Міхал Львовіч Глінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
пунктуацыя
Радок 30:
| Колер загалоўку =
}}
'''Міхал Львовіч Глінскі''' (мянушка '''«Мажны»'''; каля [[1470]] — {{памёр|24|9|1534}}) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]. Намесьнік уцянскі ([[1498]]), мерацкі ([[1501]]—[[1505]]1501—1505) і бельскі ([[1505]]—[[1506]]1505—1506)<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]]. Глінскія // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 536.</ref>, [[маршалак дворны літоўскі]] ([[1500]]—[[1506]]1500—1506), кіраўнік [[Віленская мынца|Віленскай мынцы]] (з 1501). На чале літоўскага войска здабыў перамогу ў [[1501Клецкая бітва|Клецкай бітве]] 1506 году. У 1508 годзе ўзьняў [[Мяцеж Глінскіх|мяцеж]] супраць новага вялікага князя [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]]).
 
Валодаў зямельнымі абшарамі на [[Палесьсе|Палесьсі]], родавы маёнтак — [[Тураў]]. Ад [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]] атрымаў [[Райгорад]] і [[Гонязь]] на [[Падляшша|Падляшшы]], [[Мажэйкаў]] на [[Лідзкі павет|Лідчыне]].
 
На чале літоўскага войска здабыў перамогу ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]] ([[1506]]). У [[1508]] узьняў [[Мяцеж Глінскіх|мяцеж]] супраць новага вялікага князя [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]].
 
== Біяграфія ==
Радок 41 ⟶ 39:
Прадстаўнік княскага роду [[Глінскія|Глінскіх]] гербу ўласнага, сын [[Леў Глінскі|Льва]]. Навучаўся ў [[Эўропа|Эўропе]], быў у [[Нямеччына|Нямеччыне]], [[Італія|Італіі]], [[Гішпанія|Гішпаніі]]; авалодаў асноўнымі эўрапейскімі мовамі. У [[Італія|Італіі]] прыняў [[каталіцтва]]. Служыў у войску імпэратара Сьвятой Рыскай імпэрыі [[Максыміліян I Габсбург|Максыміліяна I Габсбурга]], удзельнічаў у [[Італьянскія войны|італьянскіх войнах]], дзе вызначыўся ваенным талентам і сьмеласьцю. Заслужыў асаблівую прыхільнасьць імпэратара, які надаў яму тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі.
 
У канцы [[1490-я|1490-х]] гадоў вярнуўся ў ЛітвуВялікае Княства Літоўскае, дзе неўзабаве наблізіўся да [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]], які ў [[1499]] зрабіўгодзе стаў яго маршалкам свайго двару. Суправаджаў вялікага князя ў часе выправы на [[каранаваньне]] ў [[Кракаў]]. Паступова зрабіўсястаў першым дарадцам Аляксандра, фактычна быў кіраўніком дзяржавы. Спрыяў узвышэньню старэйшых братоў, а таксама стрыечнага брата з жаночай лініі, сына Федкі Глінскай, Андрэя Дрожчыча, які ў [[1504]] зрабіўсягодзе стаў намесьнікам лідзкім. У [[1506]] узначаліўгодзе ўзначаліў войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якое атрымала перамогу над татарамі ў [[Клецкая бітва|Клецкай бітве]] ([[1506]]).
 
Імклівае ўзвышэньне роду выклікала востры канфлікт зь літоўскімі магнатамі: [[Радзівілы|Радзівіламі]], [[Кезгайлы|Кезгайламі]] і асабліва з [[Ян Забярэзінскі|Янам Забярэзінскім]]. Калі вялікі князь Аляксандар небясьпечна захварэў, зьявіліся плёткі, нібы ў змове з дактарамі М. Глінскі спрабуе атруціць літоўскага гаспадара. Гэтыя падазрэньні ўзмацніліся па тым, як вялікі князь вызваліў арыштаванага доктара Балінскага і дазволіў яму зьбегчы ў Кракаў. Па сьмерці Аляксандра магнаты перашкодзілі выпраўленьню ягонага цела для пахаваньня ў Кракаў, баючыся, што ў іх адсутнасьць Міхал Глінскі можа авалодаць [[Вільня]]й. Тым часам у сталіцу прыбыў княжыч [[Жыгімонт Стары|Жыгімонт]]. Ворагі М. Глінскага, асабліва [[Ян Забярэзінскі]], кашталян троцкі, дамагліся каб яму забаранілі вольны ўваход у пакоі гаспадара.
 
