кароль [[ліцьвіны|ліцьвінаў]] і [[Русіны (гістарычны этнонім)|русінаў]], валадар і князь Зэмгаліі». Па далучэньні [[Жамойць|Жамойці]] (сучаснай цэнтральнай і заходняй [[Летува|Летувы]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 40.</ref>) у сярэдзіне [[XV стагодзьдзе|XV ст.]] вялікі князь тытулюецца як «''великий князь...князь… всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель''». У [[Статут ВКЛ 1529 году|Статуце 1529 году]] значылася «''Права писаныя даны панству Великому князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иныя через наяснейшого пана Жикгимонта, з Божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных''»<ref>[[Язэп Юхо|Юхо Я.]] Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 401—402.</ref>.
 
Аднак па складаньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ([[1569]]) і далучэньні [[Украіна|Ўкраіны]] да Польшчы краіна пачала звацца толькі Вялікім Княствам Літоўскім, хоць сам гаспадар працягваў тытулявацца вялікім князем літоўскім, рускім, прускім, жамойцкім, мазавецкім, а па далучэньні ў [[1561]] годзе [[Інфлянты|Інфлянтаў]] — і інфлянцкім<ref name="ehb402">[[Язэп Юхо|Юхо Я.]] Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 402.</ref>.
Радок 76:
Пераход балта-славянскага сымбіёзу на новую ступень эвалюцыі адбыўся з прычыны разбурэньня палітычнай сыстэмы Ўсходняй Эўропы (агрэсія [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкага]] і [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага]] ордэнаў, [[мангола-татарская навала]])<ref name="kraucevic175">{{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к}} С. 175.</ref>. Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага дало магчымасьць насельніцтву краю абараніць сваю незалежнасьць і стварыць умовы для далейшага сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага разьвіцьця.
 
Вялікае Княства Літоўскае з цэнтрам у [[Наваградак|Наваградку]] паўстала каля [[1240-я|1240-х]] гадоў, калі на запрашэньне мясцовых баяраў тут пачаў княжыць [[Міндоўг]]. Абарону краю ачоліў наймацнейшы, правераны ў баëхбаёх і выправах ваенны правадыр, этнічнае паходжаньне якога ня мела істотнага значэньня, асабліва ў рэгіёне, дзе два этнасы вякамі жылі ўперамешку<ref name="kraucevic175"/>. Да прыходу Міндоўга цэнтар Гарадзенскага княства перасунуўся ў Наваградак, дзе валадарыў князь Ізяслаў, які, хутчэй за ўсëўсё, мірна перадаў уладу й некаторы час браў удзел у выправах Міндоўга на польскія землі.
 
Працэс фармаваньня новай дзяржавы быў даволі працяглым і адбываўся шляхам дынастычных шлюбаў, пагадненьняў (у рэдкіх выпадках захопу) паміж асобнымі княствамі пры захаваньні палёгак, прывілеяў і пэўнага самакіраваньня (паводле прынцыпу «''старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць''»). Упершыню гэты мэханізм быў выкарыстаны ў дачыненьні Полацку ў [[1307]] годзе па ўваходжаньні Полацкага княства ў склад ВКЛ, хоць да ўваходжаньня княства ў ім і раней кіравалі літоўскія князі ([[Таўцівіл]]). У дачыненьні да Панямоньня прынцып падобнай аўтаноміі невядомы.
Радок 87:
[[Файл:Magnus Ducatus Lithuania. Вялікае Княства Літоўскае (XVIII).jpg|міні|290пкс|Мапа Вялікага Княства Літоўскага, па [[1757]]]]
 
На працягу [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]] не спынялася барацьба супраць [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]], аднак яна мела зьменлівы посьпех. Тым часам у выніку разгрому татараў у [[Бітва на Сініх Водах|бітве на Сініх Водах]] ([[1362]]) на доўгі час атрымалася адвесьці пагрозу іхных набегаў ад паўднёвай часткі дзяржавы. Каб ня даць [[Маскоўская дзяржава|Маскве]] перашкодзіць аб’яднаньню зямель сучаснай Беларусі, вялікі князь Альгерд [[Паходы Альгерда на Маскву|учыніў на яе тры выправы]] — у [[1368]], [[1370]] і [[1372]] гадох.
 
