Арктычны акіян: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Arctic Ocean.png|міні|200пкс|Арктычны Акіян]]
'''Арктычны акіян''' ('''Паўночны Ледавіты Акіян''') — самы малы акіян на [[Зямля|Зямлі]], абмывае [[Эўразія|Эўразію]], [[Паўночная Амэрыка|Паўночную Амэрыку]]. На тэрыторыі Арктычнага акіяну знаходзіцца [[Паўночны полюс]] Зямлі. Плошча (з [[Мора|марамі]]) — 14,090 млн км². [[Міжнародная гідраграфічная арганізацыя]] (МГА) распазнае яго як [[акіян]], аднак некаторыя акіянографы называюць яго як Арктычнае мора, клясыфікуючы яго як адно з мораў [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяна]]<ref>Tomczak, Matthias; Godfrey, J. Stuart (2003). [http://www.es.flinders.edu.au/~mattom/regoc/ «Regional Oceanography: an Introduction»] (2 ed.). Delhi: Daya Publishing House. {{ISBN |81-7035-306-8}}</ref>. Акрамя таго, Арктычны акіян можна разглядаць як паўночную частку ўсёабдымнага [[Сусьветны акіян|Сусьветнага акіяна]].
 
Акіян амаль цалкам акружаны Эўразіяй і Паўночнай Амэрыкай, і на працягу амаль усяго году часткова пакрыты [[лёд]]ам, і амаль цалкам узімку. [[Тэмпэратура]] акіяна й ягоная салёнасьць зьмяняюцца сэзонна, бо ледзяное покрыва растае й замярзае ў розныя сэзоны<ref>[http://psc.apl.washington.edu/HLD/Lomo/OM2001AagaardWoodgate.pdf «Some Thoughts on the Freezing and Melting of Sea Ice and Their Effects on the Ocean»] K. Aagaard and R. A. Woodgate, Polar Science Center, Applied Physics Laboratory University of Washington, 2001.</ref>. Салёнасьць зьяўляецца самай нізкай у сярэднім у параўнаньні зь іншымі пяцьміпяцьцю акіянамі, з-за нізкага выпарэньня, значных прытокаў прэснай вады з рэк і ручаёў, а таксама з-за абмежаванага адтоку ў навакольныя акіянічныя воды з больш высокай характарыстыкай салёнасьці. Улетку аб’ём лёду скарачаецца прыкладна на 50%<ref>Michael Pidwirny (2006). [http://www.physicalgeography.net/fundamentals/8o.html «Introduction to the Oceans»]. www.physicalgeography.net.</ref>. [[Амэрыканскі цэнтар дадзеных па сьнегу і лёду|Амэрыканскі цэнтар дадзеных па сьнегу й лёду]] (NSIDC) выкарыстоўвае спадарожнікавыя дадзеныя, каб забясьпечыць штодзённыя запісы арктычнага марскога ледзянога покрыва й хуткасьць ягонага раставаньня ў параўнаньні зь сярэднім пэрыядам і за мінулыя гады.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commons|Category:Arctic ocean|выгляд=міні}}
 
{{Акіяны}}
{{Рэгіёны}}
 
[[Катэгорыя:Арктычны акіян| ]]
{{Накід:Геаграфія}}
 
[[Катэгорыя:Арктычны акіян]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]