Розьніца паміж вэрсіямі «Заходні Буг»

афармленьне
(афармленьне)
|вышыня_вытоку =
|вусьце = [[Нараў]]
|вышыня вусьцявышыня_вусьця =
|сьцёк = 127 м³/с
|нахіл = 0,3 ‰
|правыя_прытокі = Спанаўка
|мапа = Schema Zachodniaha Buha.png
|катэгорыя_вікісховішча = Western Bug
}}
'''Захо́дні Буг''' ({{мова-pl|Bug}}, {{мова-uk|Західний Буг}}) — рака ва [[Украіна|Ўкраіне]], [[Беларусь|Беларусі]] і [[Польшча|Польшчы]], левы прыток ракі [[Нараў]] (басэйн [[Вісла|Віслы]]). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). [[Выдатак вады]] на [[Беларуска-ўкраінская граніца|граніцы Беларусі з Украінай]] каля 50 м³/с, пры выхадзе [[Беларуска-польская граніца|за граніцу Беларусі з Польшчай]] 100 м³/с, каля [[места]] [[Вышкаў]] ([[Польшча]]) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 [[праміле|‰]].
Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.
 
[[Мяшаныя лясы|Лясы мяшаныя]], сустракаюцца невялікімі гаямі або [[хваёвыя лясы|борамі]]. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: [[Любань (возера)|Любань]], [[Лукаўскае вадасховішча|Лукава]], [[Олтуш]], на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі на [[1 студзеня]] [[2006]] году мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 1200012 000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: Мухавец (27%), Лясная (17%), Пульва (12%).
 
Заходні Буг праз раку [[Мухавец]], [[Дняпроўска-Бужанскі канал]] і раку [[Піна]] злучаецца з [[Прыпяць]]цю, а праз раку Нараў, яго прыток раку [[Бобра]], раку [[Нета]] і [[Аўгустоўскі канал]] — з ракой [[Чорная Ганча]], прытокам [[Нёман]]а). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: [[Арэхаўскі канал|Арэхаўскі]] (даўжыня 34 км), [[Бона]] (даўжыня 34 км), [[Казацкі]] (даўжыня 22,5 км), [[Атоцкі]] (даўжыня 26,6 км), [[Новая Асіпаўка]] (даўжыня 18,2 км)<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=4 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>.
 
У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца граніцай Польшчы з Украінай і Беларусяй. З [[1 траўня]] [[2004]] году зьяўляецца ўсходняй граніцай [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. Памежныя пераходы на граніцы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на граніцы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.
 
Суднаходзтва ў ніжняй плыні.
159 567

зьменаў