Па сьмерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж [[Кейстут]]ам, ягоным сынам [[Вітаўт]]ам і новым вялікім князем [[Ягайла]]м. Гэта значна аслабіла дзяржаву, чым скарысталіся [[крыжакі]], якім у [[1382]] годзе Ягайла мусіў саступіць землі [[Жамойць|Жамойці]]. 3 мэтай процідзеяньня зьнешняй небясьпецы, што таксама пагражала суседняму [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Каралеўству Польскаму]], і ўмацаваньня сваёй улады вялікі князь склаў пэрсанальны хаўрус з Польшчай — [[Крэўская унія|Крэўскую унію]] ([[1385]]). Па атрымальні польскага стальца ён мусіў далучыць да Каралеўства Польскага Вялікае Княства Літоўскае. Аднак супраць падпарадкаваньня Польшчы выступіў Вітаўт, які ачоліў унутрыдзяржаўную барацьбу. Міжусобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам скончылася [[Востраўскае пагадненьне|Востраўскім пагадненьнем]] ([[5 жніўня|5.08]].[[1392]]), паводле якога Вялікаму Княству Літоўскаму гарантавалася самастойнасьць у палітычным зьвязе з Польшчай (незалежны ўрад, скарб, войска), а вялікім князем абвяшчаўся Вітаўт. Пагадненьне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім Княстве. Аднак Вітаўт прагнуў поўнай незалежнасьці, з гэтай мэтай ён намагаўса атрымаць каралеўскі тытул і карону.
 
Для ўмацаваньня сваёй улады Вітаўт ліквідаваў некалькі ўдзельных княстваў (у [[Полацак|Полацку]], [[Віцебск]]у, [[Ноўгарад-Северскі|Ноўгарадзе-Северскім]], [[Кіеў|Кіеве]], на Валыні і ў Падольлі). У дачыненьнях з Тэўтонскім ордэнам ён, як і папярэднікі, мусіў выкарыстоўваць [[Жамойць]] у якасьці разьменнай манэты (вядома, што Вітаўт чатырохразова — у [[1384]], [[1390]], [[1398]] і [[1404]] гадох перадаваў яе крыжакам). Толькі па [[Бітва пад Грунвальдам|Бітве пад Грунвальдам]] ([[1410]]), да якой большая частка цяперашняй [[Летува|Летувы]] знаходзілася пад акупацыяй крыжакоў, адбылося канчатковае далучэньне гэтых зямель да Вялікага Княства<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] [http://www.svaboda.org/content/article/1776930.html Улады не заўважаюць перамогі пад Грунвальдам] // «[[Радыё Свабода]]», [[14 ліпеня]] [[2009]].</ref>.
Радок 107:
==== Люблінская унія ====
{{Асноўны артыкул|Люблінская унія}}
У выніку Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся на аснове дынастычна-пэрсанальнай уніі пры захаваньні імі пэўнай самастойнасьці ўва ўнутранай і вонкавай палітыцы. Неаднаразовае аднаўленьне і пераўкладаньне гэтага зьвязу (у [[1401]], [[1413]], [[1446]], [[1501]]) сьведчыла з аднаго боку пра яго нетрываласьць, а зь іншага — пра наяўнасьць чыньнікаў, што падштурхоўвалі абедзьве дзяржавы да збліжэньня. У [[XV стагодзьдзе|XV]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзях вызначылася наступная тэндэнцыя: чым больш абвастраліся дачыненьні Вялікага Княства з Масквой, тым больш яно схілялася да аб’яднаньня з Польшчай.
 
Кульмінацыя маскоўска-літоўскага процістаяньня наступіла ў [[1558]] годзе, калі маскоўскі гаспадар [[Іван Жахлівы]] распачаў [[Інфлянцкая вайна|вайну]] з [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкім ордэнам]] і захапіў шэраг важных фартэцыяў, што стварыла пагрозу беларускаму Падзьвіньню. З гэтай прычыны вялікі князь [[Жыгімонт Аўгуст]] прыняў [[Інфлянты]] пад свой пратэктарат, у выніку чаго землі ордэна перайшлі ў супольнае валоданьне Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага<ref name="hb153"/>. Аднак папярэднія войны выцягнулі ўсе сродкі зь дзяржаўнага скарбу: вялікалітоўскае войска пацярпела шэраг няўдачаў, і неўзабаве Масква захапіла ўсю паўночна-ўсходнюю частку Беларусі, адкрыўшы сабе шлях на [[Вільня|Вільню]]. Пад пагрозай апынулася само існаваньне дзяржавы, што прымусіла кіроўныя колы Вялікага Княства шукаць хаўрус з Польшчаю ўзамен на вайсковую дапамогу.
 
