Суэцкі канал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:SuezCanal-EO.JPG|міні|180пкс|Выгляд Суэцкага каналу з космасу]]
'''Суэцкі канал''' ({{мова-ar|قناة السويس}} [Qanā al-Suways]) — глыбокаводныглыбакаводны канал для марскіх караблёў, які быў выкапаны ў [[1859]]—[[1869]]1859—1869 гадах. Ён злучае [[Міжземнае мора]] ды [[Чырвонае мора]]. У паўднёвай частцы шлях каналу пралягае праз азёры: [[возера Ат-Цімсах|Ат-Цімсах]], [[возера Вялікае Горкае|Вялікае Горкае]] ды [[возера Малое горкае|Малое горкае]].
 
Канал дазваляе [[водны транспарт|воднаму транспарту]] праходзіць у абодва бокі паміж [[Эўропа]]й і [[Азія]]й без абмінаньня [[Афрыка|Афрыкі]]. Да адкрыцьця канала, транспартыроўка ажыцьцяўлялася шляхам разгрузкі караблёў і сухапутнай перавозкай паміж Міжземным і Чырвоным морамі.
 
== Агульныя зьвесткі ==
Поўная даўжыня каналу складае 161 км, шырыня — 160—200 мэтраў (пасьля мадэрнізацыі — да 300 мэтраў), максымальная асадка для караблёў — 11,6 мэтрымэтру (пасьля мадэрнізацыі — да 23 мэтраў). Сярэдняя прапускная здольнасьць каналу — 44 караблі, пры сярэднім часе праходу карабля празь яго — 15 гадзін. Дзякуючы пабудове Суэцкага каналу скарочаны шлях зь [[Лёндан]]у да [[Мумбаі]] на 7,5 тысяч кілямэтраў.
 
Асноўныя порты:
Радок 18:
 
=== XVIII ды XIX стагодзьдзі ===
Інжынэрам эгіпецкай экспэдыцыі належыць заслуга першага праекту непасрэднага злучэньня Пелузія з Суэцам. [[Напалеон Банапарт]], адчыняючы шлях да Суэцу, зьбіраўся зрабіць [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] такую ж непрыемнасьць, якой для генуэзцаў і вэнэцыянцаў было ў [[1487]] годзе адкрыцьцё [[мыс Добрай Надзеі|мыса Добрай Надзеі]]. Падрыхтоўчую працу пачалі ў студзені [[1799]] году пад кіраўніцтвам Шарля Ле-Перэ; яны доўжыліся некалькі месяцаў. Памылка пры разліках прывяла Ле-Перэ да ўпэўненасьці, што пры прыліве ўтвараецца значная розьніца ўзроўню вады (10 мэтраў) паміж марамі і з-за гэтага канал павінен мець сыстэму шлюзаў. Нягледзячы на довады распрацоўшчыкаў тэарэтычных дасьледаваньняў, гэты дагмат панаваў больш за 50 гадоў. Яе баранілі саінт-сіманісты, якія прыбылі ў Каір ў [[1833]] годзе. Згодна з гледжаньнем гэтых рэвалюцыйных інтэлектуалаў Суэцкі канал мусіў быць першым зь вялікай колькасьці каналаў трансакіянічных, неабходных пры разьвіцьці сусьветнага гандлю. [[Мухамед Алі]] абмежаваўся толькі зборам групы з 20 інжынэраў і тэхнікаў, якія павінны былі пабудаваць плаціну ў Дэльце. Эпідэмія [[чума|чумы]] ў [[1835]] годзе палажыла крыж на будаўніцтве.
 
Аднак думка аб узнаўленьні будовы не пакінула многіх вялікіх людзей таго часу. Францускае консульства з [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыі]] атрымала аналіз мэтазгоднасьці пабудовы каналу, у якім была даказаная выканальнасьць праекту. У гэтай паперы была таксама прапанова атрыманьня грошаў для рэалізацыі плянаў: утварэньня акцыянэрнага таварыства ды атрыманьня грамадзкай пазыкі. Утварэньне транзытных службаў і зьяўленьне ў [[1839]] годзе ''Overland Road'' (транзіт праз Эгіпет паштовай лініі паміж Лёнданам і [[Індыя]]й) зьвярнуў інтарэс да праекту злучэннья Міжземнага і Чырвонага мораў. У [[1846]] годзе саінт-сіманісты ўтварылі ў [[Парыж]]ы групу, якая дасьледавала ўмовы перакапаньня Суэцкага перашэйка, якая аб’яднала прадпрымальнікаў і вытворцаў з [[Ангельшчына|Ангельшчыны]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і [[Францыя|Францыі]]. Дасьледаваньне тэрыторыі, праведзенае ў [[1847]] годзе пацьвердзіла адсутнасьць розьніцы ўзроўню вады ў морах. Лінант дэ Бэльфонтс прыгатаваў тэхнічную дакумэнтацыю. Аднак супраціў [[Асманская імпэрыя|Турэччыны]] (да якой належала тэрыторыя Сіная і Эгіпту) і Англіі, хвароба Мухамеда Алі адтэрмінавалі ажыцьцяўленьне праекту. [[Кедыў Абас]], які ў [[1849]] годзе прыняў уладу ад свайго дзеда, быў антыэўрапейцам, і супраціўляўся ўзрастаньню іх уплыву ў Эгіпце.
 
