Інстытут гісторыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Радок 1:
{{Арганізацыя
| назва = Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіНАНБ
| арыгінальная назва =
| выява =
Радок 12:
| подпіс мапы =
| мапа 2 =
| абрэвіятура = ІГ НАНБ
| дэвіз =
| папярэднік =
| наступнік =
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|15|10|1929|1}}
| дата спыненьня існаваньня =
| тып =дзяржаўная арганізацыянавуковая
| юрыдычны статус = дзяржаўная ўстанова
| мэта =
| штабкватэра =
| месцазнаходжаньне = Менск, вул. Акадэмічная, 1
| каардынаты ={{Каардынаты|53.919625|паўночнае|27.598332|усходняе}}
| дзейнічае ў рэгіёнах =
Радок 30:
| пасада кіраўніка =дырэктар
| імя кіраўніка =[[Вячаслаў Даніловіч]]
| пасада кіраўніка 2 =вучоны сакратар (в. а.)
| імя кіраўніка 2 =Андрэй Салаўянаў
| пасада кіраўніка 3 =
| імя кіраўніка 3 =
| пасада кіраўніка 4 =
| імя кіраўніка 4 =
| асноўныя асобы =
| кіроўны орган =
| матчыная кампанія =[[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]]
| зьвязаныя кампаніі =
| бюджэт =
Радок 47 ⟶ 43:
| колішняя назва = Інстытут гістарычных навук (1929-1931)
}}
Дзяржаўная навуковая ўстанова '''«Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»''' — адзін з найстарэйшых інстытутаў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]]. Ад 2011 году дырэктар інстытуту — Вячаслаў Даніловіч<ref>{{Спасылка | аўтар =Іна Студзінская | дата публікацыі =3 лютага 2011 | url =http://www.svaboda.org/content/article/2295812.html |загаловак =У Інстытуце гісторыі — новы дырэктар. Ці будуць перамены? | выдавец =Радыё Свабода | дата доступу = 22 лютага 2015 }}</ref>. Ад 1989 да 1999 году дырэктарам Інстытуту гісторыі быў беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі [[Міхаіл Касьцюк]]. У інстытуце праводзіцца дасьледаваньне сацыяльна-эканамічнага, грамадзка-палітычнага, дзяржаўнага, нацыянальнага ды культурнага разьвіцьця Беларусі, у тым ліку дасьледаваньні па спэцыяльных гістарычных дысцыплінах. Супрацоўнікамі інстытуту праводзяцца архэалягічныя дасьледаваньні помнікаў гісторыі Беларусі, распрацоўка праблем гісторыі і тэндэнцый разьвіцьця матэрыяльнай культуры Беларусі<ref>{{кніга|загаловак=Национальная Академия наук Беларуси|адказны=Под общей редакцией академика П. А. Витязя|год=2009|наклад=2000|выдавецтва=РУП "Издамельский дом "Белорусская наука"|месца=Минск|старонкі=33}}</ref>.
 
== Структура ==
Радок 56 ⟶ 52:
* Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі (Заг. архівам канд. гіст. навук Марына Уладзіміраўна Глеб)
 
У інстытуце маеццаёсьць выдавецтва.
 
== Мінуўшчына ==
15 кастрычніка 1929 г. Прэзыдыюм Беларускай акадэміі навук зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні Інстытута гістарычных навук, які стаў 1-й навукова-дасьледчай установай акадэміі. Першым кіраўніком Інстытута быў акадэмік [[Усевалад Ігнатоўскі]], які займаў пасаду старшыні Беларускай акадэміі навук. Першапачаткова Інстытут налічваў 9 супрацоўнікаў. З 1931 году стаў называцца Інстытутам гісторыі. Першапачаткова дасьледавалі: [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|Паўстаньне Каліноўскага 1863—1864 гадоў]] (У.Ігнатоўскі), [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкі пераварот 1917 году]] і станаўленьне Саветаў ([[Павал Горын-Каляда]]), вызваленчыя і грамадзкія рухі ([[Васіль Шчарбакоў]]), [[фэадалізм]] і [[капіталізм]] у Беларусі ([[Дзяніс Дудкоў]], [[Канстантын Кернажыцкі]] і [[Антон Ясінскі]]). За 1929-1941 гг. выдалі 32 манаграфіі<ref name="з"/>.
 
