Татры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Турызм: артаграфія
Радок 31:
Рэльеф Татраў утвораны воднымі патокамі і [[ледавік]]амі, якія расчлянілі [[Горны сьцяг|сьцяг]] на некалькі асобных хрыбтоў. У часе найбольшага роскіду ледавікі ў Высокіх Татрах мелі плошчу 15 000 га, па іхнім таяньні ў Высокіх Татрах і ў іншых частках горнай сыстэмы засталіся [[наносы]] і азёры.
 
Тэрыторыя Татраў адносіцца да басэйну [[Чорнае мора|Чорнага]] (рэкі [[Ваг]] і [[Орава (рака)|Орава]]) і [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мораў]] ([[Дунаец]] і [[Попрад (рака)|Попрад]])<ref>Vološčuk Ivan a kolektív: Tatranský národný park - — biosférická rezervácia, Vydal Gradus, Martin, 1994, 552 s., ISBN 80-901392-4-8</ref>.
 
Галоўны грэбень Татраў мае даўжыню 75  км і цягнецца ад Гуцянскай седлавіны (905  м н. у. м.) на захадзе да седлавіны Под Прыслапам на ўсходзе (1081  м н. у. м.). Найзахаднейшай вяршыняй ёсьць [[Сівы Верх (Заходнія Татры)|Сівы Верх]] (1805  м н. у. м.), найусходнейшым  — [[Мурань (Татры)|Мурань]] (1889,6  м н. у. м.).
 
[[Мэзарэгіён|Геамарфалягічнае мноства]] Татры складаецца з двух падмностваў: [[Заходнія Татры|Заходніх]] і [[Ўсходнія Татры|Ўсходніх Татраў]], аддзеленых Лальлявай седлавінай (1947  м н. у. м.).
 
На тэрыторыі Татраў налічваецца да 330 [[пячора (геалёгія)|пячора]]ў, пераважна [[карст]]авых з [[сталяктыт]]аваю аздобаю і азёрцамі. Большасьць зь іх закрытая для наведваньня. З найбольшых пячораў варта назваць [[Бэльянская пячора|Бэльянскую]] (найбольш наведваная, даўжынёй 3,5  км, адкрытых 1275 м), Вялікую Сьнежную (найдаўжэйшая  — 22  км  — і найглыбейшая  — 824 м), Высокую за Сям’ю Парогамі (даўжыня 10 км), Ментусю (даўжыня 9487 м), Сьнежную Студню (глыбінёй 701 м).
 
== Турызм ==
Радок 45:
Разьвіцьцю турызму паспрыяла будаўніцтва [[Кошыцка-Богумінская чыгунка|Кошыцка-Богумінскай чыгункі]] ў 1871 року, якая спынялася на станцыях у [[Штырба|Штырбе]] і [[Попрад]]зе, а асабліва інтэнсіўна рэгіён стаў разьвівацца пасьля ўтварэньня [[Першая Чэхаславацкая рэспубліка|Чэхаславацкай рэспублікі]]. Паступова ў Татрах пачалі зьяўляцца {{Не перакладзена|Горная хатка|горныя хаткі|sk|Horská chata}} і прыстанкі, зь якіх пасьля вырасьлі сучасныя паселішчы.
 
Цяпер у Татры вядуць, акрамя галоўнага шляху  «"{{Не перакладзена|Дарога Свабоды|дарогі Свабоды|sk|Cesta Slobody}}  — яшчэ і [[Татранская электрыфікаваная чыгунка]] з Попраду да [[Стары Смокавец|Старога Смокаўцу]], адтуль да [[Татранска Ломніца|Татранскай Ломніцы]] і [[Штырбскае Плеса|Штырбскага Плеса]], а таксама [[зубчастая чыгунка]] з Татранскай [[Штырба|Штырбы]] на Штырбскае Плеса.
 
Па ўсіх Татрах створанае мноства турыстычных дарожак. Праз усе горы праходзіць [[Татранская магістраль]], іншыя турыстычныя маршруты вядуць далінамі да шчытоў, плесаў, горных хатак ці нават дазваляюць перайсьці на іншы бок Татраў. У зімовы сэзон (ад 1 лістапада да 15 чэрвеня) гэтыя сьцежкі ня дзейнічаюць, за выняткам тых, што вядуць да высакагорных хатак.
Радок 51:
У Татрах і ля ўзножжа гораў разьмешчаныя мноства гатэляў, пансыёнаў і прыватных хостэлаў. Высокія Татры зьяўляюцца цэнтрам зімовых відаў спорту, найбольшыя пляцоўкі тут створаныя ў Штырбскім Плесе і [[Закапанэ|Закапанах]], катаньнем на лыжах можна таксама займацца ў Старым Смокаўцы, Татранскай Ломніцы, [[Жд’яр]]ы і некаторых падтатранскіх вёсках.
 
Найвышэйшы пункт гораў, на які можна ўзьняцца па сьцежках  — [[Рысы (гара)|Рысы]], найцяжэйшы маршрут  — [[Орля пэрць]].
 
У Татрах дзейнічаюць два [[Нацыянальны парк|нацыянальныя паркі]]: з [[Татранскі нацыянальны парк (Польшча)|польскага]] і [[Татранскі нацыянальны парк (Славаччына)|славацкага]] бакоў.
Радок 57:
== Этымалёгія ==
[[Файл:Tatry - nadchodzi noc.jpg|значак|Ахоўная тэрыторыя для птушак у Татрах]]
Паходжаньне назвы '''''Татры''''' да канца ня высьветленае. На думку гісторыкаў, так гару назвалі плямёны, якія насялялі гэтую тэрыторыю яшчэ да прыходу славянаў. Тэрмін выводзяць ад [[Арыйцы|арыйскага]] слова ''тамтра'', ''татра'' ў значэньні „цёмны“«цёмны» альбо «цямнявы», якое адносілася да камяністай, неўрадлівай зямлі. Найпраўбападобнейшай можна лічыць вэрсію, што назоў Татры паходзіць ад славянскага ''тртрі'', што азначае ''скалу''<ref>Melich, Ján: Szláv jövevényszavaink (Zo slovanských jazykov prevzaté slová), Nyelvtud. közlemények, 1902</ref><ref>Czambel Samo: Slovenská reč I. 1906</ref><ref>Chaloupecký, Václav: Staré Slovensko, 1923</ref>.
 
Першыя згадкі пра гару датаваныя 999 рокам, калі чэскі князь [[Баляслаў II (князь Чэхіі)|Баляслаў II]] перад сконам прыгадвае часы, калі Чэскае княства сягала аж да ''Tritri montes''. Асобны назоў ''Татры'' ўпершыню сустракаецца ў 1086 року ў дарчым лісьце нямецкага імпэратара [[Генрых IV (імпэратар)|Генрыха IV]], які абмежаваў [[Праская архідыяцэзія|Праскае біскупства]] гарамі ''Tritri''. У 1125 у [[Хроніка Казьмы|Казьмовай хроніцы]] ўжо ўжываецца варыянт ''Tatri''<ref>Tatry&nbsp;-&nbsp;František Kele a Milan Lučanský, Knižní klub, Praha 2001</ref>.
 
== Крыніцы ==