Татры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 1717193 удзельніка Bladyniec (гутаркі)
крыніца — https://sk.wikipedia.org/wiki/Tatry?oldid=6463097
Радок 4:
|Выява = Tatry - MOko.jpg
|Камэнтар =
|Вышыня = 26552654,4 м
|Краіна = Славаччына
|Краіна2 = Польшча
|Месцазнаходжаньне =
|Горная сыстэма = [[Карпаты]]
|Кантынэнт = [[Эўропа]]
|Найвышэйшы пункт = [[Герлахаўскі Шціт]]
|Даўжыня = 55 км
|ВікіМапія =
|Першае ўзыходжаньне =
|Клясычны маршрут =
|Шырата паўшар'епаўшар’е = паўночнае
|Краіна = Славаччына
|Краіна2 = Польшча
|Шырата паўшар'е = паўночнае
|Шырата градусаў = 49
|Шырата хвілінаў = 10
|Шырата сэкундаў = 00
|Даўгата паўшар'епаўшар’е = усходняе
|Даўгата градусаў = 20
|Даўгата хвілінаў = 08
Радок 23 ⟶ 26:
|Водступ подпісу на мапе =
}}
'''Та́тры''' ({{мова-sk|Tatry}}, {{мова-pl|Tatry}}) — найвышэйшая частка [[Карпаты|Карпатаў]], якая знаходзіцца ў [[Славаччына|Славаччыне]] (3/4 плошчы) і [[Польшча|Польшчы]], частка [[Фатранска-Татранская вобласьць|Фатранска-Татранскай вобласьці]]. Найвышэйшы пункт — гара [[Герлахаўскі-Шціт]], 2655 м. Татры налічваюць 25 пікаў вышэй за 2500 м.
 
{{Накід:== Геаграфія}} ==
Рэльеф Татраў утвораны воднымі патокамі і [[ледавік]]амі, якія расчлянілі [[Горны сьцяг|сьцяг]] на некалькі асобных хрыбтоў. У часе найбольшага роскіду ледавікі ў Высокіх Татрах мелі плошчу 15 000 га, па іхнім таяньні ў Высокіх Татрах і ў іншых частках горнай сыстэмы засталіся [[наносы]] і азёры.
 
Тэтыторыя Татраў адносіцца да басэйну [[Чорнае мора|Чорнага]] (рэкі [[Ваг]] і [[Орава (рака)|Орава]]) і [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мораў]] ([[Дунаец]] і [[Попрад (рака)|Попрад]])<ref>Vološčuk Ivan a kolektív: Tatranský národný park - biosférická rezervácia, Vydal Gradus, Martin, 1994, 552 s., ISBN 80-901392-4-8</ref>.
 
Галоўны грэбень Татраў мае даўжыню 75 км і цягнецца ад Гуцянскай седлавіны (905 м н. у. м.) на захадзе да седлавіны Под Прыслапам на ўсходзе (1081 м н. у. м.). Найзахаднейшай вяршыняй ёсьць [[Сівы Верх (Заходнія Татры)|Сівы Верх]] (1805 м н. у. м.), найусходнейшым — [[Мурань (Татры|Мурань (Татры]] (1889,6 м н. у. м.).
 
[[Мэзарэгіён|Геамарфалягічнае мноства]] Татры складаецца з двух падмностваў: [[Заходнія Татры|Заходніх]] і [[Ўсходнія Татры|Усходніх Татраў]], аддзеленых Лальлявай седлавінай (1947 м н. у. м.).
 
На тэрыторыі Татраў налічваецца да 330 [[пячора]]ў, пераважна [[карст]]авых з сталяктытавыю аздобаю і азёрцамі. Большасьць зь іх закрытая для наведваньня. З найбольшых пячораў варта назваць [[Бэльянская пячора|Бэльянскую]] (найбольш наведваная, даўжынёй 3,5 км, адкрытых 1275 м), Вялікую Сьнежную (найдаўжэйшая — даўжынёй 22 км — і найглыбейшая — 824 м), Высокую за Сям’ю Парогамі (даўжыня 10 км), Ментусю (даўжыня 9487 м), Сьнежную Студню (глыбінёй 701 м).
 
== Турызм ==
Першую вядомую выправу ў Высокія Татры зладзіла ў 1565 року [[Кежмарк|кежмарская]] шляхцянка [[Бэата Косьцелецкая|Бэата Ласка]] (праўдападобна да {{Не перакладзена|Зялёнае плеса|Зялёнага плеса|sk|Zelené pleso}}). Першае ўзыходжаньне ў Татрах прадпрынялі ў 1615 року кежмарскія студэнты на чале з [[Давід Фрэліх|Давідам Фрэліхам]], праўдападобна на [[Кежмарскі шчыт]]. На гару [[Крывань (гара)|Крывань]], якая стала сымбалем славакаў, бо доўга лічылася найвышэйшай кропкай Татраў, у 1840 року ўзышоў саскі кароль [[Фрыдрых Аўгуст II (кароль Саксоніі)|Фрыдрых Аўгуст II]].
 
