Стогадовая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д (GR) File renamed: File:Guyenne 1330.svgFile:Guyenne 1328.svg File renaming criterion #3: To correct obvious errors in file names, including misspelled [[c::en:Noun#Proper nouns and common nouns|p...
афармленьне
Радок 3:
|Вайна =
|Выява = Hundred_Years'_War_montage.jpg
|Подпіс да выявы = Па гадзіннай стрэлцы, ад верху зьлева: [[Ян Люксэмбурскі]] ў [[Бітва пры Крэсі|бітве пры Крэсі]]. Ангельскі і франка-кастыльскі флёт у [[Бітва пры Ля-Рашэлі|бітве пры Ля-Рашэлі]]. [[Генры V (кароль Ангельшчыны)|Генры V]] і плантагенэцкае войска ў [[Бітва пры Азэнкуры|бітве пры Азэнкуры]]. [[Жанна д'Аркд’Арк]] зьядноўвае францускія сілы пры [[Аблога Арлеану|аблозе Арлеану]].
|Дата = [[1337]]—[[1453]]
|Месца = У асноўным [[Францыя]] і [[Гістарычныя Нідэрлянды]]
Радок 21:
Канфлікт доўжыўся 116 гадоў, перарываючыся некалькімі пэрыядамі міру да канчатковага выгнаньня Плантагенэтаў з Францыі (акрамя Кале). Урэшце вайна стала пераможнай для дынастыі Валюа, якая здолела вярнуць захопленыя ў пачатковай стадыі Плантагенэтамі землі і выціснуць іх з большай часткі Францыі да 1450 году. Тым ня менш, вайна амаль разарыла Валюа, тым часам як Плантагенэты вывезлі агромністую колькасьць трафэяў з кантынэнту, якія ў будучым ўзбагачалі Англію. Сама Францыя моцна пакутавала ад вайны, бо пераважная большасьць ваенных дзеяньняў адбывалася на кантынэнце.
 
Фактычна, Стогадовая вайна была сэрыяй канфліктаў, якую звычайна падзяляюць на: Эдўардыянскую вайну 1337—1360 гадоў, Каралінскую вайну 1369—1389 гадоў, Ланкастэрскую вайну 1415—1429 гадоў і пэрыяд, пасьля зьяўленьня [[Жанна д’Арк|Жанны д’Арк]] — 1412—1431. Некалькі іншых ваенных канфліктаў у Эўропе былі непасрэдна зьвязаныя з гэтай вайной: [[Вайна за брэтонскую спадчыну]], [[Кастыльская грамадзянская вайна]], [[Вайна двух Пэдра]] і [[крызыскрызіс 1383—1385 гадоў]]. Тэрмін «Стогадовая вайна» быў пазьнейшай назвай, выдуманай гісторыкамі для абагульненьня дадзенай сэрыі канфліктаў.
 
Вайна абавязана сваёй гістарычнай значнасьці некалькім фактарам. Першапачаткова зьяўляючыся дынастычным канфліктам, вайна надала імпэт ідэям францускага і ангельскага [[нацыяналізм]]у. З ваеннага пункту гледжаньня, вайна пабачыла ўвядзеньне новай зброі і новых тактыкаў, якія разбурылі старэйшую сыстэму фэадальных армій, у якіх дамінавала цяжкая кавалерыя. У вайне былі прадстаўленыя першыя [[рэгулярная армія|рэгулярныя арміі]] ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] з часоў [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]]. З-за ўсяго пералічанага, як і з-за доўгай працягласьці, Стогадовая вайна разглядаецца адным з самых значных канфліктаў у ваеннай гісторыі сярэднявечча. У сувязі з уварваньнем ангельцаў, грамадзянскімі войнамі, сьмяротнымі эпідэміямі, голадам і забойствамі насельніцтва Францыі ў выніку вайны скарацілася на дзьве трэці<ref>Don O’Reilly. [http://www.historynet.com/hundred-years-war-joan-of-arc-and-the-siege-of-orleans.htm «Hundred Years' War: Joan of Arc and the Siege of Orléans»]. TheHistoryNet.com.</ref>
Радок 41:
У 1324 годзе Карл IV (кароль Францыі) і яго зяць Эдўард II (кароль Англіі) разьвязалі ў Гасконі непрацяглую [[Сэнсардаўская вайна|Сэнсардаўскую вайну]]. Галоўнай падзеяй вайны была аблога ля-рэольскай ангельскай цьвердзі ў Гароньне. Ангельскія сілы, кіруемыя Эдмундам Вудстокам былі вымушаныя здацца пасьля месяцу гарматнага абстрэлу францускіх пушкаў. Вайна была суцэльным правалам для Англіі. Ад некалі агромністай Анжуйскай імпэрыі, у руках ангельцаў застаўся толькі горад [[Бардо]] зь невялікай прыбярэжнай паласой.
 