З 1935 г. пачалося напісаньне абагульняльнага дасьледаваньня гісторыі Беларусі, якому замінула [[Рэпрэсіі ў БССР|беспадстаўнае асуджэньне]] каля 20 супрацоўнікаў Інстытута: 6 акадэмікаў П.Горын-Каляда, [[Станіслаў Матулайціс]], [[Уладзімер Пічэта]], [[Езэкіль Рыўлін]] (1901—1978), [[Віталь Сярбента]] (1895—1980), В.Шчарбакоў, кандыдаты навук К.Кернажыцкі, [[Аляксандар Ляўданскі]]. Меншасьць перажыла рэпрэсіі. З пачаткам Нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. частка супрацоўнікаў выехала ў тыл. У [[Чырвоная армія|Чырвоную армію]] заклікалі кандыдатаў навук Дз.Дудкова і [[Яфім Шлосбэрг|Яфіма Шлосбэрга]] (1906—1970), мастака Міхаіла Федасеева. Добраахвотнікам пайшоў супрацоўнік [[Яфрэм Карнейчык]] (1900—1972). Асьпірант М.Матусевіч кіраваў дывэрсійнай групай у партызанскім атрадзе. Некаторыя загінулі на фронце: А.Калечык і [[Восіп Лочмель]] (1907—1942). Бязь вестак прапаў супрацоўнік [[Эдуард Галубок]] (1905—1942). У 1944 годзе ў Менскім падпольлі загінуў навуковы сакратар Інстытута М.Махнач. Нямецкія акупанты вывезьлі археалягічныя калекцыі<ref name="з"/>. Зьніклі картатэка ўліку помнікаў, археалягічная фотатэка і рукапісы неапублікаваных працаў.
 
У чэрвені 1944 г. Інстытут аднавілі паводле Пастановы АН БССР у складзе 10 супрацоўнікаў. У 1946 годзе ўжо працавалі 2 дактары і 6 кандыдатаў навук, 7 старэйшых і 4 малодшых навуковых супрацоўнікаў. У 1954 і 1961 гадах выйшлі 1-ы і 2-і тамы 2-томніка «Гісторыя Беларусі». У 1972—1975 гг. выйшаў 5-томнік «Гісторыя Беларускай ССР» пад кіраўніцтвам старшыні рэдакцыйнай калегіі [[Іларыён Ігнаценка|Іларыёна Ігнаценкі]] (1919—2002) і пры ўдзел галоўных рэдактараў тамоў [[Канстанцін Шабуня|Канстанціна Шабуні]] (1912—1984), [[Іван Марчанка|Івана Марчанкі]] (1923—1997), І.Краўчанкі і [[Аляксандар Філімонаў|Аляксандра Філімонава]] (1918—2007). У 1982 г. у Берасьці адчынілі музэй горада высілкамі археолягаў Інстытута. У 1976—1985 гг. выдалі звыш 150 кніг. На кастрычнік 1999 г. у Інстытуце працавалі 13 дактароў і 52 кандыдаты навук. 1/3 складалі археолягі. У 1985—1998 гг. выдалі звыш 250 кніг. За ўвесь час каля 540 [[манаграфія]]ў, зборнікаў і брашураў. У 1990-я: 2-томнік «Нарысы гісторыі Беларусі», 1-я тамы 4-томніка «Археалёгія Беларусі» і 3-томніка «Гісторыя сялянства Беларусі»<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=[[Міхаіл Касьцюк]].|загаловак=Гісторыяй апантаныя|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=15 кастрычніка 1999|нумар=196-197 (23797-23798)|старонкі=5|issn=1990-763x}}</ref>.
 
=== Кіраўнікі ===
* [[Усевалад Ігнатоўскі]] (15 кастрычніка 1929 — 1931)
* [[Павал Горын-Каляда]] (1931—1936)
* [[Васіль Шчарбакоў]] (1936—1937)
* [[Мікалай Нікольскі]] (1937—1953)
* [[Іван Краўчанка]] (1953—1965)
* [[Ніна Каменская]] (1965—1969)
* [[Іларыён Ігнаценка]] (1969—1975)
* [[Пётар Петрыкаў]] (1975—1988)
* [[Міхаіл Касьцюк]] (1988—1999)
* [[Мікола Сташкевіч]] (1999—2004, выканаўца абавязкаў)
* [[Аляксандар Аляксандравіч Каваленя|Аляксандар Каваленя]] (2004—2010)
* [[Вячаслаў Даніловіч]] (з 2010 г.)
 
== Крыніцы ==
Радок 66 ⟶ 83:
[[Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1929 годзе]]