Разьвіцьцю турызму паспрыяла будаўніцтва [[Кошыцка-Богумінская чыгунка|Кошыцка-Богумінскай чыгункі]] ў 1871 року, якая спынялася на станцыях у [[Штырба|Штырбе]] і [[Попрад]]зе, а асабліва інтэнсіўна рэгіён стаў разьвівацца пасьля ўтварэньня [[Першая Чэхаславацкая рэспубліка|Чэхаславацкай рэспублікі]]. Паступова ў Татрах пачалі зьяўляцца {{Не перакладзена|Горная хатка|горныя хаткі|sk|Horská chata}} і прыстанкі, зь якіх пасьля вырасьлі сучасныя паселішчы.
 
Цяпер у Татры вядуць, акрамя галоўнага шляху — «{{Не перакладзена|Дарога Свабоды|дарогі Свабоды|sk|Cesta Slobody}} — яшчэ і [[Татранская электрыфікаваная чыгунка]] з Попраду да [[Стары Смокавец|Старога Смокаўцу]], адтуль да [[Татранска Ломніца|Татранскай Ломніцы]] і [[Штырбскае Плеса|Штырбскага Плеса]], а таксама [[зубчастая чыгунка]] з Татранскай [[Штырба|Штырбы]] на Штырбскае Плеса.
 
Па ўсіх Татрах створанае мноства турыстычных дырожак. Праз усе горы праходзіць [[Татранская магістраль]], іншыя турыстычныя маршруты вядуць далінамі да шчытоў, плесаў, горных хатак ці нават дазваляюць перайсьці на іншы бок Татраў. У зімовы сэзон (ад 1 лістапада да 15 чэрвеня) гэтыя сьцежкі ня дзейнічаюць, за выняткам тых, што вядуць да высокагорных хатак.
 
У Татрах і ля ўзножжа гораў разьмешчаныя мноства гатэляў, пансыёнаў і прыватных хостэлаў. Высокія Татры зьяўляюцца цэнтрам зімовых відаў спорту, найбольшыя пляцоўкі тут створаныя ў Штырбскім Плесе і [[Закапанэ|Закапанах]], катаньнем на лыжах можна таксама займацца ў Старым Смокаўцы, Татранскай Ломніцы, [[Жд’яр]]ы і некаторых падтатранскіх вёсках.
 
Найвышэйшы пункт гораў, на які можна ўзьняцца па сьцежках — [[Рысы (гара)|Рысы]], найцяжэйшы шлях — [[Орля пэрць]].
 
У Татрах дзейнічаюць два [[Нацыянальны парк|нацыянальныя паркі]]: з [[Татранскі нацыянальны парк (Польшча)|польскага]] і [[Татранскі нацыянальны парк (Славаччына)|славацкага]] бакоў.
 
== Этымалёгія ==
Паходжаньне назвы '''''Татры''''' да канца ня высьветленае. На думку гісторыкаў, так гару назвалі плямёны, якія насялялі гэтую тэрыторыю яшчэ да прыходу славянаў. Тэрмін выводзяць ад [[Арыйцы|арыйскага]] слова ''тамтра'', ''татра'' ў значэньні „цёмны“ альбо «цямнявы», якое адносілася да камяністай, неўрадлівай зямлі. Найпраўбападобнейшай можна лічыць вэрсію, што назоў Татры паходзіць ад славянскага ''тртрі'', што азначае ''скалу''<ref>Melich, Ján: Szláv jövevényszavaink (Zo slovanských jazykov prevzaté slová), Nyelvtud. közlemények, 1902</ref><ref>Czambel Samo: Slovenská reč I. 1906</ref><ref>Chaloupecký, Václav: Staré Slovensko, 1923</ref>.
 
Першыя згадкі пра гару датаваныя 999 рокам, калі чэскі князь [[Баляслаў II (князь Чэхіі)|Баляслаў II]] перад сконам прыгадвае часы, калі Чэскае княства сягала аж да ''Tritri montes''. Асобны назоў ''Татры'' ўпершыню сустракаецца ў 1086 року ў дарчым лісьце нямецкага імпэратара [[Генрых IV (імпэратар)|Генрыха IV]], які абмежаваў [[Праская архідыяцэзія|Праскае біскупства]] гарамі ''Tritri''. У 1125 у [[Хроніка Казьмы|Казьмовай хроніцы]] ўжо ўжываецца варыянт ''Tatri''<ref>Tatry&nbsp;–&nbsp;František Kele a Milan Lučanský, Knižní klub, Praha 2001</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://spravatanap.sk/ Славацкі Татранскі нацыянальны парк]
 
{{Накід:Геаграфія}}
 
[[Катэгорыя:Татры| ]]