Розьніца паміж вэрсіямі «Саюз татарскай моладзі»

д
няма апісаньня зьменаў
(артаграфія, афармленьне)
д
Першапачаткова [[беларускія татары]], якія зьбіраліся супрацоўнічаць зь нямецкімі акупантамі, групаваліся вакол муфтэя [[Якуб Шынкевіч|Якуба Шынкевіча]]. Ад [[1942]] ён вёў перамовы з [[Генэральная акруга Беларусь|гаўляйтэрам Беларусі]] пра ўключэньне прадстаўнікоў татараў у адміністрацыйныя структуры. Тады ж Шынкевіч прапанаваў стварыць татарскі моладзевы саюз і шэраг татарскіх камітэтаў. Немцы адмовілі ў гэтым. Гэтак цягнулася да жніўня [[1942]], калі [[Вільгельм Кубэ|В. Кубэ]] дазволіў прадстаўніку муфтэя на Беларусі А. Смайкевічу й ягонаму намесьніку Б. Халецкаму стварыць падрабязныя сьпісы ляяльных татараў, якія жадаюць супрацоўнічаць з акупацыйнымі органамі. Надалей плянавалася задзейнічаць гэтых асобаў у вайскова-палітычнай сфэры й у эканамічных інтарэсах [[Трэці Райх|Райху]].
 
Увосень [[1942]] у [[Менск]]у зьявілася афіцыйнае прадстаўніцтва муфтэя на чале ізз Смайкевічам. Менавіта вакол гэтае арганізацыі пачалі фармавацца татарскія нацыяналістыя.
 
Напрыканцы жніўня [[1943]] Я. Шынкевіч афіцыйна зьвярнуўся да В. Кубэ па дапамогу ў арганізацыі экскурсыйнае паездкі для маладых татараў у Райх. Просьба была задаволеная.
840

зьменаў