Касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар кармэлітаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: пунктуацыя, пунктуацыя
Радок 53:
У 1703 року стольнік і падстароста менскі [[Тэадор Антоні Ваньковіч]] (паводле іншых зьвестак, у 1677 або каля 1733 року [[Цеханавецкія]]<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 188.</ref>) заснаваў у Менску кляштар кармэлітаў. Ён ахвяраваў ордэну пляц на [[Вуліца Ракаўская (Менск)|вуліцы Юраўскай (Ракаўскай)]] і запісаў 9 тыс. злотых на маёнтку Глушынцаў (або Іслачы). У 1735 року Я. Турчыновіч-Сушыцкі ахвяраваў рэзыдэнцыі некалькі пляцаў з будынкамі. У 1738 року віленскі біскуп Міхал Зянковіч заснаваў пры кляштары брацтва Найсьвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай<ref name="evkl">[[Уладзімер Дзянісаў|Дзянісаў У.]] Менскі кляштар кармелітаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 294.</ref>.
 
У 1750 року староствастароста шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў манахам 2 пляцы на вуліцы Юраўскай і фальварак [[Кальварыя (прадмесьце)|Доўгую Ніву (або Кальварыю)]] з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоваў. Побач з фальваркам знаходзіліся кляштарныя могілкі з 36 капліцамі, якія ў 1795 року пераўтварыліся ў мескія парафіяльныя. У 1754 року ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаваньне [[Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)|Кальварыйскага касьцёла]], пры якім з 1755 року пачало дзейнасьць брацтва Панскай Мукі<ref name="evkl"/>. Апроч таго, кляштару належалі некалькі пляцаў у месьце з камяніцамі і крамы на Рынку.
 
У 1763 року староста менскі [[Міхал Валадковіч]] вымураваў у стылі [[барока]] касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены і кляштар.