Аляксей Шэін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Узнагароды: ня мае дачыненьня да ўзнагародаў
удакладненьні ў біяграфію
Радок 9:
 
Зьяўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа».
 
Адзін з заснавальнікаў [[Малады Фронт|Маладога Фронту]]. У 2000—2004 гадох — намесьнік старшыні [[Малады Фронт|МФ]]. З 1999 да 2003 — сябра Сойму і Ўправы Партыі БНФ, прэс-сакратар партыі. У 2001 годзе — прэсавы сакратар старшыні Палітычнай рады дэмакратычных сілаў [[Сямён Домаш|Сямёна Домаша]]. У 2005—2006 гадох — прэсавы сакратар, а затым — сьпіч-райтэр кандыдата ў прэзыдэнты [[Аляксандар Мілінкевіч|Аляксандра Мілінкевіча]].
 
Журналіст, аўтар публікацыяў у друкаваных выданьнях і ў інтэрнэце. Друкаваўся ў газэтах «[[Свабода (газэта, 2004)|Свабода]]», «[[Літаратура і Мастацтва]]», «[[Наша слова]]», «[[Беларуская Маладзёжная]]», «[[Наша Ніва]]», «[[Народная Воля]]» і іншых. Працаваў у інфармацыйнай кампаніі [[БелаПАН]].
 
Адзін з ініцыятараў аднаўленьня [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (2005)|Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі]]<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://bchd.info/shein.html|загаловак = Шэін Аляксей|фармат = |назва праекту = |выдавец = Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|дата доступу = 18 студзеня 2017|мова = |камэнтар = }}</ref>. У межах БХД займаўся пераважна кампаніяй «Моцная сям’я — моцная Беларусь», якая выступае за падтрымку сямейных каштоўнасьцяў. Таксама Аляксей Шэін быў адным з ініцыятараў правядзеньня кампаніі «За свабоду сумленьня», у ходзе якой было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за зьмены ў рэлігійнае заканадаўства. Адзін з каардынатараў гэтай кампаніі.
 
У 2015 годзе выйшаў ягоны дэбютны раман "[[Сем камянёў]]", які атрымаў шматлікія станоўчыя водгукі крытыкаў і стаў адным з бэстсэлераў 2015 г.{{Няма крыніцы}}