Дамінік Рудніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

д
вікілінкі
д (вікілінкі)
|Сайт =
}}
'''ДамінікДаміні́к Рудні{{націск}}цкі''' ({{мова-pl|Dominik Rudnicki}}; {{Нарадзіўся|28|7|1676}}, [[ВКЛ]] — {{Памёр|10|10|1739}}) — беларускі і польскі [[пісьменьнік]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Паходзіў зь беларускай шляхты. Вучыўся ў [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]] ({{каля}} [[1694]]). Настаўнічаў у езуіцкіх калегіюмах [[Слуцк]]у, [[Горадня|Горадні]], [[Мсьціслаў|Мсьціслава]], [[Наваградак|Наваградку]]. 3 [[1720]] у [[Варшава|Варшаве]], пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 [[1730]] у [[Нясьвіж]]ы.
 
== Творчасьць ==
У рукапісных зборніках Рудніцкага (вядомыя з публікацыяў [[Аляксандар Брукнэр|А. Брукнэра]] і У. Ператца, загінулі падчас [[Варшаўскае паўстаньне|Варшаўскага паўстаньня]] ў [[1944]]) акрамя польскіх, было 9 беларускіх вершаваных твораў, альбо напісаных ім, або народных. У іх выяўляюцца рысы позьняга [[барока]]: [[алегорыя]], [[гратэск]], марнасьць і хуткаплыннасьць жыцьця. Адчуваецца арыентацыя на народную песьню. Аўтар інтэрмэдыяў на польскай мове, казаньняў, зборніку «Свабодны голас у вершаванай форме» (выд. [[1741]]).
 
Рудніцкаму прыпісваецца аўтарства беларускіх вершаваных «Вітаньняў» з нагоды наведваньня [[Вільня|Вільні]] ў [[1729]] вармінскім біскупам Крыштафам і [[Пінск]]у ў [[1730]](?) валынскім біскупам Стафанам.
 
Ім створана алегарычная сыстэма вобразаў у вершаваным сатырычным цыклі «Зьвярыныя гратэскі» (творы «Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і інш.). У апісаньні злых прыгод птушак, насякомых і расьлінаў угадваецца рэальнае жыцьцё дробнай шляхты.
172 100

зьменаў