[[10 студзеня]] [[1569]] году распачаўся Люблінскі сойм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Польская шляхта настойвала на прыняцьці артыкулаў, што ставілі Вялікае Княства Літоўскае ў залежнае становішча ад Польшчы. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу прымусовага складаньня уніі на непрымальных для іх умовах, то [[1 сакавіка]] [[1569]] году пакінулі сойм. Аднак польскія фэўдалы скарысталі цяжкае вайскова-палітычнае становішча суседа і дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выданьня незаконных<ref name="hb92">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 92.</ref> загадаў пра далучэньне да Польшчы [[Брацлаўскае ваяводзтва|Брацлаўскага]], [[Валынскае ваяводзтва|Валынскага]], [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўскага]] і [[Падляскае ваяводзтва (1513—1795)|Падляскага]] ваяводзтваў. У такім умовах прадстаўнікі Вялікага Княства мусілі вярнуцца за стол перамоваў.
 
[[1 ліпеня]] [[1569]] году зьявіўся акт Люблінскай уніі, паводле якога стваралася новая дзяржава — [[Рэч Паспалітая Абодвух Народаў]].
 
=== Па Люблінскай уніі ===
Радок 135:
Дамінаваньне ў дзяржаве мелі фэўдалы цэнтральных (беларускіх) зямель, бо Вялікае Княства ўтварылася на беларускай тэрытарыяльнай, этнаграфічнай і культурнай аснове, а [[беларуская мова]] зьяўлялася дзяржаўнай<ref name="ehb401"/>. Тут канцэнтравалася большасьць велікакняскіх і дзяржаўных маёнткаў, а таксама асноўныя маёнткі буйных фэўдалаў. Адсюль набіралася асноўная частка арміі, зьбіраліся асноўныя даходы ў дзяржаўны скарб. Буйныя фэўдалы зь беларускіх этнаграфічных зямель [[Алелькавічы]], [[Друцкія (Гедымінавічы)|Друцкія]], [[Глябовічы]], [[Гальшанскія]], [[Кішкі]], [[Радзівілы]], [[Сапегі]] і іншыя займалі кіроўныя пазыцыі ў дзяржаўным апараце<ref name="ehb401"/>.
 
Вялікае Княства Літоўскае ачольваў [[вялікі князь]] (гаспадар), які быў носьбітам вярхоўнай улады. Ягоны [[Гаспадарскі суд Вялікага Княства Літоўскага|Гаспадарскі суд]] зьяўляўся найвышэйшай інстанцыяй. Да 15 стагодзьдзя ўрадавую дзейнасьць ажыцьцяўляў толькі сам князь, які выконваў усе функцыі кіраваньня дзяржавай. З-за патрэбы арганізацыі дваровай гаспадаркі і вырашэньня праблем ўнутранай ды вонкавай палітыкі зьявіліся пастаянныя службовыя асобы  — спачатку маршалак, падкаморы, падчашы, чашнік, крайчы, стольнік, мечнік, кухмістр ды ішныя, у сярэдзіне 15 стагодзьдзя  — пасады агульнадзяржаўнай адміністрацыі (падскарбі земскі, канцлер ды гетман найвышэйшы)<ref>{{кніга|частка=Сістэма ўлады ў Вялікім Княстве Літоўскім|загаловак=Матэрыялы па гісторыі Беларусі|аўтар=Г. Сагановіч|Месца=Мінск|год=1997|наклад=500}}</ref>.
 
Заканадаўчую функцыю вялікага князя абмяжоўваў сойм — зьезд дэлегатаў ад рэгіянальных збораў фэўдалаў (сходаў) — і вялікакняская Рада (з [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] яе звалі [[Паны-Рада]]).
Радок 241:
 
== Літаратура ==
* [[Алесь Белы|Белы А.]] [http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=3662 Хроніка Белай Русі].  — Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2000.  — ISBN 985-6599-12-1.
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|3}}
* [[Мікола Ермаловіч|Ермаловіч М.]] [http://knihi.com/Mikola_Jermalovic/Pa_sladach_adnaho_mifa.html Па слядах аднаго міфа] / Пад. рэд. [[Анатоль Грыцкевіч|А. Грыцкевіча]].  — Менск, Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00876-3 (2-е выданьне).  — Менск, Навука і тэхніка, 1989. ISBN 5-343-00016-9 (1-е выданьне).
* {{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)}}
* {{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667}}
* [[Павал Урбан|Урбан П.]] [http://knihi.com/Paula_Urban/Pra_nacyjanalny_charaktar_Vialikaha_Kniastva_Litouskaha_j_histarycny_termin_Litva.html Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва»] // «[[Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва]]» №3, 1964.
* [[Вітаўт Чаропка|Чаропка В.]] [http://old.knihi.com/caropka/imia.html Імя ў летапісе].  — Менск: Полымя, 1994. ISBN 5-345-00656-3.
* [[Вітаўт Чаропка|Чаропка В.]] [http://old.knihi.com/caropka/uladary01.html Уладары Вялікага Княства].  — Менск: Полымя, 1996. ISBN 985-07-0034-3.
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}
* {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}