Тым часам Міхал Глінскі прызнаў новага вялікага князя і патрабаваў суду з сваімі супернікамі, але Жыгімонт паводзіў сябе млява і нерашуча. Звароты па пасярэдніцтва да вугорскага караля Уладзіслава ([[ў 1507]]) годзе таксама былі марнымі. Па абвастрэньні канфлікту з Забярэзінскім, у пачатку [[1508]] годзе зладзіў наезд на ягоны маёнтак і забіў ворага. Пазьней разам з братамі ваяводамі кіеўскім [[Іван Глінскі|Іванам]] і берасьцейскім [[Васіль Глінскі|Васілём]], зьехаў у родавы [[Тураў]], склікаў да сабе служак, сваякоў і сяброў і прызначыў вялікаму князю тэрмін, да якога той мусіў быў даць суд. Міхала Глінскага падтрымалі князі Друцкія і Мсьціслаўскія. Маскоўскі гаспадар [[Васіль III|Васіль]] скарыстаўся выпадкам і прапанаваў усім Глінскім абарону, літасьць і жалаваньне. У час вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая пачалася ў [[1507]] годзе, Васілю III было выгадна «ўзбунтаваньне» на пагранічных тэрыторыях свайго супраціўніка. Гэта давала Масковіі дадатковыя шансы на перамогу. Дзеля аслабленьня магутнага заходняга суседа маскоўскі ўрад пайшоў на змову з Глінскім. Змоўнікі дамовіліся пра стварэньне дзяржавы, на чале якой мусіў стаяць Міхал Глінскі. Спроба вялікага князя [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта]] вярнуць апошняга ў Літву скончылася няўдачай.
 
=== Мяцеж ===
Радок 51 ⟶ 49:
Неўзабаве распачаўся адкрыты мяцеж. Міхал з братам Васілём узялі ў аблогу [[Менск]], але, ня ў стане захапіць яго, скіраваліся да [[Клецак|Клецку]]. Тут браты падзяліліся: Васіль выправіўся на кіеўскія прадмесьці ўзьнімаць русінаў, а Міхал спустошыў слуцкія і капыльскія воласьці і ўзяў [[Мазыр]]. Як паведамляе летапіс: «''Мазыр узяў ды сваіх людзей там пасадзіў''». Па прыходзе на дапамогу [[Яўстах Дашкевіч|Яўстаха Дашкевіча]] з 20 тыс. коньніцы, Міхал пайшоў з Мазыра на іншыя крэпасьці і склаў дамовы з амбасадарамі маскоўскім, малдаўскім і крымскім, бы дзейны гаспадар. Маскоўскія ваяводы падыйшлі да М. Глінскага на Бярэзіну, разам зь ім узялі ў аблогу Менск і выправілі аддзелы да самой Вільні; другія ваявалі за Смаленскія землі, трэція падыйшлі да [[Бабруйск]]у. Неўзабаве маскоўскі гаспадар даслаў новыя палкі да [[Ворша|Воршы]]; але падасьпеўшы з войскамі вялікі князь прымусіў іх зьняць аблогу і адступіць. Пры набліжэньні да Воршы вайсковых злучэньняў Жыгімонта маскоўскія палкі супольна зь людзьмі Глінскіх перайшлі [[Дняпро]], ухіліўшыся ад бітвы. Здарылася гэта супраць волі Міхала Глінскага. [[Хроніка Літоўская і Жамойцкая]] паведамляе, што М. Глінскі меў намер выйсьці на бітву зь літоўскімі харугвамі ды «''апошняга шчасьця свайго і перамогі ў той бітве хацеў дамагчыся. Агітаваў гетманаў маскоўскіх, каб да бітвы поле далі, абяцаючы ім пэўную ды пышную перамогу, калі будуць паводле яго рады паступаць''».
 
