Івонка Сурвіла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 39:
На працягу многіх гадоў Івонка Сурвіла была сярод лідараў беларускай грамады ў [[Канада|Канадзе]]. У 1974 годзе была абраная старшынёю Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў [[Канада|Канадзе]]. У 1984 годзе абіралася ў склад праўленьня Канадзкае Этнакультурнае Рады (Canadian Ethnocultural Council) – арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных групаў, што жывуць у [[Канада|Канадзе]].
 
У 1989 годзе заснавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобылю]] ў Беларусі, які ўзначальвала да 1997 году<ref>Сурвілка Івонка // {{Літаратура/БелЭн|15к}}</ref>. Фонд арганізаваў збор і перадачу ў Беларусь лекаў і мэдычнага абсталяваньня, а таксама лекаваньне й аздараўленьне дзяцей зь Беларусі ў [[Канада|Канадзе]].
 
Ад 1997 году ўзначальвае [[Рада БНР|Раду БНР]].