Надзея Абрамава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
д афармленьне
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Абрамава (неадназначнасьць)}}
'''Надзе́я Алякса́ндраўна Абра́мава''' ( у шлюбе, пасьля [[1945]] г.году — ''Тэадаро́віч''; {{Нарадзілася|30|3|1907}}, [[Менская вобласьць]] — {{Памерла|18|2|1978}}, [[Мюнхэн]], [[ФРГ]]) — беларуская [[пісьменьніца]], [[журналістка]], адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў на Беларусі ў [[1943]]—[[1944]]1943—1944 гггадах.
 
== Біяграфія ==
Скончыла Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны ([[1935]] г.) і Менскі мэдыцынскі ([[1940]] г.) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псыхіятрам у Менскай інфэкцыйнай бальніцы. З кастрычніка [[1942]] г. узначальвалагоду ўзначальвала дзіцячы сэктар [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], з чэрвеня [[1943]] г. году — службу юначак [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу беларускай моладзі]]. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопісу «[[Жыве Беларусь! (часопіс)|Жыве Беларусь!]]». Уваходзіла ў [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускую цэнтральную раду]]. Дзякуючы высілкам Надзеі Абрамавай было выратавана шмат яўрэйскіх дзетак. Адну дзяўчынку яна нават удачарыла.<ref>[http://zbsb.org/node/1119 Алег Гардзіенка "Беларускі Мюнхен"]</ref> Удзельніца [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|2-га Ўсебеларускага кангрэсу]] ([[1944]] г.год, [[Менск]]). Падчас вызваленьня Беларусі Чырвонай Арміяй летам [[1944]] г. году эмігравала ў Нямеччыну, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў ([[Опава]], [[Чэхія]]). Выдавала бюлетэнь «[[Вучэбны лісток]]». [[15 верасьня]] [[1944]] г. году кааптаваная ў склад [[БЦР]] у [[Бэрлін]]е.
 
Пасьля вайны некаторы час кансьпіравалася (хавалася ў манастыры), пазьней працавала ў [[Інстытут вывучэньня СССР|Інстытуце вывучэньня СССР]] ([[Мюнхэн]]), займалася пытаньнямі рэлігіі й атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадзкім жыцьці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася чальцом БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Перайшоўшы ў [[каталіцтва]], была актыўнай верніцай рускага каталіцкага прыходу [[бізантыйскі абрад|бізантыйскага абраду]] [[Прыход сьвятога Мікалая (Мюнхэн)|Сьв. Мікалая]] у [[Мюнхэн]]е. Супрацоўнічала з [[Ірына Паснова|Ірынай Пасновай]], была сакратаром [[Зьезды расейскіх каталікоў|Зьезду расейскіх каталікоў]] у [[Рым]]е ў [[1950]] годзе<ref>[http://opentextnn.ru/data/files/kolupaev-opis.pdf «Жизнь с Богом»: Описание архивного фонда / В. Е. Колупаев. Pro manoscritto. Seriate (Bg), Italіа: «{Russia Cristiana», 2009. 54 c].{{ref-ru}}</ref>.
 
Памерла [[18 лютага]] [[1978]] году ў [[Мюнхэн]]е. Успамінаў пра сваю дзейнасьць не пакінула.
 
== Крыніцы ==
Радок 13:
 
== Літаратура ==
* Туронак, Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с. — С. 62 — 63. {{ISBN |998-6951-99-2}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 25:
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія дзеячы]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Нямеччыне]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мюнхэне]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады]]