Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 12:
|НайбуйнейшыГорад = Кіеў
|ТыпУраду = Парлямэнцка-<br/>прэзыдэнцкая рэспубліка<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Рада вярнула Канстытуцыю-2004|арыгінал=|спасылка=http://www.svaboda.org/content/канстытуцыя-2004-вярнулася/25272625.html|аўтар выданьня=|выданьне=[[Радыё Свабода]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2004|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>
|ПасадыКіраўнікоў = <br />[[Прэзыдэнт Украіны|Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ІмёныКіраўнікоў = [[Пятро Парашэнка]]<br />[[Уладзімер Гройсман]]
|Плошча = 603 628
Радок 49:
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Ўкраіны}}
Тэрыторыя Ўкраіны ў сучасных межах сфармавалася ў [[1954]] годзе, а дагэтуль яе часткі часам належалі да дзяржаваў абсалютна розных культураў.
 
=== Даславянскі пэрыяд (да 8 ст.) ===
Радок 117:
=== Сучасны (незалежны) пэрыяд (з 1991 г.) ===
{{Глядзіце таксама|эўрамайдан|крымскі крызіс (2014)|крызіс на ўсходзе Ўкраіны (2014)}}
[[24 жніўня]] [[1991]] году [[Вярхоўная Рада Ўкраіны]] абвесьціла незалежнасьць Украіны, якая была пацьверджаная на ўсеўкраінскім рэфэрэндуме [[1 сьнежня]] [[1991]] году. У сьнежні гэтага ж году Леанідам Краўчуком былі падпісаныя [[белавескія пагадненьні]] аб скасаваньні СССР і стварэньні [[Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў|Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў]], да складу якое ўвайшла й Украіна. У 1990-х гадох замацоўваецца [[Аўтаномная Рэспубліка Крым|аўтаномія]] Крыму, у склад якой, аднак, не ўвайшоў Севастопаль.
 
Першым [[прэзыдэнт Украіны|прэзыдэнтам незалежнай Украіны]] стаў [[Леанід Краўчук]].
 
Пасьля распаду СССР былыя савецкія рэспублікі, у тым ліку й Украіна, трапілі ў глыбокі крызыскрызіс, які прывёў да зьбядненьня насельніцтва, гіпэрінфляцыі, масавага беспрацоўя.
 
У 1992 годзе адбыўся [[царкоўны раскол ва Ўкраіне|царкоўны раскол]], калі былы [[Мітрапаліт Украіны]] [[Філарэт]] абвесьціў сябе [[Патрыярх Кіеўскі й усёй Украіны|Кіеўскім Патрыярхам]]. [[Кіеўскі патрыярхат]] ня быў вызнаны ніводным зь іншых праваслаўных патрыярхатаў, але быў падтрыманы ўкраінскімі ўладамі, што паглыбіла раскол украінскага грамадзтва.
 
У [[1994]] годзе на [[Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 1994 году|датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах]] перамогу атрымаў [[Леанід Кучма]]. Ён кіраваў краінай 10 гадоў шляхам пераабраньня на другі тэрмін.
 
[[28 чэрвеня]] [[1996]] году Вярхоўная Рада ўхваліла [[Канстытуцыя Ўкраіны|Канстытуцыю Ўкраіны]].
 
У лістападзе [[2004]] году адбыліся [[Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2004 году|прэзыдэнцкія выбары]], на якіх перамогу атрымаў [[Віктар Януковіч]]. Але яго супраціўнік [[Віктар Юшчанка]] не прызнаў вынікі выбараў, заявіўшы аб іх фальсыфікацыі. Яго падтрымалі шырокія колы грамадзтва, асабліва ў заходняй частцы краіны, а таксама ЗША і краіны Эўразьвязу. Юшчанка пачаў кампанію грамадзянскага супраціву, вядомую як [[Аранжавая рэвалюцыя]]. Яе вынікам стала скасаваньне вынікаў выбараў і правядзеньне паўторнага галасаваньня, у якім перамог Юшчанка. Адначасна Вярхоўная Рада ўхваліла зьмены да Канстытуцыі, зьмяніўшы выбарчую сыстэму й пазбавіўшы Прэзыдэнта шэрагу паўнамоцтваў, у тым ліку права фармаваньня ўраду.
 
