Артаэпія ўкраінскай мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 13:
* У маўленчым струмені спалучэньне мяккага гуку '''[т ']''' зь мяккімі '''[з']''' або '''[ц ']''' ўтварае падоўжаны мяккі гук '''[ц':]''' або '''[ц ']'''. Вымаўляецца [''робиецьца''], [''тіцьці''], [''брацький''], пішацца ''робиться'' (робіцца), ''тітці'' (цётцы), ''братський'' (братэрскі).
* У маўленчым струмені звонкі гук '''[з]''' у спалучэньні зь іншымі зычнымі вымаўляецца звонка: ''[з]'їзд'' (зьезд), ''[з]боку'', ''[з]года'', ''лі[з]ти'' (лезьці), ''Моро[з]ко'' (Марозка). Прэфікс '''''з''''', як [[прыназоўнік]], перад глухім зычным пераходзіць у '''''с'''''-: вымаўляецца [сьцідити] пішацца ''зцідити'' (зцадзіць), вымаўляецца [''ссушити''] пішацца ''зсушити'' (засушыць). Зьмена прэфікса '''''з'''''- на '''''с'''''- замацоўваецца правапісам, калі прэфікс стаіць перад '''[к]''', '''[п]''', '''[т]''', '''[х]''', '''[ф]''': ''сказати'' (сказаць), ''спитати'' (спытаць), ''стурбований'' (занепакоены), ''схилити'' (схіліць), ''сфотографувати'' (сфатаграфаваць).
* У маўленчым струмені глухія зычныя перад звонкімі прыпадабняюцца да парных звонкіх, азванчаюцца: вымаўляецца [''бородьба''], але пішацца ''боротьба'' (барацьба), вымаўляецца [''прозьба''], але пішацца ''просьба'', вымаўляецца [''ходжби''], але пішацца ''хоцьхоч би'' (хоць бы).
* У маўленчым струмені зычныя '''[д]''', '''[т]''', '''[л]''', '''[н]''', '''[з]''', '''[с]''', '''[ц]''' — у спалучэньні зь мяккімі мякчэюць: [''міцьнісьть''], [''пісьля''] [''сьвято''] [''гідьні''], пішацца: ''міцність'' (моцнавсьць), ''після'' (пасьля), ''свято'' (сьвята), ''гідні'' (годныя).
* Зычны '''[в]''' у канцы склада, у пачатку слова перад зычным вымаўляецца як нескладовы гук '''[ў]''', які ня можа прыпадабняцца глухому зычнаму '''[ф]'''. У маўленчым струмені адбываецца чаргаваньне гукаў '''[у]''' — '''[в]''', '''[і]''' — '''[й]''', што дазваляе пазьбягаць непажаданага, цяжкага для вымаўленьня зьбегу зычных гукаў.