Вяртаньне гэтых земляў стала найважнейшым адпраўным пунктам ангельскай дыпляматыі. Вайна таксама стымулявала апазыцыю да Эдўарда II сярод арыстакраты Англіі і прывяла да зьняцьця яго з каралеўскай пасады ў 1327 годзе на карысьць яго малодшага сына Эдўарда Вінздарскага, які такім чынам стаў [[Эдўард III|Эдўардам III]]. Карл IV памёр у 1328 годзе, пакінуўшы дачку і ненараджонае дзіця, якое таксама мусіла стаць дзяўчынай. Такім чынам, галоўная лінія [[Капэтынгі|дынастыі Капэтынгаў]] абарвалася, стварыўшы крызыскрызіс спадкаемнасьці францускага трона.
 
Тым часам у Англіі, у 1327 годзе малады Эдўард Вінздарскі стаў каралём Эдўардам III. Будучы таксама і пляменьнікам Карла IV, караля Францыі, Эдўард зьяўляўся яго найбліжэйшым выжылым [[родзіч]]ам мужчынскага полу і адзіным выжылым нашчадкам Філіпа IV. Паводле ангельскай інтэрпрэтацыі фэадальных законаў, гэта рабіла Эдўарда III легітымным наступнікам францускага трона.
Радок 61:
 
Стварылася сытуацыя адкрытай варажнечы, як толькі францускія караблі пачалі разьведваць прыбярэжныя паселішча ўздоўж [[Ля-Манш]]у і ў 1337 годзе Філіп VI вярнуў гасконьскі фэод, адзначаючы, паводле фэадальнага права, што Эдўард III парушыў сваю прысягу не клапоцячыся пра патрэбы свайго лорда. Эдўард III адказаў Філіпу, што ў сапраўднасьці ён зьяўляўся законным спадкаемцам францускага трону і на [[Дзень усіх сьвятых]] [[Генры Бёргхэрш]], біскуп лінкальнскі, прыбыў у [[Парыж]] з выклікам ад караля Англіі. Неўзабаве вайна была абвешчаная.
[[Файл:BattleofSluys.jpeg|thumbміні|leftзьлева|215пкс|Бітва пры Слейсы. Мініятура з «Хронік» Жана Фруасара, [[Бруге]], прыкладна 1470.]]
[[Файл:Phil6france.jpg|thumbміні|150px|справа150пкс|Філіп VI]]
У першыя гады вайны Эдўард III заключыў саюз з арыстакратыяй [[Гістарычныя Нідэрлянды|гістарычных Нідэрляндаў]] і бюргерамі [[Фляндрыя|Фляндрыі]], але пасьля дзьвюх безвыніковых кампаніяў, у 1340 годзе альянс разваліўся. Выплата субсыдыяў нямецкім прынцам і кошты ўтрыманьня войска за мяжой уцягнулі ангельскі ўрад у стан банкруцтва, моцна шкодзячы аўтарытэту Эдўарда III. Пэўны час Францыя дамінавала на моры за кошт генуэскіх караблей і экіпажэй. Некалькі мястэчак уздоўж берагу Англіі былі абрабаваныя, некаторыя неаднаразова. Гэта выклікала [[страх]] і дэзарганізацыю сярод прыбярэжнага насельніцтва Англіі. Цягам гэтага пэрыяду вайны пастаянны страх францускага ўварваньня меў месца на ангельскіх землях. Моц марскога флёту Францыі прывяла таксама і да падрыву ангельскай эканомікі, бо, такім чынам, яна ўрэзала гандлёвыя пастаўкі воўны ў Фляндрыю і пастаўкі віна з Гасконі. Тым ня менш, у 1340 годзе, спрабуючы перашкодзіць высадке ангельскага войска на землю, францускі флёт быў амаль цалкам зьнішчаны ў [[бітве пры Слейсы]]. Пасьля гэтага, Англія пераняла дамінаваньне ў рэгіёне [[Ля-Манш]]а да канца вайны, прадухіляючы францускія нашэсьці.