Розьніца паміж вэрсіямі «Леў Гарошка»

20 байтаў дададзена ,  3 гады таму
– выдалены файл
(– выдалены файл)
{{Цёзкі}}
{{Асоба
|імя = Леў Гарошка
|арыгінал імя =
|партрэт = Leu gar.jpeg
|апісаньне =
|род дзейнасьці = сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|11|3|1911}}
|месца нараджэньня = в. [[Трашчычы]], [[Наваградзкі павет]], [[Менская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
|дата сьмерці = {{Памёр|28|7|1977|гадоў=66}}
|месца сьмерці = [[Парыж]], [[Францыя]]
}}
{{Цёзкі}}
'''Леў Гарошка''' ({{Дата ў старым стылі|11 сакавіка|1911|26 лютага}}, в. [[Трашчычы]], [[Наваградзкі павет]] — 28 ліпеня 1977, [[Парыж]])<ref name="rsvab">[http://origin.svaboda.org/content/transcript/768805.html Леў Гарошка], ''[[Радыё Свабода]]''</ref> — грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуролаг, літаратар, аўтар многіх артыкулаў, кніг. Псэўданімы: Л. Іскра, Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш.
 
== Біяграфія ==
 
Паходзіў зь вельмі беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.
 
=== Адукацыя ===
У 1923—1931 гг. вучыўся ў [[Наваградзкая беларуская гімназія|Наваградзкай беларускай гімназіі]]. Праз пасярэдніцтва і дапамогу дырэктара гімназіі [[Ян Цеханоўскі|Яна Цеханоўскага]] і дырэктара беларускага музэю ў Вільні [[Антон Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] Леў Гарошка паступіў у Львоўскую грэка-каталіцкую багаслоўскую акадэмію, дзе навучаўся ў 1931—1936 гг. Пасьля заканчэньня Акадэміі быў накіраваны для далейшых студыяў у [[Інсбрук]] (Аўстрыя). У 1936—1937 ён навучаўся ў каталіцкім Багаслоўскім інстытуце ў Інсбруку як стыпэндыст грэка-каталіцкага мітрапаліта Львоўскага Андрэя Шаптыцкага. 17 кастрычніка 1937 году з блаславеньня мітрапаліта [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэя Шаптыцкага]] Леў Гарошка быў высьвячаны на сьвятара ўкраінскім грэка-каталіцкім біскупам Мікітам Будкам у прыватнай капліцы мітрапаліта ў Львове. Першую Боскую Літургію на Бацькаўшчыне сьвятар адслужыў ва ўніяцкай парафіі [[ДзялятычыДзяляцічы|Далятычы]] на яго роднай Наваградчыне, дзе парахам тады быў а. [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў Аношка]].
 
=== Сьвятарскае служэньне ===
[[Файл:Boz shliah.jpg|thumbміні|leftзьлева|Малітоўнік «Божым шляхам», выдадзены айцом Л. Гарошкам]]
Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў [[Пінская дыяцэзія|Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі]] (1937—1939). Служыў у парафіях Угрынічы, [[Гарадная]] (Столінскі р-н), [[Стоўпцы]], [[Збураж]] (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
 
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе разам з айцамі Чэславам Сіповічам і Пётрам Татарыновічам прыклаў шмат высілкаў для дапамогі беларускім вайскоўцам, якія апынуліся ў Італіі ў складзе Другога Корпусу польскай арміі. У 1946 годзе ён выдаў беларускі малітоўнік «Божым шляхам» і актыўна зьбіраў сродкі на выданьне газэты «[[Беларускія навіны]]» (выдавалася ў Парыжы шматтысячным накладам і рассылалася суродзічам па ўсім сьвеце — ад Скандынавіі да Афрыкі й Амэрыкі<ref name=":0">Надсан А. ''Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус''. Мн.: БелФранс, 2004, с. 66.</ref>). Ён пераканаў [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Усходнюю Кангрэгацыю]], што энцыкліка папы Пія ХІІ ''Orientalis omnes'' з нагоды 350-х угодкаў [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай Уніі]] павінна быць выдадзеная і на беларускай мове, а лацінскае слова «Rutheni» ў ёй перакладзенае як «беларусы і ўкраінцы», што стала важным момантам для таго, каб назоў Беларусь пачаў заваёўваць належнае яму месца ў дакумэнтах Каталіцкай Царквы.<ref name=":0" />
 
16 кастрычніка 1946 [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў]] прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў [[Парыж]]ы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «[[Божым шляхам]]». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|айцоў-марыянаў]]. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам [[Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане|Беларускай каталіцкай місіі]]. У 1962-691962—1969 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу [[Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі]]. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).
 
У 1970-771970—1977 гг. а. Леў кіруе [[Радыё Ватыкана Беларуская служба|Беларускай службай Радыё Ватыкану]] і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.<ref name="Архімандрыт Леў Гарошка">[http://zmk-by.org/asoby/41-arximandryt-le-garoshka.html Архімандрыт Леў Гарошка].</ref>.
 
== Творчасьць ==
159 567

зьменаў