Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Абароненая «Максім Гарэцкі»: Часты вандалізм ([Рэдагаваньне=Дазволіць толькі аўтаматычна пацьверджаным] (сканчаецца 19:31, 8 кастрычніка...
д →‎Жыцьцё і дзейнасьць: выпраўленьне спасылак
Радок 43:
У канцы [[1916]] апынуўся на фронце ў [[Пінскія балоты|Пінскіх балотах]]. Там быў прызначаны ў камісію па рэквізыцыі сена ў сялянаў, але не любіў гэтай працы і адпрасіўся ў акопы. Цяжка захварэў, быў адасланы ў тыл на лячэньне ([[Жалезнаводзк]], [[1917]]), потым зусім звольнены з войска.<ref name="pshyrkou">Пшыркоў Юліян. Максім Гарэцкі і яго раман «Віленскія камунары» // Гарэцкі Максім. Віленскія камунары. Раман-хроніка. — Мн. : Беларусь, 1965. С. 7</ref>
 
Пераехаў у [[Смаленск]], паступіў у Смаленскі археалягічны інстытут ([[1917]]), але хутка кінуў яго, бо не было часу хадзіць на лекцыі. [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкія падзеі]] сустрэў тамсама, хутка пасьля таго — на савецкай службе<ref name="ReferenceA">Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 92.</ref>, у Смаленскім савеце (адзначаецца яго добрае знаёмства з [[Вільгельм Кнорыньш|В. Кнорыным]]<ref>Адамовіч Алесь. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980. С. 89</ref>). Працуе камэндантам жыльлёвага аддзелу<ref>Кіраваў рэквізыцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».</ref> ў Смаленску ([[1918]]), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у мясцовых газэтах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «[[Звязда]]» (з жніўня [[1918]], запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасьля абвяшчэньня [[БССР]]<ref name="pshyrkou"/>). Супрацоўнічаў з газэтай «[[Дзяньніца]]».
 
Разам з рэдакцыяй «Зьвязды» пераехаў у [[Менск]], потым у [[Вільня|Вільню]] (пачатак студзеня [[1919]]). Пры раптоўным захопе Вільні польскім войскам (канец красавіка [[1919]]) апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Настаўнік [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і беларускіх настаўніцкіх курсаў. Супрацоўнічаў у газэце «[[Беларускія ведамасьці (газэта)|Беларускія ведамасьці]]», «[[Беларускі звон (1921)|Беларускі звон]]». Рэдактар і выдавец газэты «[[Наша думка]]» (сьнежань [[1920]] — ліпень [[1921]]), «Беларускія ведамасьці» (зь верасьня [[1921]]).
 
У студзені [[1922]] году, перад выбарамі ў [[Віленскі сойм]], быў арыштаваны польскімі ўладамі як цяжкі палітычны злачынца. Быў абвінавачаны ў прыналежнасьці да партыі камуністаў, арганізацыі замаху на дзяржаўную ўладу, друкаванай і вуснай агітацыі, атрымліваньні грошай ад камуністаў. Такія дзеяньні паводле польскага КК маглі карацца сьмерцю або катаргай. Зьняволены ў [[Лукіская турма|Лукіскай турме]] ў Вільні. У выніку пратэстаў за мяжой супраць масавых арыштаў беларускіх і [[летувісы|летувіскіх]] дзеячоў прымусова высланы ў [[Беларусь]]<ref name="ReferenceA"/>. У канцы кастрычніка [[1923]] году пераехаў зь сям’ёй зь Вільні ў Менск.
 
Выкладчык мовы і літаратуры (у тым ліку ў [[БДУ]], Камуністычным унівэрсытэце БССР, Менскім вэтэрынарным тэхнікуме, [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Горацкай сельгасакадэміі]] (з [[1 лютага]] [[1926]]). Загадчык катэдры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі<ref name="kauka">Каўка А. К. Гарэцкі Максім Іванавіч // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 494.</ref>. Правадзейны сябра [[Інбелкульт]]у, навуковы сакратар Літаратурнай камісіі (да [[10 чэрвеня]] [[1925]]), вучоны спэцыяліст ([[2 кастрычніка]] [[192]]8) Інстытуту навуковай мовы [[Інбелкульт]]у. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі, дакладчык па пытаньнях мастацкай літаратуры ([[1926]]).