[[Фердынанд дэ Лесепс]], францускі дыплямат, атрымаў у [[1854]] годзе ад віцэ-караля [[Мухамеда Саіда Пашы]] згоду на пачатак працы над пабудовай каналу, які павінен быў прайсьці найкарацейшым шляхам на поўнач ад Суэцу праз Горкае возера да Міжземнага мора. Лесепс атрымаў падтрымку віцэ-караля і многіх францускіх акцыянэраў, якія інвэставалі грошы ў акцыянэрнае таварыства Суэцкага каналу. Брытанцы, якім было выгадна скараціць шлях да Індыі, ад інвэстыцыяў адмовіліся. Нягледзячы што канал павінен быў скараціць шлях да Бамбэю на 7343 км, урад Брытаніі зрабіў усё што мог, каб спыніць праект. Крытыкавалі яго як «фізычна невыканальны, збыт каштоўны». Ад урачыстага пачатку працы да яе сканчэньня 10 гадоў пазьней дэ Лесепс кантраляваў будову, якая часам была цяжкая, але ніколі ня спыненая. Пачаткова дэ Лесепс карыстаўся прымусовай працай, але ў [[1864]] годзе (пад ціскам Вялікабрытаніі) давялося адмовіцца ад працы эгіпецкім работнікаў. Францускія фірмы даставілі некалькі дзясяткаў паравых экскаватараў, паглыбляльных машын і транспартаў. Для абслугоўваньня будовы каналу падавалі таксама і [[чыгунка|чыгунку]], якая ішла ўздоўж будучага каналу. Справы пайшлі ў гару і ўзьнікла магчымасьць прыняць на працу эўрапейцаў, у асноўным з краінаў Міжземнамор’я. Пітная вада для 25 000 работнікаў дастаўлялася па адмыслова пабудаваным канале. На міжземнаморскім канцы трасы быў пабудаваны Порт Саід. Скончаны канал меў даўжыню 161 км, 15 мэтраў глыбіні і 137 мэтраў шырыні, кожныя 10 кілямэтраў пабудаваны былі затокі для разыходжаньня караблёў.
 
У [[1865]] годзе наступіў чарговы крызіс будовы каналу, выкліканы эпідэміяй [[халера|халеры]].
 
У жніўні [[1869]] году ў Горкіх азёрах адбылася злучэньне Міжземнага ды Чырвонага мораў.
 
Урачыстае адкрыцьцё каналу адбылося [[17 лістапада]] 1869 году з удзелам многіх каранаваных асоб, сярод іх былі і [[Франц ІосіфЁсіф I]] і імпэратрыца Францыі [[Яўгенія]]. Галоўным пунктам праграмы быў праход міжнароднай эскадры з Порт Саіду да Суэцу. Для гэтай урачыстасьці [[Ізмаіл Паша]] замовіў у [[Джузэпэ Вэрдзі]] опэру «[[Аіда]]», але Вэрдзі не пасьпеў у тэрмін.
 
Пасьля выкупу акцыяў каналу, ён з [[1882]] году стаў цалкам кантралявацца брытанцамі, бо меў для іх вялікае стратэгічна-марское значэньне.
 
=== XX стагодзьдзе ===
Пасьля атрыманьня Эгіптам у [[1922]] годзе незалежнасьці брытанцы былі вымушаныя эвакуяваць свае марскія базы з зоны каналу, які ў [[1956]] годзе быў нацыяналізаваны Эгіптам. Гэта было прычынай [[суэцкая вайна|суэцкай вайны]] 1956 году, праведзенай ізраільска-француска-брытанскімі войскамі супраць Эгіпту. У выніку [[шасьцідзённая вайна|шасьцідзённай вайны]] [[1967]] году ўсходні бераг акупіравалі ізраільскія войскі, а рух у канале быў спынены. Гэта выклікала адзін з найбуйнейшых нафтавых крызісаў. Пасьля чарговай араба-ізраільскай вайны [[1973]] году і звароту кантролю Эгіптам над абодвумі берагамі каналу, у лютым [[1974]] году была праведзеная праца па ачышчэньні і мадэрнізацыі каналу. [[5 чэрвеня]] [[1975]] году адбылося адкрыцьцё каналу.
 
== Цяперашні час ==
Канал ня мае [[шлюз (гідратэхнічны будынак)|шлюзаў]] праз адсутнасьць перападу ўзроўняўзроўню мора і ўзвышшаў. Канал дазваляе праходзіць гружаным караблям з [[водазтмяшчэньне]]м да 150 000 тон. Максымальная дапушчальнае [[уляганьне|ўляганьне]] карабля складае 16 мэтраў. Плянуецца завяршыць да 2010 году днопаглыбляльные працы, якія дазволяць праходзіць [[супэртанкер]]ам з уляганьнем да 22 мэтраў. У цяперашні час супэртанкеры могуць зьліць частку грузу на судны, прыналежныя каналу, і заліць зваротна на іншым канцы каналу. Канал мае адзін [[фарватар]] і некалькі ўчасткаў для разыходжаньня караблёў.
 
Эгіпецкае [[Кіраваньне Суэцкага каналу]] (''Suez Canal Authority'', ''SCA'') паведаміла, што паводле вынікаў 2003 году цераз канал прайшло 17 224 караблі. Каля 8 % сусьветных марскіх паведамленьняў праходзіць цераз канал. Праход займае ад 11 да 16 гадзін.
Радок 49:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Suez Canal}}
 
[[Катэгорыя:Афрыка]]