Кузьма Цярэшчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылак
Радок 51:
== Біяграфія ==
 
Скончыў Пскоўскую каморніцкую школу ([[1906]]), Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут ([[1912]]).
 
3 [[1906]] прыхільнік партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. У час вучобы ў [[Масква|Маскве]] актыўны ўдзельнік беларускага студэнцкага гуртка.
 
3 пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] у дзеючай арміі. У [[1917]] старшыня Пскоўскай беларускай рады, дэлегат зьезду беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску і [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускага зьезду]] ў Менску. З [[1918]] чалец Віленскай беларускай рады, адзін з арганізатараў Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту. Прымаў удзел у арганізацыі партыі беларускіх эсэраў на Гарадзеншчыне, падтрымліваў сувязі з бальшавікамі.
 
У студзені-лютым [[1919]] камісар Міністэрства беларускіх справаў Літоўскай тарыбы ў [[Беласток]]у, Горадні. [[1 лютага]] [[1919]] прызначаны [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]] на пасаду міністра ўнутраных справаў БНР<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Андрэй Чарнякевіч]]|загаловак=Паліто за чатыры мільёны|выданьне=[[Пагоня (газэта, 1992)|Пагоня]]|дата=[[26 сакавіка]] [[2007]]}}</ref>, <ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Въ Бѣлоруссіи. Бесѣда съ управляющимъ министерствомъ внутр. дѣлъ Бѣлоруссіи г. Терещенко|арыгінал=|спасылка=http://dea.nlib.ee/fullview.php?pid=s109137&nid=279522&frameset=1|аўтар выданьня=Мансыревъ С. П.|выданьне=Новая Россія|тып=газэта|месца=Талін|выдавецтва=|год=01 жніўня 1919|выпуск=|том=|нумар=100|старонкі=2, 3|isbn=}}</ref>. Удзельнік клюбу «[[Беларуская хатка]]» ў [[Горадня|Горадні]], адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам [[1919]]. З восені [[1919]] старшыня [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Менск]]у, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Вітаючы начальніка Польскай дзяржавы [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]] ў [[Менск]]у, Цярэшчанка падзякаваў яму за вызваленьне Гародні, Вільні і Менску і прыгадаў, што ў няволі застаюцца прыналежныя Беларускай Народнай Рэспубліцы гарады — Віцебск, Магілёў, Смаленск<ref>ІІ. Змаганне за сваю дзяржаўнасць // [[Яўген Мірановіч]]. [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/miranovicz/naviejszaja/naviejszaja_02.htm Навейшая гісторыя Беларусі]. — Беласток: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва, 1999</ref>.
 
Чалец [[Найвышэйшая Рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]]. На нацыянальна-палітычнай нарадзе ў [[1920]] у Рызе самавольна склаў яе паўнамоцтвы, прызнаў урад [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]].
 
У другой палове [[1920]] знаходзіўся ў [[Варшава|Варшаве]] і заходніх паветах Беларусі. Напрыканцы лістапада [[Беларуская Вайсковая Камісія]] накіравала групу афіцэраў з 12 чалавек на чале з Кузьмой Цярэшчанкам на дапамогу ўдзельнікам [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага паўстаньня]]. Але да случакоў даехалі толькі 3 афіцэры.
 
Цярэшчанка адмоўна ставіўся да [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Балаховіча]], заявіўшы: «''Для беларусаў Балаховіч зьяўляўся прадстаўніком чорнай расейскай рэакцыі ў Адзінай, Недзялімай''»<ref>[[Уладзімер Ляхоўскі]]. [http://bk.baj.by/lekcyji/historyja/lahouski_02.htm Беларусь падчас польска-савецкае вайны (1919—1921 ГГ.)] // Лекцыі Беларускага Калегіюму</ref>.
 
З [[1921]] у [[Вільня|Вільні]], удзельнічаў у арганізацыі Саюзу сельскай гаспадаркі Віленскага краю.
 
У пачатку [[1922]] пераехаў у [[БССР|Савецкую Беларусь]], працаваў на адказных пасадах у [[Цэнтральны Беларускі саюз сельскай гаспадаркі|Цэнтральным Беларускім саюзе сельскай гаспадаркі]].
 
Памёр пры загадкавых абставінах, паводле афіцыйных зьвестак — ад [[разрыў сэрца|разрыву сэрца]]<ref>{{артыкул|аўтар=[[Аркадзь Смоліч|Будзіловіч, Л]].|загаловак=Памяці Кузьмы Тарэшчанкі |арыгінал=|спасылка=http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2335/221769-1922-13.pdf?sequence=38&isAllowed=y|аўтар выданьня=[[Францішак Аляхновіч]].|выданьне=[[Беларускі звон (1921)|]]|тып=тыднёвая часопicьчасопісь|месца=Вільня|выдавецтва=Б. Клецкіна|год=13-га траўня 1922|выпуск=|том=|нумар=13(38)|старонкі=2|isbn=}}</ref>.
 
== Крыніцы ==