Малдаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д дададзеная Катэгорыя:Малдавія з дапамогай HotCat
Радок 1:
[[Файл:Moldova1483.svg|мінізначак|300пкс|Малдаўскае княства ([[1483]])]]
{{Ня блытаць|Малдова|Малдовай|сучаснай эўрапейскай дзяржавай}}
'''Малдова''', '''Малдаўскае княства''' — фэўдальная дзяржава ў басэйнах рэк [[Сырэт]], [[Прут]], [[Днестр]] у [[1359]]—[[1861]]1359—1861 гадох. Яна ўзьнікла як васал [[Вугорскае каралеўства|Вугорскага каралеўства]], затым па чарзе васал [[Польшча|Польшчы]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], з [[1513]] — [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У [[1859]]—[[1861]]1859—1861 разам з [[Валахія]]й утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валоскае ваяводзтва», «Валошчына».
 
Ужо пры «''первых господарех воевод волоских и князей литовских… они мели межи собою братство и прыятельство и мир''». У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод ([[1363]]) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя [[Дунай|Дунаю]] і [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Пасьля спыненьня першай княскай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя [[Юры Карыятавіч|Юрыя Карыятавіча]] ([[1374]]), які ў тым жа годзе быў атручаны іншымі прэтэндэнтамі на малдоўскі сталец. Пасьля падпісаньня [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1385]]) [[Ягайла]] пры падтрымцы [[Вітаўт]]а ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзэрэнітэт Польшчы. Пазьней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у [[1391]] створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя [[Васіль I|Васіля I]]). У [[1399]] Малдоўскае княства выступіла саюзьнікам Вітаўта ў [[Бітва на Ворскле|бітве на Ворскле]].
 
З канца [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся [[Сьвідрыгайла Альгердавіч]], які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з [[ВКЛ]] (у апошні раз уцёк у 1437 г. пасьля канчатковае паразы ў канфлікце ў ВКЛ, да гэтага каля 1433 г. дзеля атрыманьня падтрымкі намагаўся ўзяць шлюб з дачкою малдоўскага гаспадара). Hя выключана, што на мяжы [[14 стагодзьдзе|XIV]]-[[15 стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага ([[1400]]—[[1432]]) ад [[30 чэрвеня]] [[1401]] згаданы «''господин наш, великий князь Витовт''». Аднак больш хаpактэpнымі зьяўляюцца pоўнапpаўныя двухбаковыя пагадненьні. Вядомыя дагавоpы [[1415]], [[1431]] (з удзелам [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]]), [[1435]], [[1437]], [[1442]], [[1447]], [[1496]], [[1499]], [[1518]], [[1551]], [[1554]]. З [[1420]]-х да [[1480]]-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імпэрыі.
Радок 29 ⟶ 30:
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Малдовы]]
[[Катэгорыя:Малдавія| ]]