У сакавіку [[2006]] году адбыліся [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2006)|парлямэнцкія выбары]], на якіх найбольшую колькасьць галасоў набрала [[Партыя рэгіёнаў]]. Але партыі «[[Наша Ўкраіна]]» ды [[Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына»]] разам набралі прыкладна такую ж колькасьць галасоў. У выніку вырашальнаю стала пазыцыя больш дробных партыяў. Кааліцыя між «аранжавымі» партыямі не была створаная, а [[Сацыялістычная Партыя Ўкраіны|Сацыялістычная партыя]] [[Аляксандар Мароз|Аляксандра Мароза]] перайшла ад «аранжавага» блёку да Партыі Рэгіёнаў і разам зь імі ды [[Камуністычная партыя Ўкраіны|камуністамі]] стварыла [[Антыкрызісная кааліцыя|Антыкрызісную кааліцыю]]. [[Прэм'ер-міністар Украіны|Прэм’ер-міністрам Украіны]] стаў Віктар Януковіч. У [[травень|траўні]] [[2007]] году Прэзыдэнт Украіны [[Віктар Юшчанка]] распусьціў [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўную Раду Ўкраіны]] і прызначыў [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)|датэрміновыя выбары]]. Праз супраціў апазыцыі, гэтыя выбары адбыліся толькі [[30 верасьня]]. Паводле вынікаў гэтых выбараў, у [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Радзе Ўкраіны]] была сфармавана кааліцыя з [[Блёк Юліі Цімашэнкі|БЮЦ]] і [[Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона|НУ — НС]]. [[Юлія Цімашэнка]] зноў стала прэм’ер-міністрам.
 
У канцы [[2009]] году на пасаду прэзыдэнта краіны абраны [[Віктар Януковіч]], які знаходзіўся на гэтай пасадзе з [[2010]] да пачатку [[2014]] году. [[23 лістапада]] [[2013]] году пачаліся акцыі ў знак пратэсту супраць прыпыненьня тагачасным урадам на чале зь [[Мікола Азараў|Міколам Азаравым]] працэсу асацыяцыі Ўкраіны з [[ЭЗ]], якія праз шэраг жорсткіх урадавых супрацьдзейных актаў і дзеяньняў у сьнежні—студзені перарасьлі ў пратэсты з мэтаю адстаўкі ўраду й прэзыдэнта. У лютым [[2014]] году была вернутая канстытуцыя ўзору [[2004]] году, якая дазваляла парлямэнцкай большасьцю зацьвердзіць імпічмэнт прэзыдэнта. [[23 лютага]] Вярхоўная Рада абрала выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта [[Аляксандар Турчынаў|Аляксандра Турчынава]], датэрміновыя выбары прэзыдэнта прызначаныя на [[25 траўня]] гэтага ж году. Януковіч апынуўся на тэрыторыі Расеі, дзе даў некалькі прэс-канфэрэнцыцяў і заявіў, што дагэтуль лічыў сябе прэзыдэнтам і вярхоўным галоўнакамандуючым; у якасьці легітымнага прэзыдэнта ён да самай інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Парашэнкі (гл. ніжэй) лічыўся Расеяй і некаторымі іншымі краінамі сьвету (напрыклад, [[Вэнэсуэла]]й).
 
У лютым—сакавікулютым — сакавіку [[2014]] году ўзброеныя прарасейскія актывісты пры падтрымцы неідэнтыфікаваных вайскоўцаў (пазьней прызнаных у якасьці расейскіх) пачалі захоп адміністрацыйных будынкаў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі. У выніку гэтага быў створаны самаабвешчаны ўрад АРК і Севастопалю на чале з Аксёнавым і Чалым адпаведна, на [[16 сакавіка]] іх структурамі быў абвешчаны рэфэрэндум аб статусе АРК і Севастопалю. [[17 сакавіка]] самаабвешчаныя ўлады АРК і Севастопалю аб’явілі, што на рэфэрэндуме большасьць галасоў атрымаў варыянт за ўваходжаньне ў склад Расеі, у гэты ж дзень з тэрыторыяў АРК і Севастопалю была абвешчаная г.зв. Рэспубліка Крым. На наступны дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама самаабвешчаныя кіраўнікі Аксёнаў ды Чалы падпісалі пагадненьне аб уваходжаньні Рэспублікі Крым у склад Расеі, яе тэрыторыя Расеяй дэ-факта была падзеленая на два суб’екты фэдэрацыі — [[Рэспубліка Крым|Рэспубліку Крым]] (тэрытарыяльна адпавядае АРК) і места фэдэральнага значэньня Севастопаль (адпавядае ўкраінскай севастопальскай мескай радзе, што не ўваходзіць у АРК). Украінскім заканадаўствам, а таксама большасьцю краінаў сьвету прыход да ўлады Аксёнава й Чалава, рэфэрэндум і фактычная зьмена статусу гэтай украінскай тэрыторыі лічацца незаконнымі.
 
