Вята (вёска): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Вяту зьмяшчаецца ў прывілеі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] ад 24 кастрычніка 1515 году ўладальніку гэтых мясьцінаў [[Іван Сапега|Івана Сапегу]] на пабудову пры ўтоцы Вяты ў Дзьвіну замка, заснаваньне мястэчка, торгу і корчмаў. У 1556 годзе Вята знаходзілася ў валоданьні князёў [[Пронскія|Пронскіх]], а ў 1566 годзе «[[Дворышча|двор]]» зь мястэчкам перайшлі да [[ваяводы рускія|ваяводы рускага]] [[Мікалай Сіняўскі|Мікалая Сіняўскага]]<ref>Васільеў С. Вята: Мекка для археолагаў // «Міёрскія навіны», 18 верасьня 2013 г.</ref>.
 
Вяцкі замак значыцца на мапах Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагодзьдзяў, аднак пазьней зьвестак пра яго няма. Напэўна, у [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі зруйнавалі замак, па чым ён не аднавіўся.
Радок 64:
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795) Вята апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Дзісенскім павеце [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]. У гэты час тут было 20 двароў. У [[Вайна 1812 году|вайну 1812 году]] ў вёсцы стаяў францускі гарнізон.
 
На 1893 год у Вяце было 13 двароў, маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мірскіх.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Вята абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовай]] (1921) Вята апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. У гэты час тут дзейнічала школа, працавалі карчма і кардонная фабрыка, на якой было каля 10 работнікаў. У 1930-я гады ў Вяце было каля 45 двароў. У 1937 годзе тутэйшая капліца займела адсыловы звон<ref>Сіўко Ф. Капліца ў Вяце // [[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]]. 2002. №11 (90).</ref>.
 
У 1939 годзе Вята ўвайшла ў [[БССР]], у склад Павяцкага сельсавету Мёрскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
 
На 2014 год на месцы вёскі існавала 5—6 хутароў уздоўж берага ракі Дзьвіны, адлегласьць паміж крайнімі хутарамі — 2,5 км.