Безьдзеж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, пунктуацыя
д стыль
Радок 27:
'''Безьдзеж''' — [[аграгарадок|вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], каля [[Спораўскае возера|Спораўскага возера]]. Цэнтар [[Безьдзескі сельсавет|сельсавету]] [[Драгічынскі раён|Драгічынскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад [[Драгічын|Драгічына]], за 130 км ад [[Берасьце|Берасьця]], за 27 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (лінія Берасьце — Гомель). Насельніцтва 1220 чал. ([[2005]]).
 
Безьдзеж — даўняе [[мястэчка]] [[Пінскі павет|гістарычнай Піншчыны]] (частка [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейшчыны]]), на захадзе [[Палесьсе|Палесься]]. Да нашага часу тут захаваліся [[барока|барокавая]] [[Царква Сьвятой Тройцы (Безьдзеж)|царква Сьвятой Тройцы]], [[Клясыцызм|клясыцыстычны]] [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Безьдзеж)|касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы]] і мэмарыяльная калёна ў гонар [[Канстытуцыя 3 траўня|Канстытуцыі 3 траўня]], помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
 
== Назва ==
Радок 34:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Безьдзеж датуецца 1409 годам, калі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў аднайменную воласьць [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Трокі)|касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі]] ў [[Трокі|Новых Троках]]. У [[1495]] годзе паселішча значыцца ў даравальнай грамаце княгіні Марыі Алелькавіч і яе сына князя Васіля намесьніку пінскаму Фурсу.
 
Першы пісьмовы ўпамін пра Безьдзеж датуецца 1409 годам, калі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў аднайменную воласьць [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Трокі)|касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі]] ў [[Трокі|Новых Троках]]. У [[1495]] паселішча значыцца ў даравальнай грамаце княгіні Марыі Алелькавіч і яе сына князя Васіля намесьніку пінскаму Фурсу.
 
У дакумэнтах за 1517—1518 гады ўпамінаецца маёнтак Безьдзеж, уладаньне канонікаў касьцёла ў Троках, прыводзяцца ягоныя межы. У 1561—1566 гадох Безьдзеж атрымаў статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад [[Пінскі павет|Пінскага павету]] [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскага ваяводзтва]].