Шагнамэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Кароткі аповяд: +Зьвязнасьць
Радок 32:
== Кароткі аповяд ==
[[Файл:Shahnameh3-5.jpg|міні|150пкс|справа|Сцэна, адлюстроўваючая мужнасьць Рустама]]
«Шагнамэ» распавядае пра гісторыю Ірана, пачынаючы са стварэньня сьвету й ўвядзеньня ў побыт дасягненьняў [[цывілізацыя|цывілізацыі]], як то выкарыстаньне агню, прыгатаваньне ежы, вынаходзтва [[мэталюргія|мэталюргіі]] й выкарыстаньне законаў, арыйцаў (у сэнсе іранцаў) й сканчаючы [[арабская заваёва Пэрсіі|арабскай заваёвай Пэрсіі]]. Праца мае не храналягічны парадак, але назіраецца агульны рух у часе. Некаторыя пэрсанажы жывуць на працягу сотняў гадоў, але большасьць зь іх маюць звычайную [[працягласьць жыцьця]]. Ёсьць шмат [[шаг]]аў, якія прыходзяць і сыходзяць, а таксама герояў і злыдняў, якія часта зьмяняюцца. Толькі стала існуюць сама [[Вялікая Пэрсія]] й шэраг сьвітанкаў і заходаў, якія ніколі не бываюць аднолькавымі, што адлюстроўвае ход часу.
 
Праца падзелена на тры пасьлядоўныя часткі: мітычную, гераічную й гістарычную эпохі. Бацька Час зьяўляецца напамінам пра трагедыю [[сьмерць|сьмерці]] й страты, аднак усё ж такі прыходзіць наступны узыход сонца, які прыносіць з сабою надзею на новы дзень.