У канцы лютага [[2014]] году ў сувязі з імпічмэнтам Януковіча прэзыдэнцкія выбары былі перанесеныя з [[2015]] году на [[25 траўня]] [[2014]] году, якія й адбыліся ў гэты тэрмін. Перамогу на выбарах у першым туры (больш за 50%) атрымаў пазапартыйны кандыдат, бізнэсмэн [[Пятро Парашэнка]], інаўгурацыя якога адбылася [[7 чэрвеня]]<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Парашэнка прыняў прысягу, на інаўгурацыю прыляцеў Лукашэнка. Анлайн|арыгінал=|спасылка=http://nn.by/?c=ar&i=129771|аўтар выданьня=|выданьне=Наша Ніва|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|нумар=|старонкі=}}</ref>.
Радок 173:
Гарадзкое насельніцтва складае 32,6 млн чалавек або 67,2% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Суадносіны між гарадзкім і сельскім насельніцтвам з 1989 году не зьмяніліся.
 
Колькасьць гарадоў ва Ўкраіне — 454; гэта на 20 болей, чым у 1989 годзе. Ва Ўкраіне 5 [[гарады з насельніцтвам больш за 1 млн жыхароў|гарадоў з насельніцтвам больш за мільён жыхароў]]: [[Кіеў]], [[Харкаў]], [[ДнепрапятроўскДніпро]], [[Данецк]] і [[Адэса]].
 
Дынаміка зьмены ўзроставага складу насельніцтва за апошняе дзесяцігодзьдзе была абумоўленая зьніжэньнем нараджальнасьці й зьніжэньнем сярэдняй працягласьці жыцьця. Праз гэтыя фактары зьнізілася доля жыхароў як наймалодшага, так і найстарэйшага (больш 80 гадоў) узросту. Адбываецца працэс [[старэньне насельніцтва|старэньня насельніцтва]].
Радок 224:
У пэрыяд 1991—2004 імігравала ва Ўкраіну 2,2 млн чалавек, эмігравала 2,5 млн чалавек (у тым ліку 1,9 млн выехала ў іншыя былыя савецкія рэспублікі).
 
Больш за 2/3 насельніцтва жыве ў гарадох. Найбуйнейшыя гарады: [[Кіеў]], [[Харкаў]], [[ДнепрапятроўскДніпро]], [[Адэса]], [[Данецк]], [[Львоў]]. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва ў [[Данецкая вобласьць|Данецкай]] і [[Днепрапятроўская вобласьць|Днепрапятроўскай абласьцях]].
 
{| style="text-align:center; width:97%; margin-right:10px; font-size:90%"
Радок 244:
|align=center style="background:#f0f0f0;" | 2 ||align="left" | '''[[Харкаў]]''' || [[Харкаўская вобласьць|Харкаўская]] || 1 470 902 || align=center style="background:#f0f0f0;" | 12 ||align="left" | '''[[Макееўка]]''' || [[Данецкая вобласьць|Данецкая]] || 389 589
|-
|align=center style="background:#f0f0f0;" | 3 ||align="left" | '''[[Днепрапятроўск|Дніпро]]''' || [[Днепрапятроўская вобласьць|Днепрапятроўская]] || 1 065 008 || align=center style="background:#f0f0f0;" | 13 || align="left" | '''[[Сімфэропаль]]''' || [[Аўтаномная Рэспубліка Крым|Крым]] || 358 108 ||
|-
|align=center style="background:#f0f0f0;" | 4 ||align="left" | '''[[Адэса]]''' || [[Адэская вобласьць|Адэская]] || 1 029 049 || align=center style="background:#f0f0f0;" | 14 ||align="left" | '''[[Віньніца]]''' || [[Віньніцкая вобласьць|Віньніцкая]] || 356 665 ||