Халадзільнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 1841050 удзельніка 193.198.172.147 (гутаркі)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Bundesarchiv Bild 183-21044-0122, Leipziger Messe, VEB Kühlanlagenbau Dresden.jpg|thumb|Халадзільнік 1953 году]]
'''Халадзі́льнік, лядоўня'''<ref>http://www.slounik.org/search?dict=&search=%D0%BB%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8F&x=0&y=0</ref> — збудаваньне ці апарат для ахалоджваньня й захоўваньня біялягічных аб’ектаў, мэдыцынскіх прэпаратаў, [[харчовыя прадукты|харчовых]] ці іншых скорапсавальных прадуктаў пры тэмпэратурах, ніжэйшых за тэмпэратуру навакольнага асяродзьдзя. [[Штучнае ахаладжэньне|Ахалоджваньне]] ажыцьцяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.
 
Адрозьніваюць халадзільнікі хатнія й прамысловыя. Хатні (бытавы) халадзільнік — шафа (2-3-сэкцыйная) для кароткачасовага захоўваньня і працяглага (да некалькіх сутак) замарожаных харчовых прадуктаў, а таксама для атрыманьня лёду. Бываюць кампрэсійныя (хладагент), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэлектрычныя (дзеяньне ахаладжальных прыстасаваньняў заснаванае на зьяве Пельцье). У параўнаньні з кампрэсійнымі халадзільнікамі абсарбцыйныя халадзільнікі бясшумныя, больш надзейныя ў эксплюатацыі, але расходуюць больш электраэнэргіі. Першыя бытавыя халадзільнікі зьявіліся ў [[ЗША]] ў [[1910]] годзе. Прамысловыя халадзільнікі бываюць вытворчымі (уваходзяць у склад харчовага прадпрыемства) і разьмеркавальныя (для захоўваньня [[харчовыя прадукты|харчовых прадуктаў]] на прадпрымствах гандлю і грамадзкага харчаваньня). У камэрах халадзільніка тэмпэратура каля 0 °C, для замарожваньня −18° — −23 °C, для захоўваньня прадуктаў да −18 °C