Розьніца паміж вэрсіямі «Каляднае замірэньне»

д
артаграфія, стыль
д (артаграфія, стыль)
[[Файл:Khaki-chums-xmas-truce-1914-1999.redvers.jpg|міні|300пкс|Крыж, усталяваны каля [[Іпр|Іпру]] ў Бэльгіі ў [[1999]] годзе на ўспамін пра каляднае замірэньне 1914 году]]
'''Каляднае замірэньне''' ({{мова-fr|Trêve de Noël}}), {{мова-en|Christmas truce}}) — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў на заходнім фронце [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], што адблося на [[Вігілія|Вігілію]] і [[Каляды (сьвята)|Каляды]] [[1914]] году паміж брытанскімі і францускімі жаўнерамі з аднаго боку і нямецкімі зь іншага.
 
[[7 сьнежня]] [[1914]] [[папа рымскі]] [[Бэнэдыкт XVI (папа рымскі)|Бэнэдыкт XV]] заклікаў распачаць афіцыйнае замірэньне<ref>[http://www.greatwar.nl/frames/default-christmastruce.html «Demystifying the Christmas Truce»], Thomas Löwer, The Heritage of the Great War, retrieved 27 December 2009</ref><ref>[http://www.harrisondailytimes.com/articles/2009/12/25/opinion/editorials/doc4b32bc259368c715520590.txt «Miracles brighten Christmas»], Harrison Daily Times, 24 December 2009</ref>. Гэта было падтрымана [[Нямеччына]]й, але іншыя краіны сустрэлі гэта зь незадавальненьнем, як парушэньне дыцыпліны войскаў на Каляды<ref name="vict">Victory For Human Kindness"</ref>.
 
Аднак нягледзячы на гэта, каля 100 000 брытанскіябрытанскіх і нямецкіх вайскоўцаў прыняло ўдзел у неафіцыйных спыненьнях баявых дзеяньняў на Заходнім фронце<ref>[http://www.nytimes.com/2005/12/25/weekinreview/25word.ready.html?pagewanted=all «The Truce of Christmas, 1914»], Thomas Vinciguerra, [[The New York Times]], 25 December 2005.</ref>. Першае замірэньне адбылося напярэдадні Калядаў, [[24 сьнежня]] [[1914]] году, калі нямецкія войскі пачалі ўпрыгожваць сваі акопы ялінкамі са сьвечкамі ў раёне [[Іпр]]у. Калі ж немцы пачалі сьпяваць калядныя гімны, брытанцы са сваіх акопаў адказалі сьпевамі ангельскіх [[калядкі|калядак]] і музыкаю [[валынка|валынак]].
 
Пасьля ворагі пачалі выкрыкамі віншаваць адзін аднаго з Калядамі. Неўзабаве пасьля гэтага распачаліся сустрэчы на нэўтральных землях «No Man’s Land», дзе адбываўся абмен невялікімі падарункамі (прадукты харчаваньня, тытунь і алькаголь, ды сувеніры — кнопкі і капялюшы). Артылерыя ў тую ноч змоўкла. Падчас замірэньня было дагаворана правесьці пахаваньне забітых жаўнераў, што месяцамі ляжалі на нічыйных землях між акопаў. Пад час адпяваньня прысутнічалі вайскоўцы з варожых бакоў. У некаторых мясцовасьцях замірэньне працягвалася да Новага году<ref name="vict"/>.
 
Тое, што тады адбылося, вельмі добра адлюстравана ў балядзе «Christmas in The Trenches» («Каляды ў акопах», словы і музыка [[Джон Маккатчэн|Джона Маккатчэна]]). Гэта песьня мае за аснову рэальныя падзеі на фронце. Шкот ЙенЕн Кэлхаўн быў адным з афіцэраў брытанскіх войскаў, які за ўдзел у Калядныым замірэньні быў асуджаны да сьмерці, і толькі ўмяшальніцтва караля Георга V выратавала яго ад выкананьня прысуду.
 
Замірэньне пашырылася на вялікія абшары фронту, і засталося шмат сьведчаньняў пра футбольныя матчы паміж варагуючымі бакамі.
 
Камандваньне абодвух бакоў вельмі дрэнна паставілася да калядных замірэньняў. Шмат хто з актыўных удзельнікаў былі пакараныя. У наступныя гады аддаваліся загады артылерыі абстрэльваць у калядную ноч варожыя акопы, але і ў [[1915]] годзе былі адзначаны асобныя паходы жаўнераў ў акопы ворага.
 
== Успаміны ==
{{накід}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{ізаляваны артыкул|кальцо2}}
 
{{Commonscat|Christmas Truce 1914}}
119 913

зьменаў