Леан Зянковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцяпіс: +Зьвязнасьць
Радок 40:
У 1833 стаў адным з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў з былых інсургентаў у эміграцыі з мэтаю аднаўленьня ўзброенае барацьбы супраць Расеі за незалежнасьць Рэчы Паспалітае. Аднак спроба такім чынам вярнуцца на радзіму ня мела посьпеху. Пасьля гэтага Леан Зянковіч пасяліўся ў [[Рэч Паспалітая Кракаўская|Кракаве]] і ўзяў удзел у стварэньні таемнае арганізацыі «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Саюз польскага народу||pl|Stowarzyszenie Ludu Polskiego}}» (1835).
 
У 1837 року далучыўся да эмігранцкага Польскага дэмакратычнага таварыства ў Францыі, якое ўзначальваў адзін з былых кіраўнікоў паўстаньня [[Адам Ежы Чартарыйскі]]. Як прадстаўнік арганізацыі, Зянковіч таемна наведваў радзіму, каб наладзіць сувязі з патрыятычнымі сіламі.
 
Падчас [[Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў|рэвалюцыі 1848—1849 рокаў]] у Аўстрыйскай імпэрыі выправіўся на [[Галіччына|Галіччыну]], каб удзельнічаць у барацьбе. Пасьля апынуўся ў Кракаве, дзе быў абраны кіраўніком Аддзелу ўнутраных справаў і паліцыі ў мясцовым нацыянальным камітэце — органе рэвалюцыйнай улады ў месьце. Пасьля разгрому рэвалюцыі, як «нядобранадзейная асоба», ня мог знаходзіцца ў Аўстрыі і выехаў у [[Ангельшчына|Ангельшчыну]]. Пасьля на стала асеў у Францыі і [[Швайцарыя|Швайцарыі]], дзе актыўна займаўся грамадзкай дзейнасьцю.