Розьніца паміж вэрсіямі «Леў Гарошка»

55 байтаў дададзена ,  3 гады таму
Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку 1940 а. Антона [[Неманцэвіч]]а, SJ першым у XX ст. беларускім грэка-каталіцкім экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).
 
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|2-м Усебеларускім кангрэсе]] ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў [[Бэрлін]]е, а пасьля ў [[Мюнхэн]]е, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства<ref>[http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html Леў Гарошка].</ref>.
 
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе разам з айцамі Чэславам Сіповічам і Пётрам Татарыновічам прыклаў шмат высілкаў для дапамогі беларускім вайскоўцам, якія апынуліся ў Італіі ў складзе Другога Корпусу польскай арміі. У 1946 годзе ён выдаў беларускі малітоўнік «Божым шляхам» і актыўна зьбіраў сродкі на выданьне газэты «[[Беларускія навіны]]» (выдавалася ў Парыжы шматтысячным накладам і рассылалася суродзічам па ўсім сьвеце — ад Скандынавіі да Афрыкі й Амэрыкі<ref name=":0">Надсан А. ''Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус''. Мн.: БелФранс, 2004, с. 66.</ref>). Ён пераканаў [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Усходнюю Кангрэгацыю]], што энцыкліка папы Пія ХІІ ''Orientalis omnes'' з нагоды 350-х угодкаў [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай Уніі]] павінна быць выдадзеная і на беларускай мове, а лацінскае слова «Rutheni» ў ёй перакладзенае як «беларусы і ўкраінцы», што стала важным момантам для таго, каб назоў Беларусь пачаў заваёўваць належнае яму месца ў дакумэнтах Каталіцкай Царквы.<ref name=":0" />
540

зьменаў