Парлямэнт Сэрбіі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
dadatak
dadatak
Радок 1:
'''Парля́мэнт Сэ́рбіі''' ({{Мова-sr|Народна скупштина, Narodna skupština}}, даслоўна "народны сход") — найвышэйшы заканадаўчы і канстытуцыйны орган у [[Сэрбія|Сэрбіі]]. Ён аднапалатны, складаецца з 250 [[дэпутат]]аў ({{Мова-sr|народни посланици|скарочана}}), якія па канстытуцыі абіраюцца вольным і таемным галасаваньнем на 4 гады. Цяпер (ад [[23 красавіка]] [[2014]] году) Народную Скупшчыну ўзначальвае [[Мая Гойкавіч]] ({{Мова-sr|Maja Gojković}}), якая зьяўляецца чальцом [[Сэрбская прагрэсыўная партыя|Сэрбскае прагрэсыўнае партыі]]. Першая Народная Скупшчына Сэрбіі ў сучасны пэрыяд (як цалкам незалежнай дзяржавы) была абраная ў 20062007 годзе, пасьля афіцыйнай ліквідацыі саюзнае дзяржавы [[Сэрбія і Чарнагорыя]]. Зьбіраецца ў Доме Народнай Скупшчыны Сэрбіі ў Бялградзе<ref name=informer/>.
 
== Паўнамоцтвы ==
Паводле канстытуцыі, Народны сход Сэрбіі мае наступныя паўнамоцтвы<ref name=informer /><ref>[[wikisource:Constitution of Serbia#1._National_Assembly|Wikisource: Constitution of Serbia]]</ref>:
* прымае й можа зьмяніць Канстытуцыю Сэрбіі
* надае згоду на прыняцьцё новага Статуту аўтаномнага рэгіёну (Ваяводзіны, Косава й Мэтохіі)
* абвяшчае пра рэфэрэндум
* ратыфікуе міжнародныя дамовы (калі абавязак ратыфікацыі перадугледжаны заканадаўствам)
* зацьвярджае дзяржаўны каштарыс
* прызначае судзьдзяў [[Вярхоўны касацыйны суд Сэрбіі|Вярхоўнага касацыйнага суду]] й [[Канстытуцыйны суд Сэрбіі|Канстытуцыйнага суду Сэрбіі]], пракурораў, старшыняў судоў, судзьдзяў
* вырашае пытаньні вайны й міру
* можа ўвесьці ваеннае становішча
* зацьвярджае вайсковую стратэгію
* зацьвярджае пляны разьвіцьця гаспадаркі
* абірае (прызначае) чальцоў [[Урад Сэрбіі|Ураду]] і кіруе ягонаю працай
* вырашае пытаньні [[Амністыя|амністыі]]
* назірае за працаю сэрбскіх спэцслужбаў
* прызначае кіраўніка [[Нацыянальны банк Сэрбіі|Нацыянальнага банку Сэрбіі]]
* прызначае шэраг іншых службовых асобаў і выконвае іншыя абавязкі, перадугледжаныя заканадаўствам.
Усе рашэньні Народнае Скупшчыны, апроч пытаньняў зьмены Канстытуцыі, прымаюцца простаю большасьцю галасоў. Для ўнясеньня зьменаў да сэрбскай канстытуцыі патрэбная згода дзьвюх трэціх ад усіх чальцоў парлямэнту<ref name=informer>National Assembly of Serbia: [http://www.parlament.gov.rs/files/eng/pdf/Informator/informator_eng.pdf Informer] (This text is in public domain as the official material of the Republic of Serbia state body or a body performing public functions, under the terms of Article 6, Paragraph 2 of Serbian copyright law)</ref>.
 
 
 
== Крыніцы ==