Іва Андрыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 11:
|Дата сьмерці = {{Памёр|13|3|1975|гадоў=82}}
|Месца сьмерці =
|Грамадзянства = {{Сьцягафікацыя|[[Югаславія}}]]
|Род дзейнасьці = навэліст, пісьменьнік
|Гады актыўнасьці =
Радок 33:
 
== Біяграфія ==
Іва Андрыч нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 году ў [[Долац]]ы блізу [[Траўнік (горад)|Траўніку]] ў [[Босьнія|Босьніі]], якая ў той час знаходзілася пад уладай [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]], у [[харваты|харвацкай]] каталіцкай сям’і рамесьніка. Калі Іву было два гады, бацька памёр. Маці празь нястачу вымушаная была аддаць Іва на выхаваньне сваякам у [[Вышэград]], што на рацэ [[Дрына|Дрыне]], дзе ён і скончыў базавую школу. Атрымаў строгае каталіцкае выхаваньне. У 1912 скончыў [[гімназія|гімназію]] ў [[Сараева|Сараеве]], пазьней вучыўся ва ўнівэрсытэтах у [[Загрэб]]е (філязофскі факультэт), цэнтральнай Эўропы<ref>Энциклопедия читателя/Под. ред. Ф. А. Еремеева. — Т.1. Екатеринбург, 1999—792 с {{ISBN |5-7525-0522-4}}</ref> ([[Вена|Вене]], [[Кракаў|Кракаве]] і [[Грац]]ы). Праз сваю палітычную дзейнасьць (удзел у сэпаратысцкім руху «Млода Босна») быў арыштаваны [[Аўстра-Вугоршчына|аўстрыйскімі]] ўладамі ў часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] і адбываў трохгадовае пакараньне ў [[МарыбарМарыбор]]ы і [[Добай|Добаі]]. У турме чытаў [[Фёдар Дастаеўскі|Дастаеўскага]], [[Сёрэн Абю К’еркегор|К’еркегора]] і іншых аўтараў, перакладаў аўтабіяграфічную паэму Оскара Ўайльда «Баляда Рэдынгскай турмы». Ад 1939 году і да красавіка 1941 году (напад Нямеччыны на Югаславію) быў прадстаўніком [[Югаславія|Югаславіі]] ў [[Бэрлін]]е. Дэпутат Саюзнай народнай скупшчыны ад Босьніі, старшыня саюзу пісьменьнікаў Югаславіі<ref>Большая энциклопедия: В 62 томах. Т.3. -М.: ТЕРРА, 2006. — 592 с {{ISBN |5-273-00432-2}}</ref>. Абараніў доктарскую дысэртацыю па філязофіі на тэму «Разьвіцьцё духоўнага жыцьця ў Босьніі пад турэцкім уплывам» ва ўнівэрсытэце Грацу ў 1923 годзе. Стаў сябрам Сэрбскай Акадэміі Навук у 1926 годзе. На працягу [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ён жыве пад дамашнім арыштам у сваёй кватэры ў Бялградзе. У гэты час Андрыч не друкаваўся, але напісаў свае найлепшыя [[раман]]ы. Пасьля вайны Андрыч уступае ў кампартыю Югаславіі ды займае там высокае становішча. У 1959 годзе жэніцца зь Міліцай Бабіч, якая працуе мастачкай-дэкаратаркай у Бялградзкім нацыянальным тэатры. Пасьля сьмерці жонкі ў 1968 годзе ўсё меней друкуецца. У выніку хваробы памірае 13 сакавіка 1975 году ў Белградзе.
 
== Творчасьць ==
Радок 58:
* Лихачева Л. П. Иво Андрић: Биобиблиогр. указ. М.: Книга, 1974.
* Поповић Р. Иво Андрић: Живот. Беогр.,1988.
* Ларина О. В., Гитун Т.В и др. Лауреаты Нобелевской премии. ООО «Дом Славянской книги», 2006. — 864 с. {{ISBN |5-85550-115-9}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 64:
 
{{Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1951—1975)}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}