Але маскоўскі гаспадар Васіль III адмовіў Міхалу Глінскаму і склаў мірнае пагадненьне з Жыгімонтам, паводле якога Глінскім і іхным паплечнікам гарантаваўся вольны выезд зь Вялікага Княства Літоўскага ў Маскву. Глінскія бясслаўна, як здраднікі, пакінулі Бацькаўшчыну. Яны пазбавіліся сваіх уладаньняў у Літве (Тураў атрымаў гетман [[Канстантын Астроскі]]) і выехалі з сваімі прыхільнікамі ў Маскоўскую дзяржаву. Тамака Міхал атрымаў два гарады: [[Яраславец]] і [[Бароўск]]. Вялікі князь Жыгімонт Стары некалькі разоў прасіў Васіля выдаць яму Глінскіх, абяцаючы прабачыць ім мінулае. Маскоўскі гаспадар адказваў, што Глінскія перайшлі да яго ў часе вайны і такім чынам зрабілісясталі маскоўскімі падданымі, а падданак ён не выдае нікому.
 
=== Удзел у Маскоўска-літоўскай вайне ===
Калі ў 1512 годзе паміж Масквой і Літвой выбухнула [[Маскоўска-літоўская вайна 1512-1522 гадоў|чарговая вайна]] ([[1512]]), Міхал Глінскі паслаў свайго наперсьніка, немца [[Шлейніц]]а, у [[Сылезія|Сылезію]], Чэхію і Нямеччыну наймаць конных ваяроў і [[кнэхт]]аў, якія перабіраліся ў Маскву праз [[Інфлянты]]. Вайсковыя сілы ачольваў маскоўскі гаспадар Васіль III; Міхал Глінскі быў адным з ваяводаў [[Вялікі полк|вялікага палку]]. [[1 жніўня]] [[1514]] году Масква [[Аблога Смаленску (1514)|захапіла]] [[Смаленск]]. Міхал Глінскі спадзяваўся атрымаць гэты горад, але Васіль, паводле С. Гербэрштэйна, сьмяяўся з гэтых амбіцыяў. Тады апошні задумаў здраду.
 
Міхал Глінскі аднавіў зносіны зьз Жыгімонтам, які запэўніў яго ў сваёй літасьці. Паводле папярэдняй дамоўленасьці, літоўскае войска пайшло да Дняпра. Калі яно было ўжо недалёка ад Воршы, М. Глінскі ўначы зьбег. Аднак адзін зь ягоных служкаў паведаміў пра гэта маскоўскага ваяводу, які захапіў Глінскага і адправіў да маскоўскага гаспадара. М. Глінскі не адмаўляў здрады: у яго знайшлі лісты Жыгімонта. Рыхтуючыся да сьмерці, Міхал Глінскі адважна казаў пра свае заслугі і няўдзячнасьць Васіля. Яго закулі ў ланцугі і адправілі ў Маскву.
 
=== Вязьніца ===
Радок 66 ⟶ 64:
 
=== Дзейнасьць па вызваленьні ===
У [[1530]] годзе Міхал Глінскі зрабіўсястаў ваяводам у коньніцы пад [[Казань]]ню; у [[1533]] годзе ён быў каля [[Валакаламск]]у пры Васілю, які захварэў у часе паляваньня. У сваіх перадсьмяротных пастановах маскоўскі гаспадар, зьвяртаючыся да баяраў, прасіў іх, між іншым, не крыўдзіць князя Міхала, як сваяка яго жонкі, прымаць яго за свайго, не за прышлага. Апроч таго, Васіль прызначыў М. Глінскага ў дарадцы да Алены, прасіў таго, каб за вялікай княгіню і сыноў яго «кроў сваю праліў і цела сваё на раздрабненьне даў».
 
Па сьмерці Васіля справы разьвязала апякунская рада пры малалетнім князю Іване, у склад якой увайшлі браты гаспадара і 20 баяраў, у тым ліку і М. Глінскі. Многія думалі, што думай будуць кіраваць Міхал Глінскі і [[стайнік]] баярын [[Іван Целяпнёў-Абаленскі]], каханак Алены. Здарылася інакш: М. Глінскі адважна казаў пляменьніцы пра непрыстойнасьць яе зносінаў з Абаленскім. З гэтай прычыны Міхала зьвінавацілі ў спробах авалодаць дзяржавай і кінулі ў вязьніцу ([[1534]]), дзе ён і памёр.
 
Адзіны ягоны сын Васіль, ад шлюбу з князёўнай Абаленскай, памёр у [[1565]] годзе.
 
== Крыніцы ==